Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.11.2017 15:09
  • Nie mam woli Rinn.mp3
Данута Рын сьпявае аб тым, што не зьбіраецца выходзіць замуж.
www.pixabay.com

Сёньня я хачу папанаваць вам кампазыцыю адной з самых яркіх польскіх музыкантак і акторак мінулых гадоў.

Данута Рын (Danuta Rinn) нарадзілася ў 1936 годзе, памерла ва ўзросьце 70 гадоў. Яе сапраўднае імя – Данута Смыкля, нейкі час насіла прозьвішча мужа – Чыжэўская. Закончыла сярэднюю музычную школу ў Кракаве па клясе фартэпіяна. Вышэйшая адукацыя таксама была зьвязаная з музыкай, хутка пачала выступаць з калектывам, які выконваў джаз. З Кракава пераехала ў Варшаву, дзе прасьцей было зрабіць эстрадную кар'еру. Тут выйшла замуж за Богдана Чыжэўскага, з якім каля 10 гадоў выступала ў дуэце, а пасьля разьвялася з мужам і пачала сьпяваць самастойна.

Данута Рын была ня толькі пясьняркай. Шмат грала таксама ў кінафільмах і сэрыялах. Выступала практычна да апошняга, хаця пад канец жыцьця была вельмі хворая, у яе была цяжкая форма цукровага дыябэту. Незадоўга да сьмерці выдала новую кружэлку, запісаную з дзецьмі і для дзяцей, хаця ўласных дзяцей у музыканткі не было. Была таксама журналісткай, вяла ўласную перадачу на радыё. За сваю дзейнасьць атрымала дзяржаўную ўзнагароду – Сярэбраны крыж заслугі. У часы ваеннага становішча давала канцэрты для дзеячаў салідарнасьці, сьпявала між іншым у касьцёлах.

А я выбрала для вас кампазыцыю, запісаную тады, калі Данута Рын не была замужняй. Называецца песьня «У мяне няма волі выйсьці замуж».

Nie mam woli do zamęścia,
U mnie nie szukajcie szczęścia.
Może, kiedy będę starsza,
Może, kiedy będę tęższa,
Gdy już tańczyć nie wydolę,
Znajdę do zamęścia wolę.

Nie mam woli być mężatką,
A jeżeli mam, to rzadko.
Lecz nie lubię zasadniczo
Ślubną być oblubienicą.
Chyba gdybym pogrubiała,
Być mężatką będę chciała.

Ja mam wolę być panienką,
Nie wydawać się za prędko.
Zanim przyjdzie smutna jesień,
Nim wszystkiego odechce się,
Nim zapachnie pole sianem,
Już panienką być przestanę.
I zostanę narzeczoną,
Ukochaną i dogonioną.

Wiatr zaśpiewa, kur zapieje,
Niech się wtedy co chce dzieje.
Niech mi księżyc spadnie do rąk,
Niech do rana gwiazdy płoną.
Niech się łzą obleję słoną,
Gdy już będę narzeczoną!

Nie mam woli męża znosić,
Gdy go będę miała dosyć.
Karmić serem i kluskami,
Pytać: „Jak też będzie z nami?”.
Byle się roboty nie bać,
Męża znosić nie potrzeba.

Nie mam woli męża zdradzać,
Gdy mi się kto inny nada.
Gdy kto inny się spodoba
I w ramiona weźmie oba,
Podaruje całą ziemię,
Wtedy męża lepiej nie mieć.

Няма ў мяне волі выйсьці замуж. У мяне не шукайце шчасьця. Можа, калі буду старэйшая, можа, калі буду паўнейшая. Калі ўжо танцаваць не змагу, знайду да замуства волю.

Няма ў мяне волі быць замужняй. А калі ёсьць, то рэдка. Але прынцыпова я не люблю быць шлюбнаю любімаю. Можа, калі б я патаўсьцела, то хацела б замуж.

Я выбіраю быць паненкай. Не выдавацца замуж надта хутка. Перад тым, як прыйдзе сумная восень, усяго адхочацца. Перад тым, як запахне поле сенам, я ўжо паненкай быць перастану. І стану нявестай, каханай і дагнанай.

Вецер засьпявае, певень засьпявае. Хай тады што хоча будзе, хай мне месяц упадзе ў рукі. Хай да раніцы зоркі гараць. Хай я зальюся салёнымі сьлязамі, калі буду ўжо нявестай.

Няма ў мяне волі мужа пераносіць, калі буду мець яго даволі. Карміць сырам і локшынай. Пытаць «Як будзе з намі?». Каб толькі працы не баяцца, мужа пераносіць ня трэба. Няма ў мяне волі здраджваць мужу, калі хтосьці іншы трапіцца, калі хтосьці іншы спадабаецца, абдыме мяне, падорыць усю зямлю. Тады мужа лепш ня мець.

Kiedy będę tęższa – калі я буду паўнейшая. Слова tęgi не абавязкова азначае «тоўсты», «поўны». Канешне, на поўнага чалавека часам кажуць tęgi, але гэты выраз хутчэй апісвае чалавека з моцным, атлетычным целаскладам, далёка не худзенькага, але таксама не тлустага. Дарэчы, гэты выраз блізкі да беларускага «тугі», у іх, відаць, аднолькавыя карані, хаця ў дзьвюх блізкіх мовах словы набралі крыху іншага значэньня.

Być panienką, nie wydawać się za prędko – Быць паненкай, не выходзіць замуж надта хутка. Тут выраз wydawać się цесна зьвязаны са словазлучэньнем wydawać się za mąż, wychodzić za mąż. Я хачу зьвярнуць вашу ўвагу на два апошнія словазлучэньні. Першае – wydawać się zamąż як бы прадугледжвае адсутнасьць волі жанчыны, якая пасіўна дазваляе выдаць сябе замуж, а другое – выходзіць замуж – ужо адбываецца з поўнай згодай асобы.

Nim zapachnie pole sianiem – перад тым, як запахне поле сенам. Слова nim – гэта тое ж самае, што і zanim, азначае «перад тым..»., проста ёсьць поўная і скарочаная форма. Другая часта ўжываецца ў песьнях, яна проста зручнейшая.

Kur zapieje – певень засьпявае. Kur – гэта састарэлая форма, цяпер у польскай мове ўжываецца выраз kogut (певень). Дарэчы, фразэалягізм kur zapieje можа азначаць таксама праклён.

Karmić serem i kluskami – карміць сырам і локшынай. Палякі кажуць ser як на тварог, так і жоўты сыр. А як адрозьніваюць гэтыя два віды сыра? Гаворыцца проста biały ser і żółty ser. А вось kluski – гэта ў даслоўным перакладзе локшына, але ў бытавой мове kluskami называюць амаль усё, што зроблена з мукі – гэта і макароны, і клёцкі, і галушкі.

Nie mam woli męża zdradzać – няма ў мяне волі здраджваць мужу. Нагадваю, што па-польску можна здраджваць каго, а не каму, як па-беларуску.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт