Logo Polskiego Radia
Print

31 сьнежня - дзень сьвятога Сыльвэстра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.12.2017 22:09
  • св. Сыльвэстар.mp3
У Польшчы ад імя сьвятога навагоднюю ноч называюць "сыльвэстровай".
pixabay.com/CC0

У апошні дзень году Каталіцкі касьцёл успамінае сьвятога Папу рымскага Сыльвэстра І. Гэтага сьвятога шануюць таксама і праваслаўныя вернікі. У царкве ўспамін сьвятога Сыльвэстра прыпадае на 2 студзеня па новым і 15 студзеня па старым стылі.
Сьвяты Сыльвэстар быў рымлянінам, узначальваў Апостальскі пасад з 314 году. Гэта быў год, калі закончыўся перасьлед вернікаў. Сыльвэстар кіраваў Касьцёлам больш за 20 гадоў у эпоху вялікіх ерасяў данатызму і арыянізму, а адначасова ў эпоху фармуляваньня найважнейшых хрысьціянскіх праўдаў веры.
У часе яго пантыфікату ў 325 годзе адбыўся першы Сусьветны сабор у Нікеі, які акрэсьліў навуку аб Сьвятой Тройцы і бостве Хрыста, а таксама сфармуляваў першы сымбаль веры, гэтак званы Нікейскі сымбаль. Ён быў 31 намесьнікам сьвятога Пятра.
У часы сьвятога Сыльвэстра ў Рыме былі пабудаваныя дзьве вядомыя базылікі: сьвятога Пятра і сьвятога Яна на Латэранскім узгорку.
У летапісах пра сьвятога Сыльвэстра пішуць, што ён «асаблівым чынам практыкаваў гасьціннасьць, вельмі клапаціўся пра патрэбы сіротаў, удоваў і жабракоў, а акрамя таго адзначаўся анёльскім выглядам, прыгожай мовай, чысьцінёй жыцьця, сьвятасьцю ўчынкаў, трапнасьцю парадаў, сапраўднай каталіцкай верай, поўнай надзеі церпялівасьцю, шчодрасьцю ў міласэрнасьці».
Сьвяты Сыльвэстар памёр у 335 годзе, хутчэй за ўсё 31 сьнежня. Яго пахавалі ў рымскіх катакомбах. Пасьля імя Сыльвэстар насіў яшчэ адзін Папа рымскі (999-1003) і двое антыпапаў.
У іканаграфіі сьвятога Сыльвэстра звычайна прадстаўляюць у папскім адзеньні. Яго атрыбутамі зьяўляюцца пастарал, кніга, аліўкавая галіна, зьмяя, анёл, смок альбо бык. Часта яго прадстаўляюць з імпэратарам Канстанцінам, часамі таксама з яго маці, сьвятой Гэленай. Сьвяты Сыльвэстар лічыцца апекуном хатніх жывёл, яго просяць аб добрым ураджаі, а таксама аб шчасьлівым і пасьпяховым новым годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт