Logo Polskiego Radia
Print

Навуковы цэнтар Леанарда да Вінчы ў Хэнцінах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2018 15:31
  • цэнтар Леанарда да Вінчы.mp3
Лейтматывам установы зьяўляецца віртувіянскі чалавек.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: sciencefreak/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навуковы цэнтар Леанарда да Вінчы ў Хэнцінах (ФОТА)
Лейтматывам установы зьяўляецца віртувіянскі чалавек.
Навуковы цэнтар Леанарда да Вінчы ў Хэнцінах (Chęciny) – мястэчку, распаложаным у 15 кілямэтрах ад Кельцаў (Kielce), сваім памерам нагадвае варшаўскі Цэнтар навукі „Капэрнік”. Хэнцінскі цэнтар падобным чынам, як варшаўскі, заснаваны з мэтай папулярызацыі сучаснай навукі шляхам гульні.
Лейтматывам цэнтру зьяўляецца здаровае чалавечае цела, то бок арганізм, які добра функцыянуе й дазваляе чалавеку захаваць фізычную й разумовую працаздольнасьць.
Выстава складаецца з шматлікіх мультымэдыйных інсталяцыяў. Патронам цэнтру зьяўляецца Леанарда да Вінчы – тытан Адраджэньня, выбітны італьянскі мастак, архітэктар, музыка, пісьменьнік, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар. Ён зьяўляецца аўтарам самай папулярнай у сьвеце выявы чалавека.
Ягоны віртувіянскі чалавек – гэта дзьве накладзеныя на сябе фігуры аголенага чалавека. Малюнак зьяўляецца адначасова навуковай працай і творам мастацтва.
У цэнтры навукі ў Хэнцінах наведвальнікі могуць шмат чаго даведацца пра італьянскага майстра й ідэю ідэальных прапорцый чалавечага цела.
Хэнцінскі цэнтар падзелены на некалькі экспазыцый. Адной зь іх зьяўляецца экспазыцыя „Чалавек – незвычайная машына”. Яна павінна дазволіць наведвальнікам зразумець, наколькі складаным і патрабавальным зьяўляецца чалавечае цела. Тут паказваюцца такія аспэкты дзейнасьці арганізма як дыханьне, біцьцё сэрца, рэакцыя на імпульсы, захаваньне вэртыкальнай пазыцыі цела, харчаваньне. Усе яны дазваляюць заставацца арганізму ў стане біялягічнай раўнавагі. Тут паказваюцца таксама фактары, якія найбольш скажаюць й аслабляюць арганізм.
Наступная экспазыцыя называецца „Чалавек - вінцік у мэханізьме прыроды”. Яна закранае чатыры натуральныя экалягічныя сфэры – ахову атмасфэры, водных рэсурсаў, біяразнастайнасьць і належнае функцыянаваньне экасыстэмаў.
Яна складаецца з мультымэдыйных экспанатаў, а таксама адмысловай сцэнаграфіі, якая ўзбагачае ўсю экспазыцыю.
На экспазыцыі „Спазнай і адкрый самога сябе” можна знайсьці адказы на розныя пытаньні, напрыклад, колькі вады ўтрымлівае нашае цела? Наколькі моцныя нашыя рукі? Колькі табе не хапае да самага высокага чалавека ў сьвеце? Ці ты добра бачыш і чуеш? Усё гэта можна праверыць шляхам самастойна праведзеных экспэрымэнтаў.
У сваю чаргу экспазыцыя „Чалавечыя пачуцьці” дазваляе ацаніць дыяпазон гледжаньня, распазнаць нябачны аб'ект, паспрабаваць адгадаць, што гэта за пах і праверыць якасьць свайго слыху.
Апрача таго кожны наведвальнік мае магчымасьць стварыць уласнага, пэрсаналізаванага віртувіянскага чалавека, які адпавядае яго ўласнай фігуры.
Агульна кажучы Навуковы цэнтар Леанарда да Вінчы ў Хэнцінах аб’ядноўвае шэраг розных галінаў навукі, даючы кожнаму наведвальніку магчымасьць разьвіцьця, самастойнага мысьленьня й азнаямленьня з сучаснымі спосабамі навуковай камунікацыі.
Усё гэта адбываецца пад наглядам кваліфікаванага пэрсаналу ўстановы, які заахвочвае людзей у розным узросьце пацікавіцца прыкладнымі й гуманітарнымі навукамі.
У цэнтры таксама можна пазнаёміцца са шматлікімі інтэрактыўнымі экспанатамі, напрыклад, пэрыскопам, акустычным тэлеграфам, калыскай Ньютана або лязернай арфай.
Моладзь і дзеці могуць праводзіць навуковыя экспэрымэнты й дасьледаваць таямніцы прыроды. У сваю чаргу настаўнікі маюць магчымасьць скарыстацца сучаснымі і інавацыйнымі мэтадамі навучаньня, якія моцна адрозьніваюцца ад школьных.
Цэнтар навукі Леанарда да Вінчы арганізоўвае таксама розныя майстэрні й заняткі для дзяцей і моладзі.
аз

Віртувіянскі
Віртувіянскі чалавек Леанарда да Вінчы.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт