Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.08.2017 15:44
  • Odjazd Przemyk.mp3
Рэната Пшэмык прапануе адправіцца ў падарожжа на цягніку, хаця невядома, куды ён едзе.
www.pixabay.com

Сёньня я вяртаюся да рэпэртуару адной з маім самых любімых выканаўцаў. Рэната Пшэмык (Renata Przemyk) жыве далёка ад Варшавы, але час ад часу яна адпраўляецца ў канцэртную трасу, і наведвае таксама польскую сталіцу. І вось нядаўна яна выступала ў Варшаве на канцэрце, прысьвечаным героям Варшаўскага паўстаньня і была таксама госьцем Польскага радыё.

Некалькі слоў пра біяграфію выканаўцы. Рэната Пшэмык нарадзілася ў мясцовасьці Бельска- Бяла ў 1966 годзе. Музычную кар’еру пачала пад канец 80-ых, на студэнцкім фэстывалі песьні ў Кракаве. Нейкі час выступала разам з музычным гуртом Ya Hozna, але ў 90-ым годзе пачала сольную кар’еру.

Сьпявачка выдала ўжо 10 кампакт-дыскаў, прадала больш за паўмільёна сваіх кружэлак. Бальшыня кампактаў атрымала статус «залаты» за вялікую колькасьць прададзеных паасобнікаў. Шмат разоў выступала за мяжой, між іншым у Францыі, Нямеччыне, ЗША. Сама таксама піша музыку, у прыватнасьці, да тэатральных спэктаклях. І выступае ў тэатры.

Што цікава, па адукацыі Рэната Пшэмык зьяўляецца спэцыялісткай па літаратуры ды культуры Чэхіі, яна закончыла факультэт багемістыкі.
А я прапаную вашай увазе кампазыцыю з кружэлкі «Odjazd» (Адпраўленьне). Аднайменная кампазыцыя заваявала першае месца ў хіт-парадзе Трэцяй праграмы Польскага радыё.

Kupujesz najdroższy bilet i
Ustawiasz się do jazdy przodem.
Lecz skąd możesz wiedzieć gdzie los ma
Początek swój, a gdzie ma ogon.

Przecież to nie ty rozkładasz te tory.
Nie masz na to wpływu, gdzie ich koniec.
Myślisz – jestem Bóg wie jak wyjątkowy,
Ale mylisz się...

Co to da, że przy oknie usiądziesz,
Nawet wśród niepalących.
Podróż tak samo skończy się, gdybyś
W korytarzu stał.

O cały swój bagaż martwisz się,
Nie zaśniesz skoro z tobą jedzie.
Jakbyś się zachował gdyby on
Pozostał, ale zniknął przedział?

Obawiasz się tylko tego, czy
Twój pociąg będzie opóźniony.
Czemu się nie boisz tego, czy
On jedzie we właściwą stronę.

Ты купляеш самы дарагі білет і ўладкоўваесься ехаць тварам наперад. Але адкуль ты можаш ведаць, дзе лёс мае свой пачатак, а дзе хвост.

Гэта ж не ты раскладваеш рэйкі, не ты вырашаеш, дзе іх канец. Думаеш – я, дальбог, выключны. Але памыляесься.

Што табе дасьць тое, што ты сядзеш каля акна, нават сярод тых, хто ня курыць. Падарожжа закончыцца, таксама, калі б ты стаяў у калідоры.

Ты хвалюесься за свой багаж, ня можаш заснуць, калі ён едзе з табой. А як бы ты сябе павёў, калі б ён астаўся, а купэ зьнікла?

Ты баісься толькі, ці твой цягнік ня будзе спозьнены. Чаму ты не баісься таго, ці ён едзе ў правільным напрамку?

Kupujesz najdroższy bilet – ты купляеш самы дарагі білет, квіток. Па-польску можна купляць (kupować) і можна набываць (nabywać). Але гэтыя словы не заўсёды можна свабодна замяніць адзін другім. Купіць можна ўсё, незалежна ад таго, ці гэта каробка запалак за некалькі дзесяткаў грошай, ці яхта за мільён злотых. А вось са словам nabycie крыху іншая гісторыя. Яно ўжываецца пераважна пры апісаньні больш сур’ёзных зьдзелак, асабліва калі гаворка ідзе пра фінансавыя інструмэнты. А што зь беларускім словам «квіток»? Ці польскі «kwitek» – гэта тое ж самае, што квіток. Не, kwitek – гэта не білет, а квітанцыя або іншы папяровы дакумэнт, які пацьвярджае аплату або заклікае заплаціць за нешта.

Jeden z największych polskich banków planuje nabycie akcji białoruskiej firmy – Адзін з самых буйных польскіх банкаў плянуе набыць акцыі беларускага прадпрыемства.

Dostałam kwitek za wodę, trzeba zapłacić do jutra – Я атрымала квітанцыю за ваду, трэба заплаціць да заўтра.

Przodem do jazdy – гэта азначае перадам у напрамку руху, тварам у напрамку руху. Пераважная большасьць людзей любіць ехаць у сродкаў транспарту менавіта так – калі ёсьць магчымасьць глядзець наперад.

Przy oknie – каля акна. Беларус бы не сказаў «пры акне», а на польскай мове гэта вельмі папулярнае словазлучэньне, калі гаворка ідзе пра блізасьць да нечага або некага. Можна сядзець, стаяць «przy oknie, przy drzwiach, przy koleżance» – каля акна, каля дзьвярэй, каля сяброўкі.

Przedział – гэта купэ ў цягніку. Беларусы карыстаюцца гэтым запазычаным францускім выразам, а палякі прыдумалі ўласнае слова.

Właściwa strona – правільны бок або правільны напрамак у дадзеным выпадку, паколькі тут гаворка ідзе пра падарожжа на цягніку.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт