Logo Polskiego Radia
Print

20 гадоў таму Польшча прыняла канкардат з Ватыканам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.02.2018 12:31
Дакумэнты ў Варшаве падпісаў прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі, у Рыме – Папа рымскі Ян Павал ІІ.
Падпісаньне канкардату ў Палацы Рады міністраў. 
Падпісаньне канкардату ў Палацы Рады міністраў. By Marian Fuks (1884-1935) - Marian Fuks. Pierwszy fotoreporter II RP, Dom Spotkań z Historią, Warszawa 2017, s. 46, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=64540200

20 гадоў таму, 23 лютага 1998 году, Польшча ратыфікавала канкардат з Ватыканам. Канкардат – гэта дамова паміж Папам рымскім, як кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы, і якой-небудзь дзяржавай. Канкардат рэгулюе прававое становішча Рымска-каталіцкага касьцёла ўнутры пэўнай дзяржавы і яе адносіны са Сьвятым пасадам.
Дакумэнты ў Варшаве падпісаў прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі, у Рыме – Папа рымскі Ян Павал ІІ. Канкардат пачаў дзейнічаць праз два месяцы – 25 красавіка. Дамова, якая рэгулявала стасункі паміж дзяржавай і Каталіцкім касьцёлам была падпісаная ў 1993 годзе, але ратыфікавалі дакумэнт толькі праз пяць гадоў. Супраць канкардату моцна выступалі левыя сілы краіны. Сэйм пагадзіўся ратыфікаваць дакумэнт у студзені 1998 году. Дэпутаты прынялі спэцыяльны закон, які даў прэзыдэнту права падпісаць канкардат.
Ва ўрачыстасьці ратыфікацыі ўдзельнічалі прэм’ер Ежы Бузэк, сьпікеры Сэйму і Сэнату і апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзаф Кавальчык. Падчас падпісаньня Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што былі высьветленыя ўсе сумневы, якія тычыліся запісаў канкардату.
А. Квасьнеўскі: Просьба польскіх уладаў аб удакладненьні пунктаў канкардату, што было запісана ва ўрадавай дэклярацыі, Апостальскім пасадам была прынятая са зразуменьнем. Гэта дало дадатковую гарантыю, што канкардат не парушае правы і свабоды людзей іншых веравызнаньняў і няверуючых.
Апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзаф Кавальчык падкрэсьліваў, што канкардат аблегчыць супрацу дзяржавы і Касьцёла, а выйграюць на гэтым звычайныя людзі.
Ю. Кавальчык: Дакумэнт адкрывае новую пэрспэктыву супрацы для дабра кожнага чалавека, які зьяўляецца сэнсам існаваньня дзяржавы і яе ўстановаў.
Канкардат быў падпісаны 28 ліпеня 1993 году ўрадам Ганны Сухоцкай. Ставячы подпіс пад дакумэнтам кіраўнік польскай дыпляматыі Кшыштаф Скубішэўскі сказаў, што для Польшчы гэта гістарычны момант.
К. Скубішэўскі: Існуючы дзьве тысячы гадоў Сьвяты пасад і тысячагадовая польская дзяржава зноў зьвязваюцца даўняй і праверанай юрыдычнай формай, якой зьяўляецца канкардат.
Прэм’ер-міністар Ганна Сухоцкая пасьля ўрачыстасьці падпісаньня канкардату ў 1993 годзе падкрэсьліла яго значэньне як міжнароднай дамовы ў дыпляматычных стасунках з Апостальскім пасадам, адноўленых пасьля 1989 году.
Г. Сухоцкая: Я лічыла, што ў часе, калі падпісваюцца дамовы з усімі дзяржавамі, то таксама прыйшоў час падпісаць дамову з Ватыканам. Гэта быў галоўны штуршок, каб падпісаць канкардат.
Біскуп Тадэвуш Пяронэк, старшыня Касьцёльнай канкардатнай камісіі, падкрэсьліваў, што пункты канкардату даюць канкрэтныя карысьці звычайным людзям.
Т. Пяронэк: Такім прыкладам зьяўляецца тое, што маладыя людзі, якія бяруць шлюб у касьцёле, не павінны распісвацца ў ЗАГСе.
Польскі канкардат стаў першым узорам для міжнародных дамоваў, якія пасьля Ватыкан заключаў з іншымі посткамуністычнымі краінамі як Вугоршчына, Славакія, Летува ці Эстонія.
14-старонкавы канкардат мае 29 артыкулаў. Дакумэнт гарантуе, што дзяржава і Касьцёл зьяўляюцца незалежнымі і аўтаномнымі. Касьцёлу гарантуецца права свабоднага правядзеньня рэлігійнага культу, заснаваньне садкоў, школ і ВНУ, а таксама права душпастырскай працы ў турмах і шпіталях. Касьцёльны шлюб мае такія ж самыя наступствы як цывільны, калі на гэта пагодзяцца сужонкі. Дзяржава запэўнівае магчымасьці правядзеньня ўрокаў рэлігіі ў садках і школах. Фінансавыя пытаньні паміж дзяржавай і Касьцёлам рэгулюе спэцыяльная касьцёльна-ўрадавая камісія.

20 гадоў таму, 23 лютага 1998 году, Польшча ратыфікавала канкардат з Ватыканам. Канкардат – гэта дамова паміж Папам рымскім, як кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы, і якой-небудзь дзяржавай. Канкардат рэгулюе прававое становішча Рымска-каталіцкага касьцёла ўнутры пэўнай дзяржавы і яе адносіны са Сьвятым пасадам.

Дакумэнты ў Варшаве падпісаў прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі, у Рыме – Папа рымскі Ян Павал ІІ. Канкардат пачаў дзейнічаць праз два месяцы – 25 красавіка. Дамова, якая рэгулявала стасункі паміж дзяржавай і Каталіцкім касьцёлам, была падпісаная ў 1993 годзе, але ратыфікавалі дакумэнт толькі праз пяць гадоў. Супраць канкардату моцна выступалі левыя сілы краіны. Сэйм пагадзіўся ратыфікаваць дакумэнт у студзені 1998 году. Дэпутаты прынялі спэцыяльны закон, які даў прэзыдэнту права падпісаць канкардат.

Ва ўрачыстасьці ратыфікацыі ўдзельнічалі прэм’ер Ежы Бузэк, сьпікеры Сэйму і Сэнату і апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзаф Кавальчык. Падчас падпісаньня Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што былі высьветленыя ўсе сумневы, якія тычыліся запісаў канкардату.

А. Квасьнеўскі: Просьба польскіх уладаў аб удакладненьні пунктаў канкардату, што было запісана ва ўрадавай дэклярацыі, Апостальскім пасадам была прынятая са зразуменьнем. Гэта дало дадатковую гарантыю, што канкардат не парушае правы і свабоды людзей іншых веравызнаньняў і няверуючых.

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзаф Кавальчык падкрэсьліваў, што канкардат аблегчыць супрацу дзяржавы і Касьцёла, а выйграюць на гэтым звычайныя людзі.

Ю. Кавальчык: Дакумэнт адкрывае новую пэрспэктыву супрацы для дабра кожнага чалавека, які зьяўляецца сэнсам існаваньня дзяржавы і яе ўстановаў.

Канкардат быў падпісаны 28 ліпеня 1993 году ўрадам Ганны Сухоцкай. Ставячы подпіс пад дакумэнтам кіраўнік польскай дыпляматыі Кшыштаф Скубішэўскі сказаў, што для Польшчы гэта гістарычны момант.

К. Скубішэўскі: Існуючы дзьве тысячы гадоў Сьвяты пасад і тысячагадовая польская дзяржава зноў зьвязваюцца даўняй і праверанай юрыдычнай формай, якой зьяўляецца канкардат.

Прэм’ер-міністар Ганна Сухоцкая пасьля ўрачыстасьці падпісаньня канкардату ў 1993 годзе падкрэсьліла яго значэньне як міжнароднай дамовы ў дыпляматычных стасунках з Апостальскім пасадам, адноўленых пасьля 1989 году.

Г. Сухоцкая: Я лічыла, што ў часе, калі падпісваюцца дамовы з усімі дзяржавамі, то таксама прыйшоў час падпісаць дамову з Ватыканам. Гэта быў галоўны штуршок, каб падпісаць канкардат.

Біскуп Тадэвуш Пяронэк, старшыня Касьцёльнай канкардатнай камісіі, падкрэсьліваў, што пункты канкардату даюць канкрэтныя карысьці звычайным людзям.

Т. Пяронэк: Такім прыкладам зьяўляецца тое, што маладыя людзі, якія бяруць шлюб у касьцёле, не павінны распісвацца ў ЗАГСе.

Польскі канкардат стаў першым узорам для міжнародных дамоваў, якія пасьля Ватыкан заключаў з іншымі посткамуністычнымі краінамі як Вугоршчына, Славакія, Летува ці Эстонія.

14-старонкавы канкардат мае 29 артыкулаў. Дакумэнт гарантуе, што дзяржава і Касьцёл зьяўляюцца незалежнымі і аўтаномнымі. Касьцёлу гарантуецца права свабоднага правядзеньня рэлігійнага культу, заснаваньне садкоў, школ і ВНУ, а таксама права душпастырскай працы ў турмах і шпіталях. Касьцёльны шлюб мае такія ж самыя наступствы як цывільны, калі на гэта пагодзяцца сужонкі. Дзяржава запэўнівае магчымасьці правядзеньня ўрокаў рэлігіі ў садках і школах. Фінансавыя пытаньні паміж дзяржавай і Касьцёлам рэгулюе спэцыяльная касьцёльна-ўрадавая камісія.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт