Logo Polskiego Radia
Print

Афрыканскі кантынэнт памалу расколваецца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.03.2018 17:43
Як прадказваюць навукоўцы, усходняя частка Афрыкі аддзеліцца ад мацерыка.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Геалягічныя працэсы, якія адбываюцца ва Ўсходне-афрыканскай рыфтавай даліне, могуць у бліжэйшай будучыні прывесьці да катастрафічных наступстваў. У гэтым рэгіёне кантынэнт павольна расколваецца на дзьве часткі, утвараючы расколіны і разломы, якія пагражаюць транспартнай і гарадзкой інфраструктуры.

Як прадказваюць навукоўцы, усходняя частка Афрыкі канчаткова аддзеліцца ад мацерыка праз 3-4 мільёны гадоў. Зьвязаная з гэтым працэсам дэфармацыя зямной кары прывяла да зьяўленьня геалягічнага разлому – Вялікай рыфтавай даліны, якая працягнулася прыблізна на шэсьць тысяч кілямэтраў ад Лібана да Мазамбіка, а таксама Чырвонага мора. Хуткасьць, з якой дзьве пліты (Нубійская і Самалійская) адыходзяць адзін ад аднаго, складае 6-7 мілімэтраў у год. У будучыні гэта месца будзе затоплена, а Кенія ператворыцца ў востраў.

Па словах геоляга Дэвіда Адэдэ , хоць рыфт доўгі час заставаўся тэктанічна неактыўным, у зямной кары могуць адбывацца невялікія рухі, якія прыводзяць да зьяўленьня на паверхні зон з вялікай колькасьцю расколін. Пры гэтым багатыя дажджы пагаршаюць сытуацыю, спрыяючы зьяўленьню іншых няроўнасьцяў. Нядаўна буйны разлом перасек кенійскую дарогу Маі-Магю Нарок, якую прыйшлося тэрмінова рамантаваць, аднак гэтая часовая мера не выратуе яе ад разбурэньня.

«У будучыні сытуацыя толькі пагоршыцца», – перасьцярог навуковец. У выніку ў рэгіёне стануць частымі стыхійныя бедзтвы. Таму неабходна скласьці мапу ліній разломаў, каб прагназаваць паўставаньне новых расколін і ўлічваць гэта пры будаўніцтве новых будынкаў і інжынэрных збудаваньняў.

lenta.ru/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт