Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы электракары прапануюць зараджаць ад ліхтароў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.12.2017 19:03
  • 7.12.17.mp3
Падзарадка аўтамабіля працягнецца ня больш за 15 хвілін.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы павялічваецца колькасьць электрааўтамабіляў. У другім квартале бягучага году зарэгістравана больш за 200 электракараў, што дало 75-працэнтны рост. Аднак праблемай зьяўляюцца пункты зарадкі акумулятараў такіх аўто. Вырашыць гэтае пытаньне прапануюць супрацоўнікі Люблінскага палітэхнічнага ўнівэрсытэта. «Мы распрацоўваем унікальны мэтад зарадкі – ад вулічных ліхтароў», – паведаміў доктар (кандыдат тэхнічных навук) Дарыюш Зялінскі. Паводле яго слоў, падзарадка аўтамабіля працягнецца ня больш за 15 хвілін.

Д.Зялінскі: У працэсе выкарыстоўваецца прыкладаньне на смартфон, з дапамогай якой браніруем дадзенае месца зарадкі, назіраем, калі яна звольніцца, пад'яжджаем, зараджаем 15 хвілін і едзем далей.

Сыстэма будзе працаваць у трох сыстэмах зарадкі: японскай, эўрапейскай і на пераменны ток.

Адзначым, што цяпер у Польшчы працуе ўсяго 130 пунктаў для зарадкі элекрамабіляў. Для прыкладу, у Нямеччыне - у 1000 разоў больш.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт