Logo Polskiego Radia
Print

76 гадоў таму польскі сьвятар аддаў жыцьцё за вязьня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.08.2017 08:00
  • Айцец Максымілян Кольбэ.mp3
Айцец Максымілян Кольбэ памёр памёр у камэры голаду ў канцлягеры Ашвіц-Біркэнаў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

76 гадоў таму, 14 жніўня 1942 году ў нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў пакутніцкай сьмерцю памёр айцец Максымілян Кольбэ, францішканец. Ён памёр у камэры голаду, добраахвотна аддаючы жыцьцё за іншага вязьня. Манаху было 47 гадоў. У лік сьвятых яго прынялі ў 1982 годзе.
Айцец Кольбэ быў заснавальнікам найбольшага ў Польшчы манастыра і стваральнікам самага вялікага каталіцкага выдавецтва ў Непакалянаве пад Варшавай. Ён таксама паклаў пачатак марыйнаму руху «Рыцарства Беззаганнай» і вёў місійную дзейнасьць у Індыі, Кітаі і Японіі.
У траўні 1942 году францішканін быў адпраўлены ў канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесецярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў бацька дваіх дзяцей Францішак Гаяўнічак, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максымілян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю.
Ён памёр 14 жніўня 1941 году. Яго цела было спаленае ў крэматорыі.
Гады пазьней Францішак Гаяўнічак (памёр у 1995 годзе) успамінаў апошнія хвіліны жыцьця манаха.
Ф. Гаяўнічак: Іх завялі ў блёк №11. Распранулі да гала, кінулі ў камэру. Яны павінны былі паміраць з голаду і холаду. Айцец Максымілян жыў найдаўжэй. 14 жніўня прыйшоў эсэсман, паглядзеў, што ён яшчэ жыве і дабіў яго.
У 2011 годзе ў 70 гадавіну сьмерці айца Максыміляна Кольбэ на тэрыторыі былога канцлягеру падчас Сьвятой Імшы адзін з вязьняў Тадэвуш Сабалевіч (памёр у 2015 годзе) казаў, што гадавіна мае для яго асабістае значэньне. Ён падкрэсьліў, што дзякуючы пазыцыі сьвятара ён ня страціў надзеі.
Т. Сабалевіч: У 1941 годзе я прыехаў у Асьвенцым, будучы 16-гадовым хлопцам. Гэта было тры месяцы пасьля яго сьмерці. Але ад іншых я даведаўся, што быў такі выпадак. Для мяне гэта быў шок. Учынак Масыміляна даў мне сілу, каб далей змагацца са стратай надзеі.
У 1971 годзе Папа рымскі Павал VI абвясьціў францішканца блаславёным, а ў 1982 годзе Ян Павал ІІ кананізаваў Максыміляна Кольбэ. Падчас кананізацыйнай Імшы пантыфік сказаў, што айцец Кольбэ паказаў, што любоў мацнейшая, чым сьмерць.
Ян Павал ІІ: Постаць сьвятога Масыміляна застаецца сьведчаньнем эпохі і зьяўляецца знакам часу. Гэтую жахлівую эпоху характарызуе зьнішчэньне чалавечай годнасьці. Але яна нарадзіла ў Асьвенцыме свой збавенны знак. Любоў аказалася мацнейшай, чым сьмерць. Мацнейшая, чым антылюдзкая сыстэма. Любоў чалавека перамагла там, дзе здавалася перамагае нянавісьць і пагарда чалавекам.
У музэі Аўшвіц-Біркэнаў адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 76 гадавіны сьмерці сьвятога Максыміляна Кольбэ, які аддаў сваё жыцьцё за іншага вязьня.
Прысутныя паслухалі апісаньне пакутніцкай сьмерці манаха ў Цэнтры сьвятога Максыміляна Кольбэ ў мясцовасьці Хармэнжы. Пасьля яны вырушылі ў 5-кілямэтровы марш у былы канцлягер, дзе каля блёку №11 была адпраўленая Сьвятая Імша. У ёй удзельнічала некалькі сотняў чалавек, між іншым, былыя вязьні.

76 гадоў таму, 14 жніўня 1942 году ў нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў пакутніцкай сьмерцю памёр айцец Максымілян Кольбэ, францішканец. Ён памёр у камэры голаду, добраахвотна аддаючы жыцьцё за іншага вязьня. Манаху было 47 гадоў. У лік сьвятых яго прынялі ў 1982 годзе.

Айцец Кольбэ быў заснавальнікам найбольшага ў Польшчы манастыра і стваральнікам самага вялікага каталіцкага выдавецтва ў Непакалянаве пад Варшавай. Ён таксама паклаў пачатак марыйнаму руху «Рыцарства Беззаганнай» і вёў місійную дзейнасьць у Індыі, Кітаі і Японіі.

У траўні 1942 году францішканін быў адпраўлены ў канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесецярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў бацька дваіх дзяцей Францішак Гаяўнічак, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максымілян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю.

Ён памёр 14 жніўня 1941 году. Яго цела было спаленае ў крэматорыі.

Гады пазьней Францішак Гаяўнічак (памёр у 1995 годзе) успамінаў апошнія хвіліны жыцьця манаха.

Ф. Гаяўнічак: Іх завялі ў блёк №11. Распранулі да гала, кінулі ў камэру. Яны павінны былі паміраць з голаду і холаду. Айцец Максымілян жыў найдаўжэй. 14 жніўня прыйшоў эсэсман, паглядзеў, што ён яшчэ жыве і дабіў яго.

У 2011 годзе ў 70 гадавіну сьмерці айца Максыміляна Кольбэ на тэрыторыі былога канцлягеру падчас Сьвятой Імшы адзін з вязьняў Тадэвуш Сабалевіч (памёр у 2015 годзе) казаў, што гадавіна мае для яго асабістае значэньне. Ён падкрэсьліў, што дзякуючы пазыцыі сьвятара ён ня страціў надзеі.

Т. Сабалевіч: У 1941 годзе я прыехаў у Асьвенцым, будучы 16-гадовым хлопцам. Гэта было тры месяцы пасьля яго сьмерці. Але ад іншых я даведаўся, што быў такі выпадак. Для мяне гэта быў шок. Учынак Масыміляна даў мне сілу, каб далей змагацца са стратай надзеі.

У 1971 годзе Папа рымскі Павал VI абвясьціў францішканца блаславёным, а ў 1982 годзе Ян Павал ІІ кананізаваў Максыміляна Кольбэ. Падчас кананізацыйнай Імшы пантыфік сказаў, што айцец Кольбэ паказаў, што любоў мацнейшая, чым сьмерць.

Ян Павал ІІ: Постаць сьвятога Масыміляна застаецца сьведчаньнем эпохі і зьяўляецца знакам часу. Гэтую жахлівую эпоху характарызуе зьнішчэньне чалавечай годнасьці. Але яна нарадзіла ў Асьвенцыме свой збавенны знак. Любоў аказалася мацнейшай, чым сьмерць. Мацнейшая, чым антылюдзкая сыстэма. Любоў чалавека перамагла там, дзе здавалася перамагае нянавісьць і пагарда чалавекам.

У музэі Аўшвіц-Біркэнаў адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 76 гадавіны сьмерці сьвятога Максыміляна Кольбэ, які аддаў сваё жыцьцё за іншага вязьня.Прысутныя паслухалі апісаньне пакутніцкай сьмерці манаха ў Цэнтры сьвятога Максыміляна Кольбэ ў мясцовасьці Хармэнжы. Пасьля яны вырушылі ў 5-кілямэтровы марш у былы канцлягер, дзе каля блёку №11 была адпраўленая Сьвятая Імша. У ёй удзельнічала некалькі сотняў чалавек, між іншым, былыя вязьні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт