Logo Polskiego Radia
Print

Давайце сябраваць з папугаямі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.10.2017 15:00
  • птушкарня з папугаямі.mp3
У Варшаве працуе ўнікальная птушкарня з папугаямі ў галоўнай ролі.
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Давайце сябраваць з папугаямі (ФОТА)
У Варшаве працуе ўнікальная птушкарня з папугаямі ў галоўнай ролі.
Папугаі – гэта вельмі разумныя, цікаўныя й дружалюбныя птушкі. Агулам ёсьць шмат відаў папугаяў, а з найбольш прывабнымі можна пазнаёміцца ў Варшаве.
Вясной 2017 году ў Варшаве адкрыўся найбуйнейшы ў Польшчы вальер для папугаяў. У ім жыве больш за сотню папугаяў 30 відаў.
Вялікія папугаі ара зь вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай у зялёных, блакітных і жоўтых колерах, гаваркія афрыканскія шэрыя папугаі – жако, жвавыя какаду, папугаі Крамэра, амазоны, сэнэгальскія даўгакрылыя папугаі, німфавыя папугаі й многія іншыя. Усе яны свабодна лётаюць у памяшканьні плошчай у 400 квадратных мэтраў.
Наведвальнікі могуць шпацыраваць паміж птушкамі й карміць іх. Птушкі сядаюць наведвальнікам на рукі, зазіраюць у кубачкі з купленым на месцы зернем і дзяўбуць.
Некаторыя папугаі вельмі любяць, калі людзі іх гладзяць, а нават самі іх да гэтага заахвочваюць.
Да кантакту зь людзьмі іх прывучаюць ад птушаня. Гадоўцы кормяць іх на працягу першага месяца жыцьця кожныя дзьве гадзіны, праводзяць зь імі час. Таму яны любяць людзей – не нападаюць на іх і ня драпаюць.
Гэта вельмі важнае, паколькі, напрыклад, дзюба папугая ара можа сьціснуць зь сілай дзьвюх тонаў. Гэта сіла, зь якой кусае пітбуль. Нагадаю, што ў прыродзе ары разлупваюць цьвёрдыя бразыльскія арэхі. Тым часам у вальеры гэтыя папугаі лётаюць сярод малых дзяцей.
Варшаўскі вальер для папугаяў „Кармэн” - гэта трэцяя птушкарня адной фірмы. Перышы вальер ейныя ўласьнікі адкрылі ў Аўстрыі. Дарэчы, у гэтай краіне фірма стартавала з падобным вальерам для матылькоў, але хутка аказалася, што наведвальнікі аддаюць перавагу менавіта папугаям.
У сваю чаргу ў Польшчы першы вальер для папугаяў быў адкрыты ў Шчэціне, а толькі пазьней другі, у Варшаве.
Папугаі ў птушкарні „Кармэн” паходзяць ня толькі ад гадоўцаў. Тут знаходзяцца таксама папугаі, якіх канфіскавалі ў выніку рознага роду ўмяшальніцтваў арганізацыяў, якія займаюцца аховай жывёлаў.
Напрыклад, тры папугаі ара, якія можна пабачыць у варшаўскім вальеры, былі адабраныя ў гадоўцы, які трымаў іх у адной цеснай клетцы. Паколькі птушкі ў ёй не зьмяшчаліся, то ўладальнік абрэзаў ім хвасты. У новым месцы ары маюць на многа лепшыя ўмовы жыцьця.
Наведвальнікі, якія хочуць увайсьці ў вальер, павінны спачатку прадэзынфікаваць рукі й абутак, каб не пераносіць бактэрыяў.
Хоць птушкі свабодна лётаюць паміж людзьмі, то яны маюць таксама свае зоны адпачынку, спэцыяльна выдзеленыя з агульнай прасторы памяшканьня й недаступныя для наведвальнікаў. У гэтых месцах птушкі могуць схавацца й адпачыць ад гасьцей. Апрача таго ў вальеры разьмешчана шмат галінак, на якіх птушкі могуць прысесьці, цацкі, пясок і вада, у якіх яны могуць пакупацца.
Усе жыхары вальера знаходзяцца пад пастаянным наглядам вэтэрынара.
Хто павінен наведаць вальер для папугаяў?
Перш за ўсё асобы, якія разглядаюць магчымасьць набыцьця гэтых птушак. Пэрсанал вальера ахвотна параіць ім, які від варта выбраць. Тым больш, што птушкі адрозьніваюцца паміж сабой ня толькі памерам і афарбоўкай, але перш за ўсё характарам. Напрыклад, какаду трэба прысьвяціць, як мінімум шэсьць гадзінаў у дзень, інакш птушка нудзіцца й пачынае дурэць. Таму экспэрты ня раяць купляць какаду асобам, якія працуюць і наогул шмат часу праводзяць па-за домам.
Чарговая справа, папугаі патрабуюць шмат месца, каб лётаць. Таму нельга іх пастаянна трымаць у клетцы.
Трэба ўзяць пад увагу таксама й тое, што некаторыя віды папугаяў даўгавечныя, напрыклад, ара дажывае нават да ста гадоў.
Вальер для папугаяў „Кармэн” знаходзяцца на вуліцы Алее Еразалімске (Aleje Jerozolimskie) 200. Ён адкрыты: пн-пт 10-19, сб-нд 10-20.
Кошт квіткоў: нармальны - 19 злотых, 15 – льготны. Дзеці ва ўзросьце да трох гадоў уваходзяць бясплатна. Зерне для птушак каштуе - 2 злотыя.
аз

Папугаі – гэта вельмі разумныя, цікаўныя й дружалюбныя птушкі. Агулам ёсьць шмат відаў папугаяў, а з найбольш прывабнымі можна пазнаёміцца ў Варшаве.
Вясной 2017 году ў Варшаве адкрыўся найбуйнейшы ў Польшчы вальер для папугаяў. У ім жыве больш за сотню папугаяў 30 відаў.

Вялікія папугаі ара зь вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай у зялёных, блакітных і жоўтых колерах, гаваркія афрыканскія шэрыя папугаі – жако, жвавыя какаду, папугаі Крамэра, амазоны, сэнэгальскія даўгакрылыя папугаі, німфавыя папугаі й многія іншыя. Усе яны свабодна лётаюць у памяшканьні плошчай у 400 квадратных мэтраў.

Наведвальнікі могуць шпацыраваць паміж птушкамі й карміць іх. Птушкі сядаюць наведвальнікам на рукі, зазіраюць у кубачкі з купленым на месцы зернем і дзяўбуць. Некаторыя папугаі вельмі любяць, калі людзі іх гладзяць, а нават самі іх да гэтага заахвочваюць.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Да кантакту зь людзьмі іх прывучаюць ад птушаня. Гадоўцы кормяць іх на працягу першага месяца жыцьця кожныя дзьве гадзіны, праводзяць зь імі час. Таму яны любяць людзей – не нападаюць на іх і ня драпаюць.

Гэта вельмі важнае, паколькі, напрыклад, дзюба папугая ара можа сьціснуць зь сілай дзьвюх тонаў. Гэта сіла, зь якой кусае пітбуль. Нагадаю, што ў прыродзе ары разлупваюць цьвёрдыя бразыльскія арэхі. Тым часам у вальеры гэтыя папугаі лётаюць сярод малых дзяцей.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варшаўскі вальер для папугаяў „Кармэн” - гэта трэцяя птушкарня адной фірмы. Перышы вальер ейныя ўласьнікі адкрылі ў Аўстрыі. Дарэчы, у гэтай краіне фірма стартавала з падобным вальерам для матылькоў, але хутка аказалася, што наведвальнікі аддаюць перавагу менавіта папугаям. У сваю чаргу ў Польшчы першы вальер для папугаяў быў адкрыты ў Шчэціне, а толькі пазьней другі, у Варшаве.

Папугаі ў птушкарні „Кармэн” паходзяць ня толькі ад гадоўцаў. Тут знаходзяцца таксама папугаі, якіх канфіскавалі ў выніку рознага роду ўмяшальніцтваў арганізацыяў, якія займаюцца аховай жывёлаў.

Напрыклад, тры папугаі ара, якія можна пабачыць у варшаўскім вальеры, былі адабраныя ў гадоўцы, які трымаў іх у адной цеснай клетцы. Паколькі птушкі ў ёй не зьмяшчаліся, то ўладальнік абрэзаў ім хвасты. У новым месцы ары маюць на многа лепшыя ўмовы жыцьця.

Наведвальнікі, якія хочуць увайсьці ў вальер, павінны спачатку прадэзынфікаваць рукі й абутак, каб не пераносіць бактэрыяў.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Хоць птушкі свабодна лётаюць паміж людзьмі, то яны маюць таксама свае зоны адпачынку, спэцыяльна выдзеленыя з агульнай прасторы памяшканьня й недаступныя для наведвальнікаў. У гэтых месцах птушкі могуць схавацца й адпачыць ад гасьцей. Апрача таго ў вальеры разьмешчана шмат галінак, на якіх птушкі могуць прысесьці, цацкі, пясок і вада, у якіх яны могуць пакупацца. Усе жыхары вальера знаходзяцца пад пастаянным наглядам вэтэрынара.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Хто павінен наведаць вальер для папугаяў?

Перш за ўсё асобы, якія разглядаюць магчымасьць набыцьця гэтых птушак. Пэрсанал вальера ахвотна параіць ім, які від варта выбраць. Тым больш, што птушкі адрозьніваюцца паміж сабой ня толькі памерам і афарбоўкай, але перш за ўсё характарам. Напрыклад, какаду трэба прысьвяціць, як мінімум шэсьць гадзінаў у дзень, інакш птушка нудзіцца й пачынае дурэць. Таму экспэрты ня раяць купляць какаду асобам, якія працуюць і наогул шмат часу праводзяць па-за домам.

Чарговая справа, папугаі патрабуюць шмат месца, каб лётаць. Таму нельга іх пастаянна трымаць у клетцы.

Трэба ўзяць пад увагу таксама й тое, што некаторыя віды папугаяў даўгавечныя, напрыклад, ара дажывае нават да ста гадоў.

Photo:
Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Вальер для папугаяў „Кармэн” знаходзяцца на вуліцы Алее Еразалімске (Aleje Jerozolimskie) 200. Ён адкрыты: пн-пт 10-19, сб-нд 10-20.
Кошт квіткоў: нармальны - 19 злотых, 15 – льготны. Дзеці ва ўзросьце да трох гадоў уваходзяць бясплатна. Зерне для птушак каштуе - 2 злотыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт