Logo Polskiego Radia
Print

Палякі, французы й фіны рыхтуюць новыя матэрыялы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.09.2017 16:50
Цэнтар матэрыялаў будучыні на патрэбы хімічнай і ядзернай прамысловасьці ўзьнікне ў Польшчы.
Foto: pixabay.com

Існуюць шанцы, што ў Польшчы ўзьнікне цэнтар матэрыялаў будучыні, у тым ліку на патрэбы хімічнай і ядзернай прамысловасьці.

Польскія вучоныя з Нацыянальнага цэнтра ядзерных дасьледаваньняў, сумесна са спэцыялістамі з Францыі і Фінляндыі, рыхтуюць праект цэнтра. У іх на гэта год. Калі іх ідэя атрымае дафінансаваньне Эўрапейскага Зьвязу, то інстытут пабудуюць у Нацыянальным цэнтры ядзерных дасьледаваньняў у мясцовасьці Сьверк пад Варшавай.

Польскія дасьледчыкі сумесна з францускім Камісарыятам атамнай і альтэрнатыўнай энэргіі (CEA) і фінскім Цэнтрам тэхнічных дасьледаваньняў VTT стварылі кансорцыюм NOMATEN.

Кансорцыюм прымае ўдзел у конкурсе Teaming for Excelence ў рамках праграмы навуковых дасьледаваньняў і інавацый Эўразьвязу Horyzont 2020.

Многія, важныя з эканамічнага пункту гледжаньня, хімічныя працэсы патрабуюць тэмпэратур вышэй за 500 градусаў Цэльсія. У такіх тэмпэратурах вырабляюць, сярод іншага, вадкае паліва на аснове вугляроду і вадароду. Гэтыя працэсы патрабуюць вытворчых ліній, вырабленай матэрыялаў з асаблівымі ўласьцівасьцямі, што і зьяўляецца мэтай дасьледаваньня польска-фіна-францускага дасьледчыцкага Цэнтра NOMATEN.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт