Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўзнагародзілі жанчын-навукоўцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 17:15
  • 19.10_навука.mp3
Сярод ляўрэатак – псыхолягі, мэдыкі й тэхнолягі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кампанія “Л’Орэаль Польска для жанчын і для навукі” (L’Oreal Polska dla Kobiet i Nauki) ўзнагародзіла жанчын за інавацыйную дзейнасьць. Сярод ляўрэатак знаходзяцца дасьледчыцы ў такіх галінах як псыхалёгія, мэдыцына й тэхналёгія харчаваньня.

Мэтай польскай праграмы Л'Орэаль зьяўляецца аказаньне фінансавай падтрымкі й прасоўваньне навуковых дасягненьняў таленавітых навукоўцаў-жанчын.

І так, адна з ляўрэатак, кандыдат біялягічных навук Анна Міхальска з Інстытуту жывёлагадоўлі й тэхналёгіі харчаваньня Польскай акадэміі навук у Ольштыне вывучае рэвалюцыйны мэтад пульвэрызацыі фруктаў і садавіны.

А.Міхальска: Ідэя з пульвэрызацыяй нарадзілася таму, што маім улюбёным фруктам зьяўляецца гранат. Вядома, што немагчыма яго купіць у любую пару года. Такім чынам зьявілася ідэя, каб зрабіць з яго парашок і мець гэты фрукт пад рукой у любы момант. У гранатах знаходзіцца мноства біялягічна актыўных злучэньняў - такіх, якія карысна ўзьдзейнічаюць на здароўе чалавека. Аднак жа кожны перапрацоўчы працэс выклікае іх зьнішчэньне. Таму маё дасьледаваньне, якім я цяпер займаюся, заключаецца ў тым, каб фрукты перапрацаваць на парашок, але адначасова захаваць як мага больш злучэньняў, якія будуць уплываць на нас пазытыўна.

Апрацаваны Аннай Міхальскай мэтад выкарыстоўвае некалькі спосабаў сушкі, між іншым, сублімацыйнае абязводжаньне. Фруктовы парашок будзе выкарыстоўвацца ў якасьці харчовай дабаўкі або як складнік для вытворчасьці сокаў.

Эфірны выпуск перадачы "Навука і тэхніка" ў далучаным файле

Польскае радыё/PR3/яс

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт