Logo Polskiego Radia
Print

У залатым пакоі дасьледуюць нэўтрына

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.12.2017 12:28
Зьвесткі дазволяць лепш зразумець пабудову сусьвету.
Pixabay.com/Gerd Altmann/Creative Commons

Залаты пакой – так называюць памяшканьне, якое знаходзіцца ў навуковым цэнтры ў ЗША. Пакой мае 10 мэтраў вышыні, ён напоўнены 800 тонамі вадкага аргону, а ягоныя сьцены абкладзеныя чыстым золатам. Пакой неўзабаве стане выкрывальнікам нэўтрыны (neutrino) – мікраскапічных часьцінак, якія ўзьнікаюць у выніку рэакцыі расчапленьня ядраў атаму. Гэтыя часьцінкі могуць пранікаць праз зямны шар, у іх нулявы электрычны зарад і вельмі маленькая, блізкая нулю, маса.

Экспэрымэнты, якія спачатку пройдуць у камэры – залатым пакоі, а пазьней у значна большым памяшканьні – былой залатой шахце ў Паўднёвай Дакоце – павіны адказаць на пытаньне: ці нэўтрына сапраўды мае масу, а калі так, то якую. Зьвесткі дазволяць лепш зразумець пабудову сусьвету.

Nesweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт