Logo Polskiego Radia
Print

14.10.1923 г. у Варшаве ў Цытадэлі прагрымеў выбух

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.10.2017 08:09
  • 14.10.1923_замах на Цытадель.mp3
Пад падазрэньне трапілі СССР, польскія камуністы і ўрад Вітаса.
Zbigniew Strucki/Wikipedia/CC BY-SA 2.5

Тэрор на пачатку ХХ стагоддзя, як і быў адным з распаўсюджаных інструмэнтаў палітычнай барацьбы, не абмінуў і Польшчы.

Уначы 14 кастрычніка 1923 году ў 9.00 гадзін раніцы ў варшаўскай Цытадэлі на складзе амуніцыі снарадаў для цяжкай артылерыі адбыўся моцны выбух.

У выніку выбуху загінулі 28 чалавек, галоўным чынам мірныя жыхары, было паранена 89 чалавек. Выбух быў настолькі моцным, што ў шмат якіх дамах у раёне Муранаў (Muranów) павыляталі вокны.

У арганізацыі выбуху былі абвінавачаны польскія камуністычныя групоўкі, якія, па меркаваньнях сьледчых, павінны былі дэстабілізаваць унутрыпалітычную сытуацыю ў Польшчы. На працягу двух дзён было арыштавана больш за 200 чалавек.

Дзякуючы паказаньням аднаго з актывістаў камуністычнай сеткі Юзафа Цэхоўскага, былі арыштаваныя два польскія афіцэры - Валеры Багіньскі ды Антоні Вечарковіч, над якімі 20 кастрычніка адбыўся суд. Цэхоўскі таксама казаў пра тое, што ўсе тэрарыстычныя дзеяньні былі інсьпіраваныя й фінансаваныя СССР.

Пракуратура патрабавала для абвінавачаных сьмяротнага пакараньня. Суд падтрымаў патрабаваньне пракуратуры.

У польскай прэсе разгарнулася на гэтую тэму вострая палеміка. Апазыцыя абвінавачвала тагачаснага прэм’ер-міністра Вітаса ў жаданьні атрымаць шырокія паўнамоцтвы і ў выкарыстаньні дзеля гэтага тэракту, і што доказаў віны для «тэрарыстаў» было недастаткова для сьмяротнага пакараньня. Газэты правага накірунку падтрымлівалі дзеяньні польскіх уладаў.

Сьледзтва да канца так і не адказала на пытаньне, хто стаяў за тым выбухам.

Аказалася, што Цэхоўскі быў паліцэйскім правакатарам. Тым ня менш, ужо праз два месяцы МЗС СССР зьвярнулася да польскага ўраду й прапанавала ўключыць абвінавачаных у сьпіс асоб, якіх можна абмяняць. Праз год польскі ўрад пагадзіўся на тое, каб абмяняць «тэратыстаў» на польскіх грамадзян, арыштаваных у СССР, між іншым, Юзафа Лашкевіча, польскага консула ў Тбілісі.

29 сакавіка 1925 году ў беларускіх Стаўбцах на станцыі Коласава павінен быў адбыцца абмен, але палякі былі застрэленыя канваірам Юзафам Мурашкай. Суд прыгаварыў яго да двух гадоў хатняга арышту, бо палічыў, што ён дзейнічаў у стане афэкту.

Падчас вайны Мурашка быў завэрбаваны гестапа й забіты польскімі падпольшчыкамі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт