Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы баяцца расейскай арміі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2017 15:52
У Менску прайшлі пратэсты супраць манэўраў „Захад-2017”.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Беларусы баяцца расейскай арміі
У Менску прайшлі пратэсты супраць манэўраў „Захад-2017”.
Амаль 200 чалавек сабраліся ў выходныя ў Менску, каб пратэставаць супраць манэўраў „Захад-2017”, якія з удзелам дзясяткаў тысяч расейскіх жаўнераў пачнуцца ў бліжэйшы чацьвер у Беларусі. Цягам апошніх дзён беларускія актывісты спрабавалі таксама блякаваць галоўныя дарогі, якія вядуць на палігоны, дзе згаданыя практыкаваньні заплянаваныя, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
Ініцыятарам акцыі пратэсту ў Менску зьяўляецца вядомы апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, які, дарэчы, у канцы жніўня быў затрыманы міліцыяй і прысуджаны да некалькі дзён арышту. Паводле апазыцыянэра, расейска-беларускія вайсковыя манэўры – гэта велізарная пагроза для бясьпекі Беларусі.
„Расейскія войскі й тэхніка могуць быць накіраваны супраць нашай незалежнасьці. Па гэтай прычыне, мы павінны выказаць гатоўнасьць абараняць сваю краіну”, - тлумачыць Статкевіч.
У сваю чаргу іншы дзеяч беларускай апазыцыі Ўладзімір Някляеў пераконвае, што Расея паступова ўцягвае Беларусь у свой ваенна-палітычны блёк.
Сярод дэманстрантаў, якія ў выходныя сабраліся на вуліцах беларускай сталіцы, чуваць было галасы незадаволенасьці тым, што беларускае войска праводзіць стратэгічныя вайсковыя вучэньні супольна з краінай, якая знаходзіцца ў канфлікце з Паўночнаатлянтычным пактам і Эўрапейскім Зьвязам, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт