17.03.1991 г. - першы ў гісторыі рэфэрэндум у СССР
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.03.2018 08:06
-
17.03.1991 г. у СССР адбыўся першы ў гісторыі рэфэрэндум.mp3
Ідэю рэфэрэндуму падтрымала 9 з 15 саюзных рэспублік.
pl.wikipedia.org/wiki/Referendum_w_ZSRR_w_1991_roku
Фактычна, гэта быў адзіны рэфэрэндум за ўсю гісторыю існаваньня СССР. Рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму было прынятае 24 студзеня 1990 году. Ініцыятарам яго выступіў Міхаіл Гарбачоў.
У бюлетэнь для галасаваньня было ўключана толькі адно пытаньне: «Ці вы лічыце неабходным захаваньне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, як абноўленую форму фэдэрацыі раўнапраўных сувэрэнных рэспублік, у якой будуць у поўнай ступені гарантаваныя правы і свабоды грамадзян любой нацыянальнасьці».
Ідэю рэфэрэндуму падтрымала 9 з 15 саюзных рэспублік: РСФСР, БССР, УССР, Узбекская ССР, Казахская ССР, Азэрбайджанская ССР, Кіргізская ССР, Таджыкская ССР, Туркменская ССР. Не падтрымалі і не арганізавалі рэфэрэндум Літоўская, Эстонская, Латвійская, Грузінская, Малдоўская, Армянская Савецкія Рэспублікі. Гэтыя рэспублікі правялі плебісцыты па пытаньню аб незалежнасьці.
Па агульных выніках рэфэрэндуму, за захаваньне СССР прагаласавала 76, 43% грамадзян. У Беларусі за захаваньне Саюзу прагаласавала 82,7% грамадзянаў, супраць – толькі 16%.
На Ўкраіне за захаваньне СССР выказалася 70%, у Расеі 71%. У рэспубліках Цэнтральнай Азіі і Азэрбайджане больш за 90% грамадзянаў было за СССР. Найбольшая колькасьць прыхільнікаў выявілася ў Туркмэністане, дзе за Саюзную дзяржаву прагаласавала амаль 98%.
Вярхоўная Рада СССР пастанавіла прыняць вынікі рэфэрэндуму і выканаць іх на ўсёй тэрыторыі СССР. Таксама пачалася падрыхтоўка па распрацоўцы новага дагавору па стварэньню «Саюза Сувэрэнных Рэспублік», падпісаньне якога было прызначана на 20 жніўня 1991 году. Але путч у Маскве перакрэсьліў пляны па абнаўленьню СССР.
Павал Усаў