Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.03.2018 14:45
  • Wiosna Tomasz Organek.mp3
Томаш Арганэк сьпявае пра тое, як вясной прачынаюцца язвы.
www.pixabay.com

Прыйшла вясна, прынамсі ў календары, трэба гэта нейкім чынам ушанаваць. Для беларусаў вясна надыходзіць першага сакавіка, а вось палякі сьвяткуюць надыход гэтай пары году 21 сакавіка, гэта астранамічны пачатак вясны. Праўда, у надвор’і пакуль што хутчэй зіма, але ўжо неўзабаве абяцаюць цяпло.

Сёньня ня будзе ў нас па-вясеньняму лірычна, хаця песьня так і называецца «Вясна», але ў гэтай пары году ня толькі плюсы, ёсьць таксама мінусы, напрыклад, прачынаюцца язвы страўніка і кішэчніка ў многіх хворых, пра што сьпявае выканаўца ў сёньняшняй песьні. Але з пачатку. Як я казала, кампазыцыя ў сёньняшні ўрок польскай мовы называецца «Вясна», запісаў яе, а таксама напісаў тэкст Томаш Арганэк (Tomasz Organek).

Арганэк нарадзіўся ў 1976 годзе ў Сувалках на паўночным усходзе Польшчы. Ён ня толькі музыкант, але таксама кампазытар і аўтар тэкстаў. Паходзіць з артыстычнай сям’і, яго бацька быў па адукацыі музыкантам, сьпяваў і граў на гітары, маці танцавала ў народным танцавальным калектыве. Але Томаш не адразу вырашыў ісьці па сьлядах бацькі. Ён закончыў ангельскую філялёгію, два гады працаваў настаўнікам ангельскай мовы. Але пазнаваў таксама музычнае майстэрства ў Музычнай акадэміі ў Катавіцэ.

Арганэк быў адным з заснавальнікаў музычнага калектыву пад назваю Софа (Sofa). Пазьней стварыў свой уласны праект, якому прысвоіў сваё прозьвішча. Зьяўляецца ляўрэатам розных музычных узнагарод, у тым ліку яго творчасьць высока цэніць Трэцяя праграма Польскага радыё, якая займаецца прамоцый маладых выканаўцаў. Таксама ў горадзе Торунь Арганэк атрымаў сваё месца ў Алеі зорак. І пераходзім ужо да песьні «Вясна».

Wiosna wybuchła mi prosto w twarz. Z nosa leci mi krew. Ja czuję, że Cię tracę

Jestem taki nieodporny. Jak zmienia się czas. I jestem jakiś taki. Ty czegoś płaczesz

I znowu noce są krótsze. I co raz więcej dnia. A nasze ciała są chudsze. A w nich jest więcej nas

Wiosną ulice nie są wcale takie złe. Budzą się wrzody. I ciepły jest deszcz

Może trochę więcej piję. Może trochę mniej śpię. Poza tym wszystko. No wszystko okej

Jesteśmy piękni! Trzydziestoletni! Jesteśmy piękni! Trzydziestoletni!

I znowu wiosna wiosna wiosna wokół nas! I znowu wiosną wiosną najlepiej tracę czas!

Wiosną mi mówisz, że gubisz swój wdzięk. No nie przesadzaj. Ja wciąż kocham Cię

Wiosną wydaje się. Że koniec jest blisko. Chce się uciekać. Lecz nie wiadomo gdzie.

Вяснa выбухнула мне прама ў твар. З носа мне цячэ кроў. Я адчуваю, што Цябе страчваю. Я такі няўстойлівы, як мяняецца час. І я нейкі такі... Ты чамусьці плачаш.

І зноў ночы карацейшыя, і ўсё больш дня. А нашы целы худзейшыя. І ў іх больш нас. Вясной вуліцы не такія ўжо і дрэнныя. Прачынаюцца язвы, ідзе цёплы дождж.

Магчыма, я крыху больш п’ю, магчыма, крыху менш сплю. Акрамя таго, усё, зусім усё ок.

Мы прыгожыя, трыццацігадовыя! І зноў вясна, вясна вакол нас. І зноў вясна, вясной я найлепш губляю час!

Вясной мне гаворыш, што губляеш сваё абаяньне. Не перабольшвай, я далей цябе кахаю. Вясной здаецца, што канец блізкі. Хочацца ўцячы, але невядома, куды.

Z nosa leci mi krew – з носа мне цячэ кроў. Па-польску кроў, як і кожная іншая вадкасьць, можа lecieć (даслоўна ляцець).

Woda leci z kranu – вада цячэ з крану, але woda płynie w rzece – вада цячэ ў рацэ.

Nieodporny – хтосьці няўстойлівы да хвароб, са слабым імунітэтам. Odporność – гэта імунітэт, можа быць як фізычная odporność – устойлівасьць да хвароб, так і псыхічная odporność – моцная псыхіка.

Ty czegoś płaczesz – ты чамусьці плачаш, па-польску больш правільна было б сказаць ty czemuś płaczesz.

Budzą się wrzody – прачынаюцца язвы. Гэта сапраўды так – вясной часта назіраецца абвастрэньне язвеннай хваробы страўніка і кішэчніка.

Trzydziestoletni – трыццацігадовыя, тут усё зразумела. А вось ёсьць на польскай мове выраз kilkunastoletni abo kilkanaście – гэта ў першым выпадку людзі, якім ад 10 да 20 гадоў, а ў другім – нешта ў колькасьці ад 10 да 20. Вельмі зручна, часта гэты лічэбнік выкарыстоўваецца ў СМІ, а на беларускую мову цяжка перакласьці, трэба казаць – ад 10 да 20, а гэта ж немалая розьніца.

Tracę czas – я страчваю, губляю час, таксама можна сказаць gubię czas, што азначае тое ж самае.

нг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт