Logo Polskiego Radia
Print

29 ліпеня 1958 году было створанае агенцтва НАСА

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.07.2017 10:11
  • 29.07.1958_НАСА.mp3
НАСА сталася часткай гонкі ўзбраеньняў у космасе паміж СССР і ЗША.
pixabay.com

Нацыянальная Адміністрацыя па Аэранаўтыцы і Космасу ўзьнікла на базе амэрыканскага Нацыянальнага Кансультатыўнага Камітэту Паветранага Руху (Плаваньня), які функцыянаваў з 1915 году.

У 1957 годзе ў складзе Камітэту дзейнічаў Адмысловы камітэт па касьмічных тэхналёгіях, у складзе якога працавалі нямецкія дасьледчыкі, між іншага, аўтар ракетнай сыстэмы ФАУ-2 Вэрнэр Браўн.

Нягледзячы на тое, што ЗША на пачатку 50-х гадоў былі лідэрам па новых тэхналёгіях, сытуацыя пачала радыкальным чынам зьмяняцца ўжо праз некалькі гадоў. Той факт, што СССР у красавіку 1957 году першы запусьціў штучны спадарожнік моцна напалохаў грамадзтва ЗША, і паказаў пэўнае адставаньне амэрыканцаў. Гэты пэрыяд атрымаў назву «Спадарожнікавы крызыс».

Можна сказаць, што НАСА сталася часткай гонкі ўзбраеньняў у космасе паміж СССР і ЗША.

У 1958 годзе амэрыканскі прэзыдэнт Дуайт Эйзэнхаўэр акрэсьліў ключавыя выклікі ЗША, якія заключаліся ў мабілізацыі магчымых рэсурсаў дзеля таго, каб не дазволіць СССР захаваць тэхналягічную перавагу і лідэрства ў космасе.

29 ліпеня 1958 году быў прыняты Акт па Нацыянальнай Аэранаўтыцы і Космасу, то бок было ўтворана касьмічнае агенцтва НАСА.

НАСА ад самага пачатку была арганізацыя прыяррытэтнага значэньня, пра што сьведчылі сродкі, якія ёй выдзяліаліся. Першапачаткова НАСА налічвала каля 8000 працоўнікоў і бюджэт ў 100 млн. даляраў.

За ўвесь пэрыяд існаваньня НАСА рэалізавала шэраг праграм.

Сярод іх праграма Апалён, якая датычыла выхаду амэрыканскіх астранаўтаў у космас, а таксама высадка на Месяц, праграма касьмічных шатлаў, (якая была спынена ў 2011 годзе з-за многіх катастроф), праграма стварэньня міжнароднай касьмічнай станцыі. Падтрымка і мадэрнізацыя тэлескопу Хаббл дазволіла зазірнуць у глыбіню космасу. У 2011 годзе на Марс быў пасьпяхова дастаўлены марсаход.

Зараз у НАСА працуе больш за 17 тысяч чалавек, а бюджэт складае 20 мільярдаў даляраў (амаль роўны бюджэту Беларусі).

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт