Logo Polskiego Radia
Print

З аднаго гораду ў іншы – у капсуле па трубе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.10.2017 17:18
Будаўніцтва сыстэмы Hyperloop – на трэць таньней за чыгунку.
Пакуль, сыстэму Hyperloop мохна паглядзець толькі на візуалізацыях. Пакуль, сыстэму Hyperloop мохна паглядзець толькі на візуалізацыях. Photo: прэс-матэрыялы

Супер-хуткасных цягнікоў тыпу TGV чакаюць у Польшчы ўлады, чыгуначныя кампаніі й, зразумела, пасажыры. Падарожжа з Варшавы ў Познань магло б адбыцца толькі за 1,5 гадзіны, а не за цяперашнія 3,5. Аднак тыя ж 1,5 гадзіны й так многа. У Польшчы распаўсюджваецца ідэя надзвычай хуткага цягніка Hyperloop. Паводле дасьледаваньняў кансалтынгавай кампаніі KPMG, будаўніцтва спэцыяльнай вакуумнай трубы, у якой будуць перамяшчацца капсулы, дала б чатыры разы лепшы эканамічны эфэкт, чым будаўніцтва сеткі тыпуTGV, лічыць Кшыштаф Табішэўскі, старшыня ўправы Hyper Poland.

К.Табішэўскі: У Польшчы добрая сетка чыгуначных шляхоў, аднак рух абмяжоўвае расклад. Пасажыр мусіць быць на вакзале а канкрэтнай гадзіне, людзі чакаюць на пэроне, і адначасова на цягнік сядае 500 чалавек. Цягнік затрымліваецца на станцыях, пасажыр губляе час на даезд да горада прызначэньня. Hyperloop будзе меншым сродкам камунікацыі – ён забярэ 24 або 48 чалавек і будзе рухацца з пункту А ў пункт Б без прыпынкаў. Расклад не існуе. Пасажыры прыходзяць на вакзал у любы час і гэта яны будуць вырашаць, калі капсула Hyperloop адправіцца.

Цікава, што спэцыялісты вылічылі, што будаўніцтва Hyperloop будзе каштаваць на траціну менш, чым сетка хуткага цягніка.

Ці сучасная тэхналёгія пераможа – не вядома, бо пакуль пераважаюць прыхільнікі традыцыйнай чыгункі.

PR3/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт