Logo Polskiego Radia
Print

Адпачынак за паўкошту прыцягвае ўсё больш турыстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2017 14:12
Цыклічную акцыю арганізоўвае Польская турыстычная арганізацыя й Міністэрства спорту й турызму.
Кракаў
Кракаў pixabay.com/Public Domain CC0

Адпачынак за паўкошту прыцягвае ўсё больш турыстаў
Цыклічную акцыю арганізоўвае Польская турыстычная арганізацыя й Міністэрства спорту й турызму.
Каля 110 тысяч турыстаў прынялі ўдзел у восеньскай акцыі „Польшча, паглядзі больш - выхадныя за паўкошту”, якая прайшла 6-8 кастрычніка.
У ейных рамках турысты карысталіся рознымі формамі адпачынку па ўсёй Польшчы на ільготных умовах.
Гаворка ідзе пра таньнейшы начлег, харчаваньне, білеты ў музэі й іншыя культурныя й спартыўныя ўстановы. Акцыю, якая адбылася трэці раз запар, надоечы падсумавалі міністар спорту й турызму Вітальд Банька (Witold Bańka) й старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчык (Robert Andrzejczyk).
Міністар Банька падкрэсьліў, што акцыяй карыстаецца ўсё больш турыстаў і ўсё больш установаў – гасьцініцаў, музэяў і рэстаранаў, якія прапануюць свае паслугі па прываблівых цэнах.
IAR 3 - 2017-11-30 12:55:00 - BAŃKA - TURYSTYKA - POLSKA ORGANIZACJA TURYSTYCZNA - WEEKEND ZA PÓŁ CENY
Вітальд Банька: Пра акцыю ведае ўжо кожны чацьвёрты паляк. Таму я надалей маю надзею, што яна мае шанец стаць новай польскай традыцыяй. Гаворка ідзе пра тое, каб заахвоціць людзей адпачываць таксама па-за вакацыйным сэзонам, то бок у сакавіку й кастрычніку.
Апошняя, трэцяя па ліку акцыя „выходныя за паўкошту” аказалася самай папулярнай і прынесла найбольш выгадаў, як турыстам, так і прадстаўніком розных галінаў, - падсумаваў старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчык (Robert Andrzejczyk).
Робэрт Анджэйчык: У апошняй, трэцяй па ліку акцыі ўдзельнічалі 554 партнэры. Мы ім вельмі ўдзячныя, паколькі бязь іх акцыя не закончылася б посьпехам. Большасьць зь іх заяўляе пра намер удзельнічаць у чарговых акцыях і пра тое, што яны будуць заахвочваць далучыцца таксама іншых.
„Польшча, паглядзі больш - выхадныя за паўкошту” – гэта штогадовае мерапрыемства, мэтай якога зьяўляецца прасоўваньне турызму ў Польшчы па-за летнім сэзонам. Да гэтай пары акцыя, арганізаваная Польскай турыстычнай арганізацыі й Міністэрствам спорту й турызму, прайшла тры разы: восеньню 2016 году, вясной і восеньню 2017 году.
Скарысталіся ёй амаль 250 тысяч турыстаў. У наступным годзе чарговыя выходныя за паўкошту заплянаваныя на 9-11 сакавіка й 5-7 кастрычніка.
аз

Каля 110 тысяч турыстаў прынялі ўдзел у восеньскай акцыі „Польшча, паглядзі больш - выхадныя за паўкошту”, якая прайшла 6-8 кастрычніка. У ейных рамках турысты карысталіся рознымі формамі адпачынку па ўсёй Польшчы на ільготных умовах.

Гаворка ідзе пра таньнейшы начлег, харчаваньне, білеты ў музэі й іншыя культурныя й спартыўныя ўстановы. Акцыю, якая адбылася трэці раз запар, надоечы падсумавалі міністар спорту й турызму Вітальд Банька (Witold Bańka) й старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчык (Robert Andrzejczyk).

Міністар Банька падкрэсьліў, што акцыяй карыстаецца ўсё больш турыстаў і ўсё больш установаў – гасьцініцаў, музэяў і рэстаранаў, якія прапануюць свае паслугі па прываблівых цэнах.

Вітальд Банька: Пра акцыю ведае ўжо кожны чацьвёрты паляк. Таму я надалей маю надзею, што яна мае шанец стаць новай польскай традыцыяй. Гаворка ідзе пра тое, каб заахвоціць людзей адпачываць таксама па-за вакацыйным сэзонам, то бок у сакавіку й кастрычніку.

Апошняя, трэцяя па ліку акцыя „выходныя за паўкошту” аказалася самай папулярнай і прынесла найбольш выгадаў, як турыстам, так і прадстаўніком розных галінаў, - падсумаваў старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчык (Robert Andrzejczyk).

Робэрт Анджэйчык: У апошняй, трэцяй па ліку акцыі ўдзельнічалі 554 партнэры. Мы ім вельмі ўдзячныя, паколькі бязь іх акцыя не закончылася б посьпехам. Большасьць зь іх заяўляе пра намер удзельнічаць у чарговых акцыях і пра тое, што яны будуць заахвочваць далучыцца таксама іншых.

„Польшча, паглядзі больш - выхадныя за паўкошту” – гэта штогадовае мерапрыемства, мэтай якога зьяўляецца прасоўваньне турызму ў Польшчы па-за летнім сэзонам. Да гэтай пары акцыя, арганізаваная Польскай турыстычнай арганізацыі й Міністэрствам спорту й турызму, прайшла тры разы: восеньню 2016 году, вясной і восеньню 2017 году.

Скарысталіся ёй амаль 250 тысяч турыстаў. У наступным годзе чарговыя выходныя за паўкошту заплянаваныя на 9-11 сакавіка й 5-7 кастрычніка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт