Logo Polskiego Radia
Print

Турысты з Польшчы ахвотна купляюць страхоўку ад тэракту

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.06.2017 13:56
Такі поліс аднак нельга купіць, калі турыст адпраўляецца ў Францыю, Бэльгію або Вялікабрытанію.
www.pixabay.com

Сытуацыя на сьвеце ўсё больш нестабільная, таму многія турысты, якія адпраўляюцца за мяжу, купляюць страхоўку, якая ахоплівае кампэнсацыю, калі чалавек пацерпіць ад тэракту.

Раней палякі выкуплялі такі поліс пераважна толькі тады, калі ехалі ў краіны Блізкага Ўсходу, а цяпер усё часьцей страхоўку набываюць турысты, якія адпраўляюцца ў дзяржавы Заходняй Эўропы – піша «Rzeczpospolita».
Паводле анкетаваньня, праведзенага на замову кампаніі Mondial Assistance, 9% асоб, якія самастойна арганізуюць адпачынак і 19 адсоткаў кліентаў турбюро баяцца тэрактаў і палітычных хваляваньняў.

Страхавыя кампаніі хутка заўважылі гэтую тэндэнцыю і пачалі ўключаць страхоўку ад тэрактаў у свае полісы. Яшчэ некалькі гадоў таму стандартныя полісы не ахоплівалі страт, зьвязаных з тэрарыстычным актам ці ваеннымі дзеяньнямі. Цяпер кампаніі пераглядаюць прапанову і пашыраюць страхоўку.

Турысты павінна старанна выбіраць страхавую кампанію, калі намераныя набыць такі поліс. Кожная фірма сама называе шэраг краін, у якіх турыст не атрымае дапамогі. Пераважна гэта дзяржавы, якія польскае МЗС рэкамэндуе не наведваць. Некаторыя кампаніі ня выплацяць страхоўкі, калі тэракт здарыцца ў краіне, дзе на працягу апошніх месяцаў ужо здараліся акты тэрору. Гэта азначае, што такі поліс немагчыма выкупіць, калі турыст адпраўляецца ў Францыю, Бэльгію або Вялікабрытанію.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт