Logo Polskiego Radia
Print

Плянты – чароўнае аблічча Кракава (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 16:01
  • Кракаўскія плянты.mp3
Цягам стагодзьдзяў Кракаўскія плянты былі натхненьнем для прадстаўнікоў многіх галінаў мастацтва.
Кракаўскія плянты.Кракаўскія плянты.By Zygmunt Put Zetpe0202 - Praca własna, GFDL, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44607558

Плянты – чароўнае аблічча Кракава (ФОТА)
Цягам стагодзьдзяў Кракаўскія плянты былі натхненьнем для прадстаўнікоў многіх галінаў мастацтва.
Сёньня я запрашаю прагуляцца па Кракаўскіх плянтах (Planty krakowskie)- унікальным гарадзкім парку, які акружае старую частку гораду Кракаў.
Кракаўскія плянты - гэта адзін з самых вялікіх паркаў Кракава. Яго плошча складае больш за 20 гектараў, а агульная даўжыня бакоў - больш за 4 кілямэтры.
&&&&&&&&&&&&
Кракаўскія плянты - гэта велізарны парк падзелены на 8 частак. Іх назвы адносяцца да распаложаных побач зь імі аб'ектаў, напрыклад, Вакзал (Dworzec), Барбакан (Barbakan), Флёрыянка (Florianka), Палац мастацтваў (Pałac Sztuki), Унівэрсытэт (Uniwersytet), Вавель (Wawel), Грудэк (Gródek) ці Страдам (Stradom). Алейкі Кракаўскіх плянтаў зьяўляюцца ідэальным месцам адпачынку для турыстаў, стомленых аглядам шматлікіх славутых мясьцін Кракава.
Кракаўскія плянты былі заснаваныя ў першай палове XIX стагодзьдзя (1822-1830) на месцы былых фартыфікацый, якія акружалі горад. Гэта была балоцістая й занядбаная тэрыторыя, якая выконвала функцыю сьмецьцязвалкі.
У 1820 годзе было прынятае рашэньне стварыць на месцы разбураных на пачатку XIX стагодзьдзя ўмацаваньняў гарадзкі парк. Яго назва „плянты” ўзялася ад прыбіраньня й выраўноўваньня тэрыторыі.
Галоўным ініцыятарам гэтай ідэі й аўтарам плянаў быў Фэлікс Радваньскі (Feliks Radwański) – польскі архітэктар, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту, сэнатар Рэчы Паспалітай Кракаўскай.
Пасьля яго сьмерці ў 1826 годзе работамі кіраваў грамадзкі дзеяч Флярыян Станішэўскі (Florian Straszewski), які ў 1830 годзе заснаваў Фонд з мэтай утрыманьня плянтаў.
Першапачатковыя работы зводзілася да выраўноўваньня тэрыторыі, запаўненьня абаронных равоў. На тэрыторыі парку застаўся кракаўскі Барбакан - падковападобнае перадбрамнае ўмацаваньне.
Затым пачалося стварэньне газонаў, клумбаў, вызначэньне алеяў і пляцовак для дзяцей, а таксама насадка дрэў. У асноўным гэта былі каштаны, клёны, ліпы, таполі, адзінкавыя асобнікі экзатычных дрэў і кустоў.
З 1827 году Кракаўскія плянты акружалі ўжо ўвесь узгорак Вавэль, на якога паўднёвым схіле былі пасаджаныя персікавыя дрэвы й вінаграднікі. Аднак гэтыя насаджэньні былі ліквідаваныя ў 1850-х гадах XІX стагодзьдзя аўстрыйскай арміяй, якая вырашыла пераўтварыць палац на ўзгорку ў цытадэль і казармы.
У наступныя гады на тэрыторыі парку ўзьнікалі розныя аб’екты архітэктуры, напрыклад, шапікі, а таксама канцэртны павільён. За дрэвамі, кустамі й кветкамі сачылі спэцыялісты.
Плянты хутка сталі прываблівым месцам для шпацыраў, таварыскіх сустрэчаў, а нават нацыянальных сьвятаў.
У 1871 годзе была створаная адмысловая камісія па адміністрацыі паркам. Па яе ініцыятыве на тэрыторыі плянтаў пачалі ўзьнікаць шматлікія помнікі, якія ўпрыгожвалі парк. У 1919 годзе перад Collegium Novum быў пасаджаны Дуб Свабоды. У сваю чаргу на пачатку вуліцы Любіч (Lubicz) да Другой сусьветнай вайны рос вяз, верагодна пасаджаны Тадэвушам Касьцюшкам.
&&&&&&&&&&&&&
Падчас Другой сусьветнай вайны дайшло да значнага зьнішчэньня Кракаўскіх плянтаў – нямецкія акупанты высеклі кусты, забралі „для ваенных мэтаў” жалезны плот, які адгароджваў пешаходныя дарожкі ў парку. У пасьляваенны пэрыяд клопат пра плянты зводзіўся выключна да прадухіленьня далейшай дэградацыі парку.
Рашэньне аб рэстаўрацыі Кракаўскіх плянтаў па праекце прафэсара Януша Багданоўскага ( Janusz Bogdanowski) было прынятае ў 1989 годзе. На працягу больш за 10 гадоў у парк вярнуліся элемэнты ранейшай архітэктуры, напрыклад, стыльныя лямпы, агароджа, лаўкі. Пры дапамозе каменных агароджаў былі пазначаныя месцы, дзе раней знаходзіліся фартыфікацыі, абаронныя вежы й гарадзкія брамы.
З пачатку існаваньня на тэрыторыі Кракаўскіх плянтаў узьнікалі помнікі вядомых дзеячаў Польшчы й Кракава. Кожная патрыятычная гадавіна была нагодай для адкрыцьця новага пастамэнта.
Так, гуляючы па парку, мы можам паглядзець, між іншым, помнік яго заснавальніку Флярыяну Станішэўскаму, вядомаму мастаку XIX стагодзьдзя Яну Матэйку (Jan Matejko) ), кампазытару Фрыдэрыку Шапэну (Fryderyk Chipon), Мікалаю Капэрніку (Mikołaj Kopernik) і г.д. Можна сесьці на лавачцы польскіх матэматыкаў – Стэфана Банаха (Stefan Banach) і Атона Нікодыма (Otton Nikodym). У парку знаходзяцца многія фантаны, сажалкі, каплічкі, а таксама памятныя дошкі.
&&&&&&&&&&&&&
Цягам стагодзьдзяў Кракаўскія плянты былі натхненьнем для прадстаўнікоў многіх галінаў мастацтва. Прыкладам зьяўляюцца вобразы Яна Станіслаўскага (Jan Stanisławski), Вітальда Вайткевіча (Witold Wojtkiewicz) ці Станіслава Высьпяньскага (Stanisław Wyspiański), а таксама паэзія, напрыклад, вершы Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай (Maria Pawlikowska-Jasnorzewska).
аз

Сёньня я запрашаю прагуляцца па Кракаўскіх плянтах (Planty krakowskie)- унікальным гарадзкім парку, які акружае старую частку гораду Кракаў.
Кракаўскія плянты - гэта адзін з самых вялікіх паркаў Кракава. Яго плошча складае больш за 20 гектараў, а агульная даўжыня бакоў - больш за 4 кілямэтры.

Кракаўскія плянты - гэта велізарны парк падзелены на 8 частак. Іх назвы адносяцца да распаложаных побач зь імі аб'ектаў, напрыклад, Вакзал (Dworzec), Барбакан (Barbakan), Флёрыянка (Florianka), Палац мастацтваў (Pałac Sztuki), Унівэрсытэт (Uniwersytet), Вавель (Wawel), Грудэк (Gródek) ці Страдам (Stradom). Алейкі Кракаўскіх плянтаў зьяўляюцца ідэальным месцам адпачынку для турыстаў, стомленых аглядам шматлікіх славутых мясьцін Кракава.

Кракаўскія плянты былі заснаваныя ў першай палове XIX стагодзьдзя (1822-1830) на месцы былых фартыфікацый, якія акружалі горад. Гэта была балоцістая й занядбаная тэрыторыя, якая выконвала функцыю сьмецьцязвалкі. У 1820 годзе было прынятае рашэньне стварыць на месцы разбураных на пачатку XIX стагодзьдзя ўмацаваньняў гарадзкі парк. Яго назва „плянты” ўзялася ад прыбіраньня й выраўноўваньня тэрыторыі.

Галоўным ініцыятарам гэтай ідэі й аўтарам плянаў быў Фэлікс Радваньскі (Feliks Radwański) – польскі архітэктар, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту, сэнатар Рэчы Паспалітай Кракаўскай. Пасьля яго сьмерці ў 1826 годзе работамі кіраваў грамадзкі дзеяч Флярыян Станішэўскі (Florian Straszewski), які ў 1830 годзе заснаваў Фонд з мэтай утрыманьня плянтаў.

By
By Wizzard - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/ w/ index.php?curid=3013123

Першапачатковыя работы зводзілася да выраўноўваньня тэрыторыі, запаўненьня абаронных равоў. На тэрыторыі парку застаўся кракаўскі Барбакан - падковападобнае перадбрамнае ўмацаваньне. Затым пачалося стварэньне газонаў, клумбаў, вызначэньне алеяў і пляцовак для дзяцей, а таксама насадка дрэў. У асноўным гэта былі каштаны, клёны, ліпы, таполі, адзінкавыя асобнікі экзатычных дрэў і кустоў.

З 1827 году Кракаўскія плянты акружалі ўжо ўвесь узгорак Вавэль, на якога паўднёвым схіле былі пасаджаныя персікавыя дрэвы й вінаграднікі. Аднак гэтыя насаджэньні былі ліквідаваныя ў 1850-х гадах XІX стагодзьдзя аўстрыйскай арміяй, якая вырашыла пераўтварыць палац на ўзгорку ў цытадэль і казармы.

У наступныя гады на тэрыторыі парку ўзьнікалі розныя аб’екты архітэктуры, напрыклад, шапікі, а таксама канцэртны павільён. За дрэвамі, кустамі й кветкамі сачылі спэцыялісты. Плянты хутка сталі прываблівым месцам для шпацыраў, таварыскіх сустрэчаў, а нават нацыянальных сьвятаў.

У 1871 годзе была створаная адмысловая камісія па адміністрацыі паркам. Па яе ініцыятыве на тэрыторыі плянтаў пачалі ўзьнікаць шматлікія помнікі, якія ўпрыгожвалі парк. У 1919 годзе перад Collegium Novum быў пасаджаны Дуб Свабоды. У сваю чаргу на пачатку вуліцы Любіч (Lubicz) да Другой сусьветнай вайны рос вяз, верагодна пасаджаны Тадэвушам Касьцюшкам.

By
By Mach240390 - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=48648572

Падчас Другой сусьветнай вайны дайшло да значнага зьнішчэньня Кракаўскіх плянтаў – нямецкія акупанты высеклі кусты, забралі „для ваенных мэтаў” жалезны плот, які адгароджваў пешаходныя дарожкі ў парку. У пасьляваенны пэрыяд клопат пра плянты зводзіўся выключна да прадухіленьня далейшай дэградацыі парку.

Рашэньне аб рэстаўрацыі Кракаўскіх плянтаў па праекце прафэсара Януша Багданоўскага ( Janusz Bogdanowski) было прынятае ў 1989 годзе. На працягу больш за 10 гадоў у парк вярнуліся элемэнты ранейшай архітэктуры, напрыклад, стыльныя лямпы, агароджа, лаўкі. Пры дапамозе каменных агароджаў былі пазначаныя месцы, дзе раней знаходзіліся фартыфікацыі, абаронныя вежы й гарадзкія брамы.

З пачатку існаваньня на тэрыторыі Кракаўскіх плянтаў узьнікалі помнікі вядомых дзеячаў Польшчы й Кракава. Кожная патрыятычная гадавіна была нагодай для адкрыцьця новага пастамэнта.

Так, гуляючы па парку, мы можам паглядзець, між іншым, помнік яго заснавальніку Флярыяну Станішэўскаму, вядомаму мастаку XIX стагодзьдзя Яну Матэйку (Jan Matejko) ), кампазытару Фрыдэрыку Шапэну (Fryderyk Chipon), Мікалаю Капэрніку (Mikołaj Kopernik) і г.д. Можна сесьці на лавачцы польскіх матэматыкаў – Стэфана Банаха (Stefan Banach) і Атона Нікодыма (Otton Nikodym). У парку знаходзяцца многія фантаны, сажалкі, каплічкі, а таксама памятныя дошкі.

By
By Stanisław Wyspiański - www.spotkania-z-zabytkami.pl, Domena publiczna, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=835027

Цягам стагодзьдзяў Кракаўскія плянты былі натхненьнем для прадстаўнікоў многіх галінаў мастацтва. Прыкладам зьяўляюцца вобразы Яна Станіслаўскага (Jan Stanisławski), Вітальда Вайткевіча (Witold Wojtkiewicz) ці Станіслава Высьпяньскага (Stanisław Wyspiański), а таксама паэзія, напрыклад, вершы Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай (Maria Pawlikowska-Jasnorzewska).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт