Logo Polskiego Radia
Print

„Зялёныя ўзгоркі над Салінай…” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.10.2017 15:28
  • Саліньскае возера.mp3
Саліньскае возера - самы вялікі штучны вадаём у Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Саліньскае возера распаложанае на поўдні Польшчы, на паўночным захадзе гораў Бяшчады (Bieszczady). Гэта самы вялікі штучны вадаём у Польшчы, які выкарыстоўваецца ў якасьці вадасховішча, а таксама для вытворчасьці электраэнэргіі. Возера было створанае, каб прадухіліць паводкі, якія пагражалі Даліне ракі Сан (San).

Photo:By
Photo:By Tadeusz Sumiński - "W Bieszczadach" Roman Izbicki i Tadeusz Sumiński Wydawnictwo Interpress Warszawa 1968, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org

Ідэя будаўніцтва ў гэтым месцы вадасховішча нарадзілася ў міжваенным пэрыядзе. Аднак рэалізацыя праекту пачалася ў 1960 годзе. Аб’ект быў здадзены ў эксплёатацыю ў 1968 годзе. Пабудаваная тут плаціна прычынілася да нагрувашчаньня водаў дзьвюх мясцовых рэкаў, то бок ракі Сан і Салінка (Solinka).

Плаціна на Саліньскім возеры зьяўляецца самай высокай у Польшчы – ейная вышыня складае амаль 82 мэтры. Ейная вага перавышае 2 мільёны тон. Ніжэй плаціны працуе гідраэлектрастанцыя.

Плошча, узьніклага ў выніку будаўніцтва плаціны Саліньскага возера, складае 22 квадратныя кілямэтры. Яго даўжыня сягае больш за 26 км, а рэкордная ёмістасьць - 472 млн кубамэтраў.

Берагавая лінія вадасховішча налічвае каля 156 кілямэтраў, а яго глыбіня дасягае 60 мэтраў.

Photo:By
Photo:By Niedowidek z polskiej Wikipedii, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org

На Саліньскім возеры распаложаныя тры выспы: Вялікая й Малая скалістыя выспы, а таксама Выспа-прывід, якую можна ўбачыць выключна пры вельмі нізкім узроўні вады.

Цяпер Саліньскае возера - гэта адна з галоўных славутасьцяў у Бяшчадах. Вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў карыстаюцца экскурсіі па плаціне, дзе нагрувашчаньне вады дасягае 60 мэтраў.

Photo:
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за зьменных вятроў і прыгожых пэйзажаў Саліньскае возера зьяўляецца ідэальным месцам для аматараў водных відаў спорту, асабліва яхтсмэнаў і байдарачнікаў.

Уздоўж берагу возера дзейнічаюць шматлікія прыстані для яхтаў. Практычна паўсюль можна арандаваць байдаркі, лодкі, водныя ровары, а нават яхты. Вельмі папулярнымі зьяўляюцца таксама рэйсы па возеры, якія ажыцьцяўляе Бяшчадзкі флёт.

Дарэчы, уздоўж берагавой лініі возера былі створаныя шматлікія курорты й сэзонныя турыстычныя базы. Дынамічна разьвіваецца агратурыстычная інфраструктура. У сваю чаргу разнастайнасьць гатункаў рыбы ў водах возера прыцягвае рыбакоў.

Photo:By
Photo:By Lowdown - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org

Найбуйнейшыя турыстычныя цэнтры, разьмешчаныя на Саліньскім возеры, гэта Паляньчык (Polańczyk), Мычкоўцы (Myczkowce) і Саліна (Solina). У сувязі зь мінэральнымі водамі, якія пасьпяхова выкарыстоўваюцца пры лячэньні многіх захворваньняў, Паляньчык атрымаў нават статус курорта.

Photo:By
Photo:By 2007 - mow, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org

Прыгажосьць Саліньскага возера высока ацэньваюць таксама артысты. У 1960-х гадах мінулага стагодзьдзя вельмі папулярнай была песьня пад загалоўкам „Зялёныя ўзгоркі над Салінай”, якую сьпяваў Пётр Гансоўскі (Piotr Gąssowski) з гуртом „Tajfuny”.

„Zielone wzgórza nad Soliną”, słowa: Kondratowicz Janusz, muzyka: Grudziński Czesław, wykonanie: Gąssowski Wojciech;

аз

„Зялёныя ўзгоркі над Салінай…”
Саліньскае возера - самы вялікі штучны вадаём у Польшчы.
Саліньскае возера распаложанае на поўдні Польшчы, на паўночным захадзе гораў Бяшчады (Bieszczady). Гэта самы вялікі штучны вадаём у Польшчы, які выкарыстоўваецца ў якасьці вадасховішча, а таксама для вытворчасьці электраэнэргіі. Возера было створанае, каб прадухіліць паводкі, якія пагражалі Даліне ракі Сан (San).
Ідэя будаўніцтва ў гэтым месцы вадасховішча нарадзілася ў міжваенным пэрыядзе. Аднак рэалізацыя праекту пачалася ў 1960 годзе. Аб’ект быў здадзены ў эксплёатацыю ў 1968 годзе. Пабудаваная тут плаціна прычынілася да нагрувашчаньня водаў дзьвюх мясцовых рэкаў, то бок ракі Сан і Салінка (Solinka).
Плаціна на Саліньскім возеры зьяўляецца самай высокай у Польшчы – ейная вышыня складае амаль 82 мэтры. Ейная вага перавышае 2 мільёны тон. Ніжэй плаціны працуе гідраэлектрастанцыя.
Плошча, узьніклага ў выніку будаўніцтва плаціны Саліньскага возера, складае 22 квадратныя кілямэтры. Яго даўжыня сягае больш за 26 км, а рэкордная ёмістасьць - 472 млн кубамэтраў.
Берагавая лінія вадасховішча налічвае каля 156 кілямэтраў, а яго глыбіня дасягае 60 мэтраў.
На Саліньскім возеры распаложаныя тры выспы: Вялікая й Малая скалістыя выспы, а таксама Выспа-прывід, якую можна ўбачыць выключна пры вельмі нізкім узроўні вады.
Цяпер Саліньскае возера - гэта адна з галоўных славутасьцяў у Бяшчадах. Вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў карыстаюцца экскурсіі па плаціне, дзе нагрувашчаньне вады дасягае 60 мэтраў.
З-за зьменных вятроў і прыгожых пэйзажаў Саліньскае возера зьяўляецца ідэальным месцам для аматараў водных відаў спорту, асабліва яхтсмэнаў і байдарачнікаў.
Уздоўж берагу возера дзейнічаюць шматлікія прыстані для яхтаў. Практычна паўсюль можна арандаваць байдаркі, лодкі, водныя ровары, а нават яхты. Вельмі папулярнымі зьяўляюцца таксама рэйсы па возеры, якія ажыцьцяўляе Бяшчадзкі флёт.
Дарэчы, уздоўж берагавой лініі возера былі створаныя шматлікія курорты й сэзонныя турыстычныя базы. Дынамічна разьвіваецца агратурыстычная інфраструктура. У сваю чаргу разнастайнасьць гатункаў рыбы ў водах возера прыцягвае рыбакоў.
Найбуйнейшыя турыстычныя цэнтры, разьмешчаныя на Саліньскім возеры, гэта Паляньчык (Polańczyk), Мычкоўцы (Myczkowce) і Саліна (Solina). У сувязі зь мінэральнымі водамі, якія пасьпяхова выкарыстоўваюцца пры лячэньні многіх захворваньняў, Паляньчык атрымаў нават статус курорта.
Прыгажосьць Саліньскага возера высока ацэньваюць таксама артысты. У 1960-х гадах мінулага стагодзьдзя вельмі папулярнай была песьня пад загалоўкам „Зялёныя ўзгоркі над Салінай”, якую сьпяваў Пётр Гансоўскі (Piotr Gąssowski) з гуртом „Tajfuny”.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт