Logo Polskiego Radia
Print

Аркадыя - рамантычны парк Радзівілаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.09.2017 15:16
  • Аркадыя.mp3
Паркавы комплекс зьяўляецца творам фантазіі й амбіцый аднаго чалавека – Гелены Радзівіл.
Photo: CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=403798

Аркадыя - рамантычны парк Радзівілаў (ФОТА)
Паркавы комплекс зьяўляецца творам фантазіі й амбіцый аднаго чалавека – Гелены Радзівіл.
„Аркадыя” - адзіны ў сваім родзе паркавы комплекс у Польшчы, які па сёньняшні дзень захаваўся ў сваім першапачатковым кшталце. Створаны ў канцы XVIII стагодзьдзя парк павінен быў быць рамантычным месцам разважаньняў аб чалавечым лёсе.
Рамантычны парк у ангельскім стылі знаходзіцца ў вёсцы з такой жа назвай ля гарадка Ловіч (Łowicz). Ён узьнікаў на працягу амаль 40 гадоў жыцьця сваёй заснавальніцы, то бок княгіні Гелены Радзівіл (Helena Radziwiłłowa). Комплекс адносіцца да тагачаснай культурна-ідэалягічнай плыні, то бок паказвае сэнтымэнты да архітэктуры антычнасьці й сярэднявечча, а таксама экзатычных формаў.
Тут былі ўзьведзеныя шматлікія, характэрныя для гэтых пэрыядаў аб’екты архітэктуры, напрыклад, штучныя руіны й ляпідарыі. Па сёньняшні дзень парк можа пахваліцца шматлікімі прыгожымі месцамі, а таксама цікавымі будынкамі, якія гарманіруюць з маляўнічым навакольным асяродзьдзем.
Самы вядомы аб'ект у парку - гэта „Сьвятыня Дыяны” (Świątynia Diany). Гэта невялікі будынак з порцікам на іанічных калёнах. У будынку, у якім калісьці княгіня Гелена Радзівіл зьбірала розныя артэфакты, цяпер знаходзіцца выстава скульптур і архітэктурных упрыгожаньняў са старажытнай Грэцыі й Рыма. Акрамя таго, столь галоўнага памяшканьня будынка ўпрыгожвае карціна Яна Пётра Норбліна (Jan Piotr Norblin) пад загалоўкам „Расьсьвет”. У будынку знаходзіцца таксама этрускі кабінэт.
Ня менш характэрным аб’ектам парку зьяўляецца Аквэдукт - двухпавярховы цагляны будынак,узьведзены над водным каскадам.
У сваю чаргу з Каменная аркі дасканала бачны цэлы парк. Арка спалучае раку Скернеўку (Skierniewka) або Лупію (Łupia) з сажалкай.
На абэліску, выкананым паводле рымскага ўзору, зьмешчанае падзякаваньне імпэратару Аляксандру І, які ахвяраваў матэрыялы для будаўніцтва аб’екта, то бок мармур і граніт. Дарэчы, пры стварэньні сэнтымэнтальнага комплексу будаўнічыя выкарыстоўвалі: мармур, граніт, цэглу, камень і кераміку.
Княгіні Гелена Радзівіл заснавала парк у 1778 годзе, але абнаўляла і ўпрыгожвала яго аж да сьмерці ў 1821 годзе. Праект комплексу стварылі: Ян Пётр Норблін і Аляксандар Арлоўскі (Aleksander Orłowski), а рэалізавалі яго спачатку Багуміл Цуг (Bogumił Zug), а пазьней Генрык Ітар (Henryk Ittar).
Парк „Аркадыя” быў створаны ў выніку свайго роду суперніцтва паміж прадстаўнікамі польскай арыстакратыі. У гэтым часе падобныя комплексы былі створаны, напрыклад, у Пулавах ці Варшаве. Аднак унікальнасьць парку „Аркадыя” заключаецца ў тым, што гэта адзіны рамантычны парк з канца XVIII стагодзьдзя, які захаваўся ў сваім першапачатковым стане.
Можна сказаць, што парк зьяўляецца творам фантазіі й амбіцый аднаго чалавека – Гелены Радзівіл. Гэта дзякуючы ёй узьнік адзін з самых прыгожых паркавых комплексаў у Эўропе, які наведвалі выбітныя асобы. Паколькі парк меў быць спакойным і рамантычным месцам, ён атрымаў назву Аркадыя – ад міталягічнай зямлі шчасьця.
Плошча парку складае 14,5 гектара, мае лясны характар і выкарыстоўвае натуральныя формы мясцовага рэльефу. Апрача згаданых будоўляў, комплекс можа пахваліцца манумэнтальнымі дрэвамі, сярод якіх вязы, ліпы, таполі. Таксама сярод кустоўя можна знайсьці шматлікія прыклады цікавых гатункаў расьлін.
У 1945 годзе Рамантычны парк, або сад Гелены Радзівіл быў уключаны ў Музэй у Небарове (Nieborów). Нагадаем, у Небарове знаходзіцца палац у стылі барока, які ў 1774-1944 гадах належаў сям’і Радзівілаў. Пры нагодзе візыту ў „Аркадыі” абавязкова трэба наведаць таксама небароўскі палацава-паркавы комплекс.
аз
Muzyka: fragmenty utworów z filmu Pan Tadeusz: Inwokacja, Echo, Świątynia dumania, Mrówki w wynonaniu Wielkiej Orkiestry Polskiego Radia pod dyrekcją Antoni Wita, Pomaton EMI 1999.

„Аркадыя” - адзіны ў сваім родзе паркавы комплекс у Польшчы, які па сёньняшні дзень захаваўся ў сваім першапачатковым кшталце. Створаны ў канцы XVIII стагодзьдзя парк павінен быў быць рамантычным месцам разважаньняў аб чалавечым лёсе.

Рамантычны парк у ангельскім стылі знаходзіцца ў вёсцы з такой жа назвай ля гарадка Ловіч (Łowicz). Ён узьнікаў на працягу амаль 40 гадоў жыцьця сваёй заснавальніцы, то бок княгіні Гелены Радзівіл (Helena Radziwiłłowa). Комплекс адносіцца да тагачаснай культурна-ідэалягічнай плыні, то бок паказвае сэнтымэнты да архітэктуры антычнасьці й сярэднявечча, а таксама экзатычных формаў.
Тут былі ўзьведзеныя шматлікія, характэрныя для гэтых пэрыядаў аб’екты архітэктуры, напрыклад, штучныя руіны й ляпідарыі. Па сёньняшні дзень парк можа пахваліцца шматлікімі прыгожымі месцамі, а таксама цікавымі будынкамі, якія гарманіруюць з маляўнічым навакольным асяродзьдзем.

Photo:
Photo: By Mathiasrex, Maciej Szczepańczyk - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28909277

Самы вядомы аб'ект у парку - гэта „Сьвятыня Дыяны” (Świątynia Diany). Гэта невялікі будынак з порцікам на іанічных калёнах. У будынку, у якім калісьці княгіня Гелена Радзівіл зьбірала розныя артэфакты, цяпер знаходзіцца выстава скульптур і архітэктурных упрыгожаньняў са старажытнай Грэцыі й Рыма. Акрамя таго, столь галоўнага памяшканьня будынка ўпрыгожвае карціна Яна Пётра Норбліна (Jan Piotr Norblin) пад загалоўкам „Расьсьвет”. У будынку знаходзіцца таксама этрускі кабінэт.
Ня менш характэрным аб’ектам парку зьяўляецца Аквэдукт - двухпавярховы цагляны будынак,узьведзены над водным каскадам.

Photo:
Photo: CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=403792

У сваю чаргу з Каменнай аркі дасканала бачны цэлы парк. Арка спалучае раку Скернеўку (Skierniewka) або Лупію (Łupia) з сажалкай.

На абэліску, выкананым паводле рымскага ўзору, зьмешчанае падзякаваньне імпэратару Аляксандру І, які ахвяраваў матэрыялы для будаўніцтва аб’екта, то бок мармур і граніт. Дарэчы, пры стварэньні сэнтымэнтальнага комплексу будаўнічыя выкарыстоўвалі: мармур, граніт, цэглу, камень і кераміку.

Княгіні Гелена Радзівіл заснавала парк у 1778 годзе, але абнаўляла і ўпрыгожвала яго аж да сьмерці ў 1821 годзе. Праект комплексу стварылі: Ян Пётр Норблін і Аляксандар Арлоўскі (Aleksander Orłowski), а рэалізавалі яго спачатку Багуміл Цуг (Bogumił Zug), а пазьней Генрык Ітар (Henryk Ittar).

Парк „Аркадыя” быў створаны ў выніку свайго роду суперніцтва паміж прадстаўнікамі польскай арыстакратыі. У гэтым часе падобныя комплексы былі створаны, напрыклад, у Пулавах ці Варшаве. Аднак унікальнасьць парку „Аркадыя” заключаецца ў тым, што гэта адзіны рамантычны парк з канца XVIII стагодзьдзя, які захаваўся ў сваім першапачатковым стане.

Можна сказаць, што парк зьяўляецца творам фантазіі й амбіцый аднаго чалавека – Гелены Радзівіл. Гэта дзякуючы ёй узьнік адзін з самых прыгожых паркавых комплексаў у Эўропе, які наведвалі выбітныя асобы. Паколькі парк меў быць спакойным і рамантычным месцам, ён атрымаў назву Аркадыя – ад міталягічнай зямлі шчасьця.

Плошча парку складае 14,5 гектара, мае лясны характар і выкарыстоўвае натуральныя формы мясцовага рэльефу. Апрача згаданых будоўляў, комплекс можа пахваліцца манумэнтальнымі дрэвамі, сярод якіх вязы, ліпы, таполі. Таксама сярод кустоўя можна знайсьці шматлікія прыклады цікавых гатункаў расьлін.

У 1945 годзе Рамантычны парк, або сад Гелены Радзівіл быў уключаны ў Музэй у Небарове (Nieborów). Нагадаем, у Небарове знаходзіцца палац у стылі барока, які ў 1774-1944 гадах належаў сям’і Радзівілаў. Пры нагодзе візыту ў „Аркадыі” абавязкова трэба наведаць таксама небароўскі палацава-паркавы комплекс.

аз

Muzyka: fragmenty utworów z filmu Pan Tadeusz: Inwokacja, Echo, Świątynia dumania, Mrówki w wynonaniu Wielkiej Orkiestry Polskiego Radia pod dyrekcją Antoni Wita, Pomaton EMI 1999.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт