Logo Polskiego Radia
Print

17.02.1947г. амэрыканскае радыё пачало вяшчаць на СССР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2018 11:59
  • 17.02.1947_Голас Амэрыкі.mp3
У 1947 годзе была створана расейскамоўная служба “Голасу Амэрыкі”.
Лагатып Радыёстанцыі "Голас Амэрыкі"Лагатып Радыёстанцыі "Голас Амэрыкі"

Радыё ”Голас Амэрыкі” пачало сваё вяшчаньне ў лютым 1942 годзе, дзеля нейтралізацыі фашысцкай прапаганды ў пэрыяд Другой Сусьветнай вайны. Эфір радыё пачынаўся такімі словамі: «Мы будзем казаць пра Амэрыку і вайну, навіны могуць быць добрымі, альбо благімі, але мы будзем казаць вам праўду”. З 1942 году таксама вялося вяшчаньне і на польскай мове.

Калі скончылася вайна з гітлераўскай Нямеччынай, стала відавочным, што новым ворагам для Заходняй цывілізацыі становіцца СССР, які акупаваў усю ўсходнюю і цэнтральную Эўропу і пашырыў свой ідэалягічны і палітычны ўплыў на іншыя краіны. Пачалася “халодная вайна”. У 1947 годзе была створана расейскамоўная служба “Голасу Амэрыкі”. Яго ўзначаліў былы савецкі вывядоўца і перабежчык Аляксандар Бармін, які папрасіў прытулку яшчэ ў 30-я гады, у пэрыяд масавага тэрору ў Савецкім Саюзе.

На пачатку 50-х гадоў, нацыянальныя рэдакціі “Голасу Амэрыкі” значна пашырыліся. Пачалося вяшчаньне на літоўскай, эстонскай, латышскай, грузінскай, армянскай і азэрбайджанскай мовах, што павінна было ўзмоцніць нацыянальныя пачуцьці насельніцтва савецкіх рэспублік.

Праграмы “Голаса Амэрыкі” ўтрымлівалі інфармацыі пра падзеі ў СССР і ў сьвеце. Шмат казалася пра палітычныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў у Савецкім Саюзе, пра дзейнасьць дысэдэнтаў, пра аргэсіўную зьнешнюю палітыку, падзеі ў Чэхаславакіі 1968 году, вайну ў Афганістане, а таксама запускалася заходняя музыка.

Безумоўна, савецкія ўлады рабілі ўсё каб “заглушыць” радыехвалі. Устнаўліваліся адмысловыя антэны-глушылкі каля буйных гарадаў ці на дахах адміністрацыйных будынкаў, гэта стварала моцны шум і інфармацыйныя перашкоды. Вяшчаньне радыё адбывался позьнім вечарам, пачыналася а 22:00 гадзіне маскоўскага часу. Таксама гэта было вельмі добрая пара, калі казаць пра бясьпеку слухачоў, бо нават за слуханьне заходняга радыё можна было мець вялікія праблемы. Слухачы, часта карысталіся адмысловымі фразамі, каб падзяліцца інфармацыяй і не казаць пра крыніцу, напрыклад: “Мне быў голас, які сказаў”. Улады таксама вялі ідэалягічную барацьбу, у якую уключыліся пісьменьнікі і паэты. Савецкі пісьменькі Ілья Эрынбург пісаў пра “фальшывы голас”, у 1950 годзе нават была напісана п’еса: “Голас Амэрыкі”, за якую драматург Лаўрынеў атрымаў “Сталінскую прэмію”.

Пік “глушэньня” прыйшоўся на 80-ыя гады. Зьвязана гэта было з новым вітком напружаннасьці ў адносінах з Захадам, таксама гэта было зьвязана з павялічэньнем колькасьці слухачоў (па розных дадзеных аўдыторыя “ГА” складала каля 20 мільёнаў чалавек. Толькі ў другой палове 80-х, калі пачалася “Перабудова” сытуацыя зьмянілася.

Пасьля распаду СССР, мэты і дзейнасьць “Голасу Амэрыкі” зьмяніліся. Спачатку скараціўся час вяшчаньня, а ў 2007 годзе эфірнае вяшчаньне “ГА” было спынена. Зараз расейскамоўныя праграмы можна прымаць праз інтэрнэт.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт