Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.03.2018 17:26
  • Ewka Pietrucha.mp3
Юлія Петруха запісала першую сваю кампазыцыю на польскай мове.
www.pixabay.com

Сёньня я хачу вам прадставіць музыкантку, акторку, якая даўно ўжо прыцягнула маю ўвагу і я хацела выкарыстаць яе творчасьць у перадачы, але да гэтага часу дзяўчына сьпявала толькі па-ангельску. А вось цяпер пабачыла сьвет першая польскамоўная кампазыцыя Юліі Петрухі (Julia Pietrucha).

Юлія ў свае 29 гадоў мае ўжо за сабой багаты сцэнічны й эстрадны досьвед. Яна выдала ўжо дзьве сольныя кружэлкі, выступіла і надалей грае ў шматлікіх кінафільмах, а ў 2002 годзе была Міс Польшчы падлеткаў.

Юлія Петруха нарадзілася і вырасла ў Варшаве. Пачала граць у тэатры ва ўзросьце 12 гадоў. Піша таксама вершы, нават атрымала спэцыяльную ўзнагароду на Сусьветным дні паэзіі. За адну са сваіх роляў у кінафільме атрымала прыз на 32-м фэстывалі мастацкіх фільмаў у Гдыні. Здымалася таксама ў замежных фільмах.

Сваю першую кружэлку Юлія выдала ў 2015 годзе, ангельскамоўныя творы можна праслухаць бясплатна на YouTube, што станоўча паўплывала на прамоцыю дыску і папулярнасьць аўтаркі.

Апошнім часам бульварная прэса вельмі цікавілася Юліяй, паколькі яна рассталася са сваім амэрыканскім мужам і зьвязалася з новым мужчынам. Муж абвінаваціў яе ў крадзяжы яго рэчаў і здрадзе (паколькі Юля чакае свайго першага дзіцяці). Як было на самой справе, сама зацікаўленая адмаўляецца камэнтаваць.

Як я ўжо казала, нядаўна Юлія Петруха запісала сваю першую кампазыцыю на польскай мове (ранейшыя былі па-ангельску). Называецца песьня «Эвка», і я вам яе з прыемнасьцю прапаную паслухаць.

Ze skrajności w skrajność

Z półmroku w jasność

Zelżały mrozy

Jej świat znów krąg zatoczył

Już tak z nią bywa

Co noc odpływa, a ty od lat popełniasz błąd

Poganiasz wciąż, namawiasz i nie dajesz tchu jej wziąć

No zrozum to i pozwól jej na chwilę zostać w tyle

Melodii ciszy nie usłyszysz pchając się pod prąd

Im bardziej ty napierasz ona mocniej się opiera

Ze skrajności w skrajność

Z półmroku w jasność

Spaleni słońcem

Zamarzną w krótkie noce

Im mniej trzymasz tym szybciej stracisz z rąk

Jej przestrzeń wzywa, a ty od lat popełniasz błąd

З крайнасьці ў крайнасьць. З паўзмроку ў яснасьць. Палягчалі маразы, яе сьвет зноў зрабіў кола. Так з ёй бывае, кожную ноч адплывае, а ты шмат гадоў робіш памылку.

Паганяеш пастаянна, угаворваеш і не дазваляеш ёй прадыхнуць. Зразумей гэта і дазволь ёй на хвілінку застацца ззаду. Мэлёдыі цішыні не пачуеш, штурхаючыся ды ідучы супраць плыні. Чым больш ты напіраеш, тым больш яна бароніцца.

З крайнасьці ў крайнасьць, з паўзмроку ў яснасьць. Стомленыя сонцам, замерзнуць у кароткія ночы. Чым менш трымаеш, тым хутчэй страчваеш з рук. Яе прастора кліча, а ты шмат гадоў робіш памылку.

З тэксту не вынікае, пра каго ідзе гаворка ў гэтай песьні. Магчыма, пра нейкую Эву, паколькі называецца кампазыцыя «Эвка».

Świat krąg zatoczył – сьвет зрабіў кола. Вельмі часты фразэалягізм, які ўжываецца, калі хочам сказаць пра паўтор нейкай падзеі або падзей.

Co noc odpływa – кожную ноч адплывае (у значэньні – засынае, губляе прытомнасьць, марыць – пераносныя значэньні слова адплываць могуць быць розныя, і канешне, ёсьць таксама прамое значэньне – плыць кудысьці на судне).

Popełniasz błąd – ты робіш памылку. Błąd (памылка) можа ўжывацца як з дзеясловам popełniać, так і рабіць (robić błąd).

Namawiasz – падгаворваеш, угаворваеш, просіш. Польскае namawiać больш ёмістае, чым беларускае ўгаворваць. Па-польску гэты выраз ужываецца таксама ў афіцыйных дакумэнтах, па-беларуску значэньне больш бытавое.

Nie dajesz tchu wziąć – не даеш прадыхнуць, не даеш сабрацца з думкамі, падумаць хвілінку.

Pod prąd – супраць плыні. Тут зноў жа можа быць як прамое, так і пераноснае значэньне. І часьцей гэтыя два выразы ўжываюцца якраз у пераносным значэньні, якое напэўна зразумелае кожнаму беларусу – што значыць рабіць нешта супраць плыні – насуперак агульнаму перакананьню.

Spaleni słońcem – я пераклала як «стомленыя сонцам». Так менавіта – «Spaleni słońcem» перакладаецца на польcкую мову назоў славутага кінафільма «Утомлённыe солнцем» вядомага расейскага рэжысёра Нікіты Міхалкова.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт