Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.10.2017 14:20
  • Nie chcę więcej Bajor.mp3
Міхал Баёр ня хоча нічога больш, сэрца іншага чалавека яму дастаткова.
www.pixabay.com

У гэтай перадачы прагучыць песьня музыканта, пра якога вядома няшмат, прынамсі яго прыватнае жыцьцё ніколі не праходзіла на вачах публікі. Ёсьць артысты, якія вельмі любяць бываць у розных выданьнях, даваць інтэрвію гэтай званай жоўтай прэсе, пастаянна прысутнічаць у сьвядомасьці сваіх фанаў. Яны мяркуюць, што калі пра іх забываюць, то іх кар’ера паступова пачынае вянуць.

Зусім іншыя погляды, відаць, у Міхала Баёра (Michał Bajor), які сьцеражэ сваё прыватнае жыцьцё вельмі сквапна. Вядома толькі, што нарадзіўся пясьняр у сям’і актора, яго бацька Рышард Баёр граў у Лялечным тэатры ў Аполі. Па сьлядах бацькі пайшоў таксама брат Міхала Пётр, стаў акторам.

А Міхал прыйшоў на сьвет у чэрвені 1957 году, з малых гадоў быў зьвязаны са сцэнай. Вучыўся граць на фартэпіяна, а ва ўзросьце 13 гадоў прыняў удзел у адборачным туры на Фэстываль песьні ў Аполі. Калі ж Міхалу было 16 гадоў, ён перамог на Фэстывалі савецкай песьні ў Зялёнай Гуры кампазыцыяй «Сямёнаўна». Пазьней не адноўчы браў удзел у музычных фэстывалях, але, што цікава, ніколі не хацеў удзельнічаць у конкурсах песьні, напрыклад, нядаўна ён адмовіўся ад удзелу ў конкурсе, паколькі гэта яго вельмі хвалюе, і ён, паводле ўласных словаў, «памёр бы ад хваляваньня за тыдзень да аб’яўленьня вынікаў».

Акрамя музыкі, Міхал Баёр любіць таксама і акторскую справу. Ён ня раз выступаў у кінафільмах, у тым ліку граў галоўныя ролі, напрыклад, у фільме «Quo vadis» сыграў рымскага жорсткага кесара-паэта Нэрона.

Міхал Баёр сьпявае як правіла паэтычныя песьні, ён староніцца ад лёгкага попу, не ўкладвае свой рэпэртуар «пад публіку». А вось кампазыцыя, якую я вам сёньня прапаную паслухаць, вельмі падабаецца публіцы і выклікае вялікія эмоцыі ў слухачоў, а крытыкамі і прадстаўнікамі музычнай галіны яна была ўспрынятая даволі холадна. Напрыклад, вядомая польская сьпявачка Магда Умэр сказала Міхалу, што гэта песьня не для яго, надта яна камэрцыйная. Ці гэта сапраўды так, ацаніце самі. «Я не хачу больш» – сьпявае Міхал Баёр.

Ze strzępów radości powszednich los swój tkasz
z tęsknoty, otuchy, nadziei, układasz swój świat
w swym mieście, z domami bez pięter
grasz z czartem o niebo w tym piekle,
które Bóg wyprawił nam.

Odpłynąć stąd chciałem na zawsze, w siną dal,
gdzie życie jaśniejsze, bogatsze
ktoś chciałby mi dać.
Znikałem sto razy bez wieści,
by wracać do srebrnej poezji,
ciepła rąk i spojrzeń twych.

Nie chcę więcej, twoje serce do życia wystarczy.
Twoje serce, co zagrzewa do walki o każdy dzień.
Twoje serce, które cierpi i kocha namiętnie,
które bije, coraz prędzej, goręcej.
W zgryzocie pasma zbyt chudych dni
twe fortissimo serdeczne brzmi,
głośniej wciąż, mocniej wciąż.

Gdy twarzy brak w czynach i słowach
ty masz twarz.
Gdzie ścieżek splątanych bezdroża
ty drogę swą znasz.
Ty zdołasz ból każdy pocieszyć,
rozjaśnić odwieczny nasz przedświt
Ciepłem rąk i spojrzeń twych.

W zgryzocie pasma zbyt chudych dni
twe fortissimo serdeczne brzmi.
W dramacie samych najchudszych dni
Rzucasz mi w oczy łzy, gorzkie łzy,
szczęścia łzy, spełniasz sny.

Nie chcę więcej, twoje serce do życia wystarczy
Twoje serce, co zagrzewa do walki, do walki, do walki.
Twoje serce, które cierpi i kocha namiętnie,
Coraz prędzej przez łzy.

Са шматкоў штодзённай радасьці ты тчэш свой лёс. З тугі, бадзёрасьці, надзеі ўкладаеш свой сьвет. У сваім горадзе, з дамамі без паверхаў, гуляеш з чортам за рай у гэтым пекле, якое Бог зрабіў нам.

Я хацеў адсюль адплыць на заўсёды, у далеч нязьведаную, дзе жыцьцё багацейшае, сьвятлейшае хтосьці хацеў бы мне даць. Я зьнікаў сто разоў бязь вестак, каб вяртацца да сярэбранай паэзіі, цяпла рук і позіркаў тваіх.

Я не хачу больш, тваё сэрца мне хапае, каб жыць. Тваё сэрца, якое падбадзёрвае змагацца за кожны дзень. Тваё сэрца, якое пакутуе і кахае горача, якое б’ецца ўсё хутчэй, гарачэй. У клопатах ланцуга надта худых дзён тваё fortissimo сардэчна гучыць, усё гучней, усё мацней.

Калі гонару няма ў дзеяньнях і словах, ты гонар маеш. На ростанях сьцяжынак пераплеценых, ты ведаеш свой шлях. Ты здолееш кожны боль суцешыць, разьясьніць наш вечны перадзолак цяплом рук і позіркаў тваіх.

У клопатах ланцуга надта худых дзён тваё fortissimo сардэчна гучыць. У драме самых худых дзён ты кідаеш мне ў вочы сьлёзы, горкія сьлёзы, шчасьця сьлёзы, зьдзяйсьняеш сны.

Я не хачу больш, тваё сэрца хопіць, каб жыць. Тваё сэрца, якое падбадзёрвае змагацца, змагацца... Тваё сэрца, якое пакутуе і кахае горача. Усё хутчэй, празь сьлёзы.

Міхал Баёр «Nie chcę więcej». Словы Дарыюш Рагальскі, музыка – Уладзімеж Корч.

Z domami bez pięter – з дамамі без паверхаў. Нагадваю, што на польскай мове ёсьць ня толькі piętro – гэта кожны паверх пачынаючы з другога па-беларуску, але і parter – гэта беларускі першы паверх.

Grasz z czartem o niebo – гуляеш з чортам за рай. Палякі карыстаюцца словам czart y якасьці сыноніму з выразам diabeł, хаця выраз czart паходзіць яшчэ з дахрысьціянскіх часоў, а diabeł паявіўся разам з прыняцьцем хрысьціянскай веры, але цяпер гэтай розьніцы ўжо практычна няма.

Gdy twarzy brak – калі няма гонару. Польскія словазлучэньні «wyjść z twarzą, zachować twarz» азначаюць «выйсьці з гонарам з сытуацыі, захаваць гонар, не ўдарыць у бруд тварам».

Fortissimo – гэта слова з францускай мовы, якое не перакладаецца адным выразам на польскую ці беларускую мову. Музычны тэрмін азначае «вельмі гучна, вельмі моцна».

Coraz prędzej – усё хутчэй. Ёсьць у польскай мове словы-сынонімы – szybko i prędko, абодва азначаюць «хутка». Ці ёсьць нейкая розьніца паміж імі, калі карыстацца адным ці другім? У прынцыпе, розьніцы няма, хаця szybko больш унівэрсальнае, бытавое, а prędko больш літаратурнае.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт