Logo Polskiego Radia
Print

Фармацэўтычныя кампаніі зарабляюць мільярды на лячэньні рака

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.08.2017 16:16
І таму тармозяць ды праводзяць фальсыфікацыі дасьледаваньняў мэдыкамэнтаў.
www.pixabay.com

Фармацэўтычныя кампаніі зарабляюць мільярды на лячэньні рака – лічаць прыхільнікі альтэрнатыўнай мэдыцыны.

Сучасная мэдыцына дзеліцца на два напрамкі барацьбы з ракам: акадэмічная мэдыцына, перакананая ў эфэктыўнасьці хірургічнага лячэньня, пры падтрымцы хіміятэрапіі і прамянёвай дыягностыкі анкалёгіі і прыхільнікі альтэрнатыўнай мэдыцыны, якія перасьцерагаюць ад наступстваў лячэньня скальпэлем, хіміятэрапіяй і прамянёвай тэрапіяй. Яны лічаць, што фармацэўтычныя канцэрны з дапамогай навуковых лябараторый наўмысна дапускаюць фальсыфікацыю дадзеных па фармакалягічным лячэньні анкалёгіі для фінансавай карысьці.

Анколягі не выяўляюць праўды пра хіміятэрапію. Пераважная большасьць лекараў не кажа, што таксычныя хімічныя рэчывы стрымліваюць рост анкалягічных клетак толькі на першым этапе лячэньня.

Калектыў сусьветнай славы амэрыканскіх анколягаў і мікрабіёлягаў (Fred Hutchinson Cancer Research Center, University of Washington, Oregon Health and Science University, Buck Institute for Research on Aging i Lawrence Berkeley National Laboratory) падрыхтаваў справаздачу, зь якой вынікае, што атрута, якая нішчыць ракавыя клеткі, адначасова дэгенэруе ДНК здаровай тканкі вакол пухліны, галоўным чынам, фібраблясты, якія падтрымліваюць гаеньне ран. Зьнішчаныя пад уплывам хіміі здаровыя клеткі пачынаюць выпрацоўваць у 30 разоў больш бялка WNT1, які стымулюе рост пухліны.

У 2010 годзе прэстыжны брытанскі часопіс «Nature» абвясьціў справаздачу аб стане дасьледаваньняў лекавых сродкаў для розных відаў раку.

Дакумэнт паказвае, што 88 працэнтаў усіх тэставаньня лекаў грунтуецца на аснове сфальсыфікаваных вынікаў. Аўтары справаздачы сьцьвярджаюць, што навуковыя інстытуты, якія хадайнічаюць за буйныя гранты нацыянальных бюджэтаў, часта фальсыфікаваць або падрабляюць дакумэнтацыю.

У 2009 годзе вучоныя з унівэрсытэта Мічыган, абвясьцілі шакуючае меркаваньне, што большасьць вынаходніцтваў, зьвязаных з дасьледаваньнямі рака зьяўляецца падробкай.

Праціўнікі выкарыстаньня інвазійных формаў барацьбы з ракам мяркуюць, што існуе змова буйных фармацэўтычных кампаній, анкалягічных клінік і прыватных навукова-дасьледчых інстытутаў. Неафіцыйна называюць яе «індустрыяй анкалёгіі». На іх думку, фармацэўтычныя кампаніі і анкалягічныя цэнтры маюць негалосную падтрымку ў дзяржаўных установах па ўсім сьвеце.

Апанэнты «індустрыі анкалёгіі» лічаць, што амэрыканскае Фэдэральнае агенцтва па надзору за якасьцю прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў (FDA) і яго калегі ва ўсім сьвеце нажываюцца на эпідэміі рака.

Шматлікія лекары лічаць, што гэтая структура зьяўляецца самым вялікім барʼерам, які перашкаджае разьвіцьцю фармацэўтычных прэпаратаў. Клясычным прыкладам шкоднасьці FDA прыводзіцца забарона на вытворчасьць і продаж Laetrile, званы таксама амігдалін або вітамін B17, які, на думку некаторых, зьяўляецца эфэктыўным, недарагім і даступным сродкам у барацьбе супраць рака.

Амігдалін знаходзіцца ў 1200 відах расьлін, але часьцей за ўсё сустракаецца ў насеньні пладоў, такіх як абрыкосы, пэрсікі і айва. Традыцыйная кітайская мэдыцына выкарыстоўвае амігдалін для лячэньня рака ўжо 3 тыс. гадоў.

Тым ня менш, у 1972 году FDA выдала папярэджаньне, што лячэньне вітамінам B17 зьяўляецца неэфэктыўным і можа быць шкодным з-за таксычнасьці цыяністага вадароду, які зьмяшчаецца ў ім. У той жа час у барацьбе з ракам, агенцтва рэкамэндавала хіміятэрапію, таксычнасьць якой непараўнальна вышэй. Цікава, што FDA спрабуючы знайсьці кручок а Laetrile, правяло дасьледаваньне, якое паказала, што ён спыняе рост пухлін у мышэй, а таксама здымае боль і прадухіляе намнажэньне ракавых клетак.

На падставе гэтых дасьледаваньняў Laetrile дазволена прадаваць у Мэксыцы.

Ці азначае гэта, што Laetrile зьяўляецца эфэктыўным лекам ад раку? Невядома, таму што на самой справе далейшае яго вывучэньне ў Злучаных Штатах было фактычна заблякавана праціўнікамі. У апошні час амігдалін дасьледуюць брытанцы.

Штат Арызона лекцаменіў рэкамэндацыю FDA, і дазволіў лекарам выпісваць рэцэпты на Laetrile ў якасьці харчовай дабаўкі.

Паводле rp.pl/zяс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт