Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.07.2017 10:00
  • Bezimienni Papa D..mp3
Вяртаемся ў далёкія 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя з гуртом Papa D.
www.pixabay.com

Сёньня з настальгіяй вернемся ў далёкія 80-ыя гады мінулага стагодзьдзя. У Польшчы музычная сцэна ў той час была іх – музыкантаў з гурту Papa Dance. Яна два разы мянялі назоў калектыву, зараз скажу, чаму. Тады, некалькі дзесяткаў гадоў таму, пра іх чуў кожны, хаця ня кожны слухаў. Цяпер гэты гурт крыху прызабыты, але далей існуе і выступае.

Нельга сказаць, што гэты гурт выконвае амбітную музыку, але яна падабаецца слухачам, у калектыву ёсьць шмат верных фанаў, а хутчэй фанак. Самім музыкантам не перашкаджае тое, што ў многіх палякаў гурт асацыюецца з простай і папулярнай музыкай, гэтак званым disco polo. Як кажа лідар Папа Д. І вакаліст Павел Стасяк, яны ахвотна ўдзельнічаюць у фэстывалях танцавальнай музыкі, а нават часта граюць на вясковых фэстах, Днях бульбы або бурака. «А калі гаворка ідзе пра музычных крытыкаў, то мы ніколі не былі іх любімчыкамі. Калі яны пішуць, што наша новая кружэлка – гэта дно, то значыць, што ўсё ў парадку», – заявіў у СМІ Стасяк.

У 80-ыя гады, калі ў Польшчы была вельмі складаная грамадзка-палітычная сытуацыя, папа Д. Ніколі не сьпяваў на палітычныя тэмы, як многія іншыя музычныя гурты, асабліва рок-калектывы. Можа таму, што калі гурт быў створаны, яе чальцы былі яшчэ вельмі маладымі людзьмі, ім было 18 гадоў. Або проста яны вырашылі не ўмешвацца ў палітыку, бо так будзе прасьцей жыць і працаваць. Ня кожны мае сілу і адвагу змагацца з сыстэмай. А песьні Папа Д. слухалі як правіла вельмі маладыя людзі, нават дзеці, якім хацелася радавацца жыцьцю, а не слухаць сумныя тэксты.

У другой палове 80-ых гадоў гурт даваў канцэрты таксама ў Савецкім Саюзе, удзельнічаў у фэстывалі польскай песьні ў Віцебску, у Маскве на канцэрт гурту прыйшло 120 тыс. слухачоў. Але ў 1990 годзе калектыў распадаецца, і на сцэну вяртаецца толькі ў 2001 годзе, а празь некалькі гадоў пасьля гэтага быў зьменены назоў з Papa Dance на Папа Д., відаць, з-за аўтарскіх правоў.
А я прапаную вам песьню з альбому «Безіменныя», якая носіць такі ж назоў.

Niech sobie mówią,
niech nas nie lubią,
niech połykają śmiech.
Jesteśmy dla nich
twarzą z reklamy,
bo świat na sprzedaż jest!

Masz być przyjemny!
Bo bezimienni dziś nie mogą
miewać trosk!
A gdy podpiszesz
kredyt na życie.
Dadzą Ci pusty los!

Twój czas!
Właśnie nadchodzi!
Właśnie się rodzi!
W ten dzień,
gdy bezimienni zbuntują się!

Niech sobie mówią,
niech nas nie lubią,
musimy zmienić coś!
Zrobimy głośne lato miłości,
co będzie trwało rok.
Jak dzieci kwiaty,
zwrócimy światu,
i wolności skrzydła dwa.
Kto Ci zabroni
fruwać jak słonie,
gdy lekkie serce masz.

Хай сабе гавораць, хай нас ня любяць, хай глытаюць сьмех. Мы для іх – твар з рэклямы, бо сьвет ідзе на продаж!

Ты павінен быць прыемным! Бо безіменныя ня могуць сёньня мець клопатаў. А калі падпішаш крэдыт на жыцьцё, табе дадуць пусты білет!

Твой час менавіта прыходзіць. Ён цяпер нараджаецца. У гэты дзень, калі безіменныя збунтуюцца!

Хай гавораць, хай нас не любяць, мы павінны нешта зьмяніць. Зробім гучнае лета каханьня, якое працягнецца год. Як дзеці-кветкі вернем сьвету два крылы. Хто табе забароніць лётаць як сланы, калі ў цябе лёгкае сэрца.

Świat na sprzedaż jest – кажуць, што ў нашы часы ўсё прадаецца, усё ідзе на продаж, нават цэлы сьвет. Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што па-польску выраз sprzedaż мaе іншы род, чым беларускі продаж. У Польшчы гэта яна, sprzedaż, таксама, дарэчы, як у расейская мове. А вось у Беларусі гэты назоўнік мае жаночы род.

Gwałtownie wzrosła sprzedaż żywności w drugim półroczu – Рэзка вырас продаж прадуктаў харчаваньня ў другім паўгодзьдзі.

Kredyt na życie – крэдыт на жыцьцё. Як правіла людзі бяруць крэдыт на кватэру, машыну ці іншае матэрыяльнае дабро, а тут вось так не банальна – крэдыт на жыцьцё, калі хтосьці ведае, што гэта азначае. Ёсьць таксама іншае словазлучэньне, зьвязанае з крэдытам. Гаворыцца «zaciągać kredyt, pożyczkę» – гэта ня што іншае, чым «узяць крэдыт, пазыку».

Pusty los – пусты лятарэйны білет. Канешне, лёс можа азначаць таксама «лёс», але ў дадзеным выпадку слова ўжываецца ў другім значэньні – менавіта «білет лятарэі».

Fruwać – гэта інакш лётаць, але «fruwać» можа ня кожны. Нельга так сказаць, напрыклад, пра самалёт або нейкі іншы цяжкі аб’ект. Fruwać могуць матылькі, птушкі – гэта лёгкі і прыгожы палёт. І таму гэты выраз у песьні ў спалучэньні са словам «сланы» (słonie) гучыць забаўна.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт