Logo Polskiego Radia
Print

Бактэрыі ўплываюць на настрой чалавека

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.07.2017 16:01
  • 28.07_навука.mp3
Бактэрыяльная флёра стрававальнай сыстэмы ўплывае на эмоцыі чалавека.
pixabay.com

Апублікаваныя ў часопісе «Psychosomatic Medicine» вынікі дасьледаваньня навукоўцаў з Каліфарнійскага ўнівэрсытэта даказваюць, што існуе пэўная сувязь паміж страўнікам і мозгам. Гэта адносіцца да думак і пачуцьцяў, якія ўплываюць на штодзённае функцыянаваньне чалавека.

У экспэрымэнце прынялі ўдзел 40 жанчын ва ўзросьце 18-45 гадоў. У жанчын быў узяты кал для аналізаў. Удзельніцы былі падзеленыя на дзьве групы, па відах выяўленых мікробаў у атрыманым матэрыяле. У большай групе (33 асобы) была пацьверджана наяўнасьць большай колькасьці бактэрый Bacteroides. Другая група (7 жанчын) – адзначалася большай колкасьцю мікробаў Prevotella.

Наступным крокам экспэрымэнту было вывучэньне мозгу з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі ва ўсіх жанчын. Падчас абсьледаваньня жанчыны глядзелі карціны, якія павінны былі выклікаць станоўчыя, адмоўныя або нэўтральныя эмоцыі.

Вынікі дасьледаваньня былі вялікай нечаканасьцю для дасьледчыкаў. На іх аснове было ўстаноўлена, што кішэчныя бактэрыі маюць пэўнае ўзьдзеяньне на мозг і агульныя паводзіны чалавека.

Выявілася, што ў меншай групе жанчыны з перавагай бактэрый prevotellla адчувалі моцна адмоўныя эмоцыі, часта наяўнасьць моцнай трывогі, раздражняльнасьць і нэгатыўныя пачуцьці.

Праведзенае дасьледаваньне даказвае вялікае значэньне мікробаў у страўніку і кішэчніку.

З мэдыцынскага пункту гледжаньня, гэта надзвычай важнае адкрыцьцё. Яно дазволіць распрацоўку эфэктыўных прэпаратаў для барацьбы, напрыклад, з дэпрэсіяй. Да гэтага часу многія лекі аказваюцца беспасьпяховымі з-за наяўнасьці пэўнага віду бактэрый, якія праяўляюць высокую ўстойлівасьць да рэкамэндаваных мэдыкамэнтаў.

Rzeczpospolita/яс

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным сайце.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт