Logo Polskiego Radia
Print

"Анёлкі" Кім Чэн Ына ў Пxёнчхане выклікалі сэнсацыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2018 17:28
Кім Чэн Ын здольны дасканала гуляць прыгажосьцю й грацыёзнасьцю жанчын з бліжэйшага атачэньня.
Сястра Кім Чэн ЫнаСястра Кім Чэн ЫнаFot. Screen z YouTube'a / CNN

У прыватнасьці маладзейшая сястра дыктатара зрабіла сенсацыю на зімовых Алімпійскіх гульнях.

Карэйцы кажуць, што прыгожыя дзяўчыны ў Паўночнай Карэй, а прыгожыя хлопцы –ў Паўднёвай. Кім Чэн Ына прыгожым не назавеш, але ён здольны дасканала гуляць прыгажосьцю й грацыёзнасьцю жанчын з бліжэйшага атачэньня.

Ягоны бацька Кім Чэн Ір прынцыпова не паказваўся на публіцы з жонкамі. Дзед – Кім Ір Сэн, бывала, што ў 70-я гады паказваўся са сваёй другой жонкай Кім Сунг Аэ, пакуль яе не адхілілі ў выніку інтрыг у вярхох улады.

Самы малады з дынастыі Кім ня мае праблем у гэтым пляне. Маладзейшую сястру Кім Чэн Джо, якой раней ніхто ня ведаў, лідар Паўночнай Карэі выслаў на цырымонію адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пxёнчхане, дзе яна зрабіла сэнсацыю. Экспэрты з Сэула жартуюць, што за тры дні яна зрабіла больш, чым чатыры атамныя выпрабаваньні брата, а наступленьне прыгажосьці, магчыма, прывядзе да перамоваў.

Кажуць, што візыт сястры Кім Чэн Ына падрыхтавала 35-гадовая Хен Сон Уоль, якая ачольвае экспартны ансамбль Кіма – Маранбон. У студзені гэтая надзвычай прыгожая жанчына прыязджала ў Паўднёвую Карэю для праверкі аб'ектаў, на якіх пазьней выступалі артысты з Поўначы.

Плёткі пра адносіны з Кімам і незвычайная прыгажосьць Хен зрабілі, што трэба. Гаварылі, што Хен калісьці была каханкай дыктатара, а некалькі гадоў таму паўднёвакарэйская прэса паведамляла, што былы каханак яе згладзіў у наступстве палацавых інтрыг, што аказалася няпраўдай.

Кім Чэн Джо і Хен Сон Уоль ацяпляюць вобраз паўночнакарэйсккага рэжыму навонкі. У сваю чаргу жонка Кім Чэн Ына Лі Соль Чжу атрымала зусім іншую задачу – быць узорам для карэйскіх жанчын. Амаль трыццацігадовая «жонка-таварыш» (так яе называюць рэжымныя СМІ) гуляе ў асноўным цырыманіяльную ролю.

Newswee/яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт