Logo Polskiego Radia
Print

28.04.1939 г. Гітлер парваў дамоўленасьць з Польшчай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.04.2018 13:25
  • 28.04.1939.mp3
Польска-нямецкая дамоўленасьць аб не выкарыстоўваньні сілы была падпісана ў 1934 годзе ў Бэрліне.
Польска-нямецкая мяжа 1920-1938 гг.Польска-нямецкая мяжа 1920-1938 гг.commons.wikimedia.org/By Mix321 - CC BY-SA 4.0

Прыхільнікам заключэньня такога пагадненьня з Гітлерам быў Пілсудскі, які разумеў, што Польшча, па-сутнасьці, застаецца сам на сам з Нямеччынай.

Гэтая дамоўленасьць стала наступствам беспасьпяховых намаганьняў Пілсудскага схіліць сваіх традыцыйных саюзьнікаў, перш за ўсё Францыю, да прэвэнтыўнай вайны з Нямеччынай, якая на думку Пілсудскага раней ці пазьней, паспрабуе ўзяць рэванш пасьля паразы ў Першай Сусьветнай вайне.

У 1933 годзе быў падпісаны так званы «дагавор чатырох» паміж Англіяй, Францыяй, Нямеччынай і Італіяй. Сутнасьць дакумэнту заключалася ў стварэньні адзінага фронту супраць СССР, ставілася таксама пытаньне пра зьмену заключаных мірных дагавораў пасьля Першай Сусьветнай вайны. Хаця гэты дагавор і ня быў ратыфікаваны, агульна такі падыход вялікіх эўрапейскіх краін падрываў сыстэму бясьпекі ў Эўропе, і прымушаў «малыя» краіны самастойна вырашаць пытаньні ўласнай бясьпекі.

Як Польшчы, так і Нямеччыне, дамоўленасьць ад 1934 году была патрэбная.

Польшчы каб пазьбегнуць канфлікту з немцамі, бо ў гэты час польскае кіраўніцтва баялася вайны з СССР, нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе Польшча і СССР падпісалі двухбаковы дагавор аб не выкарыстоўваньні сілы. У сваю чаргу Нямеччына патрабавала час, каб узмоцніць свае пазыцыі і пераўзброіцца.

Варта сказаць, што нішто не прадказвала бяды. Пілсудскі нават сустракаўся з першымі асобамі Рэйху. У Варшаву ў 1934 годзе прыяжджаў Герман Герынг а таксама Ёзэф Гёбэльс.

Калі гітлераўская Нямеччына была гатовая да вайны, дамоўленасьці з Польшчай былі ўжо непатрэбнымі.

Фармальныя повадамі для разарваньня дамоўленасьці былі наступныя: у 1938 годзе Нямеччына прапанавала прадоўжыць дамоўленасьць у замен на анэксію Гданьска і пабудаваньне дарогі паміж Нямеччынай і Прусіяй па тэрыторыі Польшчы, праз так званы польскі калідор. Зразумела, што Польшча не магла прыняць такіх патрабаваньняў. Напружаньне пачало ўзрастаць, каб сябе забясьпечыць 6 красавіка 1939 году Польшча падпісала двухбаковы дагавор з Вялікабрытаніяй аб узаемнай дапамозе ў выпадку нямецкай агрэсіі.

Гітлер выкарыстаў гэта як прэтэкст для разарваньня дамоўленасьць з Польшчай, што і было зроблена 28 красавіка 1939 году.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт