Logo Polskiego Radia
Print

9.12.1931 г.- перапіс насельніцтва ІІ Рэчы Паспалітай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.12.2017 08:32
  • 9.12.1931_ перапіс Другой Рэч Паспалітай.mp3
У краіне жыло 32 млн чалавек, 10 млн з іх не называлі сябе палякамі.
Насельніцтва Рэчы Паспаліта, якія роднай мовай назвалі беларускую, 1931 г. Насельніцтва Рэчы Паспаліта, якія роднай мовай назвалі беларускую, 1931 г. commons.wikimedia.org/Mathiasrex, Maciej Szczepańczyk, CC BY-SA 3.0

Гэта быў першы поўны перапіс насельніцтва Польшчы пасьля аднаўленьня незалежнасьці і вайсковых канфліктаў з суседнімі дзяржавамі. Згодна з дадзенымі гэтага перапісу, насельніцтва краіны складала 32 мільёны чалавек.

Варта ўзгадаць, што першы перапіс насельніцтва адбыўся ў 1921 годзе, але па прычыне таго, што на некаторых тэрыторыях яшчэ трывалі канфлікты, напрыклад, Верхняя Сілезія і Віленскі край, не ўся тэрыторыя была ахоплена перапісам. Згодна з ім, насельніцтва складала 25 мільёнаў 694 тыс. чалавек.

Таксама ў адрозьненьні ад папярэдняга перапісу, была ўведзена катэгорыя «мовы карыстаньня» замест нацыянальнай ідэнтыфікацыі, якой карысталіся ў перапісе 1921 году. Гэта прывяло да цяжкасьцяў у акрэсьленьні рэальнай лічбы этнічна не польскага насельніцтва ў краіне.

Згодна з дадзенымі 1931 г., палякамі назвалі сябе амаль 22 мільёны чалавек, то бок фактычна 10 мільёнаў у краіне былі прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў, што ўжо рабіла дзяржаву ўнутрана нестабільнай.

Найбольш буйнымі па колькасьці групамі былі: украінцы – 3,2 мільёны чалавек; габрэі – 2,4 мільёны, вельмі вялікай катэгорыяй была тая якая карысталася русінскай мовай – гэта больш за 1 мільён чалавек. Але «катэгорыя русінаў» была вельмі вялікая і ўключала ў сябе ўкраінцаў, беларусаў, лэмкаў, карпацкіх русінаў. Катэгорыі «русінаў» не было ў перапісе 1921 году, таму лічба ўкраінцаў складала амаль 4 мільёны чалавек, беларусаў 1 мільён 35 тысяч. У сваю чаргу ў перапісе ад 1931 году, лічба беларусаў зьменшылася амаль на 50 тыс. і склала 989 тыс.

Таксама, на анкетах перапісу зьявілася новая катэгорыя «тутэйшыя». Яна была ўведзена таксама для зьмяншэньня колькасьці беларусаў і датычыла насельніцтва Падляскага ваяводзтва і Палесься. Згодна з перапісам, аж но 707 тыс. чалавек акрэсьлілі, што размаўляюць на тутэйшай, лякальнай мове. Адзнначым, што ў 1921 годзе да катэгорыі «тутэйшы», аднесьліся толькі 38 тыс. чалавек.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт