Logo Polskiego Radia
Print

2 сьнежня 1920 года скончылася армяна-турэцкая вайна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.12.2017 08:09
  • 2 снежня 1920 года скончылася армяна-турэцкая вайна.mp3
Пасьля Першай сусьветнай вайны Армэніі здрадзілі краіны Антанты.
Photo: young shanahan/flickr.com/Commercial use allowed

У 1920 году Турцыя апынулася ў складанай палітычнай сытуацыі. Краіны Антанты імкнуліся максымальна аслабіць краіну і падтрымлівалі ўсе нацыянальныя рухі народаў, якія ўваходзілі ў склад Асманскай Імпэрыі.

Сілы Антанты акупавалі Стамбул, пачалася грэка-турэцкая вайна. Амэрыканскі прэзыдэнт Вудра Вільсан прапанаваў кіраўніцтву Рэспублікі Армэнія, якая абвясьціла сваю незалежнасьць у 1918 годзе, аб'явіць вайну Турцыі. Вайна пачалася 24 верасьня 1920 года.

Такі ход падзей мог бы прывесьці да катастрофы ўрад Турцыі. Яна зьвярнулася за дапамогай да Савецкай Расеі і тая стала аказваць маштабную фінансавую і матэрыяльную дапамогу Турцыі, а таксама пачала баявыя дзеяньні на Каўказе. Узамен Турцыя адмаўлялася ад прэтэнзій на Каўказ, пакінуўшы яго ў сфэры інтарэсаў Расеі. Стратэгічны саюз Турцыі і Расеі дазволіў досыць хутка атрымаць перамогу над Армэніяй, армія якой налічвала толькі 30 тыс. чалавек.

У ліпені 1920 года была абвешчана Нахічеваньская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Нягледзячы на тое, што Турцыя прайграла ў супрацьстаяньні з Антантай, яна не хацела ісьці на саступкі Армэніі і аддаваць сваю тэрыторыю.

У верасьні 1920 г Турцыя пачала шырокае наступленьне на фронце з Армэніяй. У лістападзе баі вяліся ўжо непасрэдна на тэрыторыі Армэніі. Пад пагрозай апынулася сталіца Эрэвань. Кіраўніцтва Армэніі зьвярнулася за дапамогу да Расеі. 15 лістапада 1920 Армэнія выступіла з ініцыятывай перамоваў.

У сваю чаргу эўрапейскія краіны, Францыя і Англія, якія не аказалі ніякай дапамогі, запрапанавалі Армэніі Саюз з Расеяй. 30 лістапада 1920 г. была падпісаная дамоўленасьць, паводле якой Армэнія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай.

2 сьнежня 1920 году быў падпісаны мір з Турцыяй, які замацаваўся Маскоўскімі дамоўленасьцямі ў 1921 годзе. Дакумэнт акрэсьліваў межы сучаснай Армэніі, разам з гэтым Нахічэвань увайшла ў склад Азэрбайджанскай Рэспублікі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт