Logo Polskiego Radia
Print

На ровары па Любліншчыне (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.07.2017 15:41
  • На ровары па Любліншчыне.mp3
Green Velo - найдаўжэйшы роварны шлях краіны вядзе праз пяць ваяводзтваў усходняй Польшчы.
pixabay.com/CC0 Public Domain

На ровары па Любліншчыне
Green Velo - найдаўжэйшы роварны шлях краіны вядзе праз пяць ваяводзтваў усходняй Польшчы.
Каля 400 кілямэтраў роварных дарожак, якія вядуць па найбольш прываблівых закутках Любліншчыны. Менавіта такім чынам можна ахарактарызаваць люблінскі фрагмэнт Green Velo - найдаўжэйшага роварнага шляху ў Польшчы.
Шлях вядзе праз пяць ваяводзтваў усходняй Польшчы й складае агулам больш за 2 тысячы кілямэтраў. Ён быў створаны так, каб рэкрэацыйнымі сьцежкамі скарысталася як найбольшая колькасьць аматараў падарожжаў на ровары.
&&&&&&&&&&
У Люблінскім ваяводзтве галоўная траса налічвае больш за 350 кілямэтраў. Аднак разам з адгалінаваньнямі яна складае ажно на 70 кілямэтраў больш, то бок 430 км.
Пераадольваючы яе з поўначы на поўдзень першым гарадком, у якім варта спыніцца на даўжэй час, зьяўляецца Янаў Падляскі (Janów Podlaski). Гарадок, перш за ўсё, вядомы заснаваным у 1817 годзе конезаводам. Тут гадуюць арабскіх коней, якія высока ацэньваюцца сярод конегадоўцаў па ўсім сьвеце.
У жніўні ў Янаве традыцыйна адбываюцца Дні коней арабскай пароды, на якія зьяжджаюцца каняводы й аматары гэтых прыгожых жывёлаў з усяго сьвету.
У сваю чаргу для аматараў архітэктуры немалой прываблівасьцю зьяўляецца янаўскі комплекс канюшняў з XIX стагодзьдзя, які маляўніча распаложаны ў старым парку. Бадай найпрыгажэйшыя й найстарэйшыя з будынкаў: канюшні „Гадзіньнікавая”(Zegarowa) з 1848 году й „Лабавая” (Czołowa) з 1841 году праектаваў Генрык Марконі (Henryk Marconi) – польскі архітэктар італьянскага паходжаньня, адзін з найвыбітнейшых польскіх архітэктараў першай паловы XIX стагодзьдзя.
&&&&&&&&&&&&
Пазьней шлях зварочвае на ўсход і дазваляе турыстам палюбавацца маляўнічым краявідам ракі Буг (Bug), якая вядзе ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. У распаложаных па дарозе вёсках можна паглядзець розныя помнікі архітэктуры – невялікія царквы й касьцёлы.
Па дарозе мінаем санктуарыі ў Яблэчнай (Jabłeczna), Кастамлотах (Kostomłoty) і Кодні (Kodeń). Паводле легенды Сьвята-Ануфрыеўскі Яблочынскі манастыр быў заснаваны ў 1522 годзе адмыслова для іконы сьвятога Ануфрыя, якая прыплыла ракой Буг.
У сваю чаргу ў Кодні варта наведаць Санктуарыі Маці Божай Кадэньскай, у які штогод паломнічаюць дзесяткі тысячаў вернікаў. Маўляў, вобраз Маці Божай Кадэньскай у 1631 годзе з Ватыкану выкраў падляскі ваявода Мікалай Сапега (Mikołaj Sapieha). Аднак ці гэта праўда, не вядома!
Едучы далей на поўдзень варта наведаць Уладаву (Włodawa) – горад у якім цягам стагодзьдзяў суіснавалі розныя культуры. У сваю чаргу ў Сабіборскім ляндшафтным парку (Sobiborski Park Krajobrazowy) можна паназіраць за рознымі цікавымі жывёламі, як напрыклад, чарапахі, арлы, чорныя буслы, цецерукі.
Цікавым прыпынкам на трасе зьяўляецца горад Хэлм (Chełm), дзе мы можам наведаць Хэлмскія крэйдавыя падзямельлі, то бок унікальную ў маштабе Эўропы старадаўнюю шахту крэйды. Складаныя пасажы й камэры - гэта вынік здабычы крэйды, радовішчы якой разьмешчаны пад паверхняй горада.
Самыя заўзятыя аматары роварнага спорту даедуць на Расточа (Roztocze). Гэта сапраўдны рай для турыстаў. Тут у горадзе Зьвежынец (Zwierzyniec) можна паглядзець касьцёл на вадзе, а таксама мясцовы бровар, заснаваны ў XIX стагодзьдзі Станіславам Косткай Замойскім (Stanisław Kostka Zamoyski). Варта палюбавацца Растачаньскім нацыянальным паркам (Roztoczański Park Narodowy) і каменяломнямі ў гарадку Юзэфова (Józefowo).
&&&&&&&&&&&&&&
Зразумела, гэта толькі частка цікавых месцаў, якія чакаюць нас на роварным шляху Любліншчыны. Траса ў большасьці вядзе асфальтнымі дарогамі, на якіх рух аўтамабіляў невялікі. Дарожка добра абазначаная інфармацыйнымі знакамі, а па дарозе разьмешчаныя шматлікія пункты, у якіх можна адпачыць, пахарчавацца й атрымаць дадатковую інфармацыю.
Люблінскі фрагмэнт роварнага шляху Greeen Velo быў здадзены ў эксплёатацыю ў 2015 годзе. Яго будаўніцтва каштавала 55 мільёнаў злотых.
Траса ўзьнікла ў адказ на растучае зацікаўленьне ня толькі мясцовых турыстаў усходняй часткай Польшчы.
аз

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт