Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледчыкі запрашаюць «паслухаць карціну»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.05.2018 18:36
Дзякуючы новаўвядзеньню сьляпыя змогуць знаёміцца з выяўленчым мастацтвам.
Foto: polskieradio.pl

Як думаеце, ці можна паслухаць карціну, напрыклад, «Дама з гарнастаем» Леанарда да Вінчы? Аказваецца, што так. Дасьледнікі з Тэхнічнага ўнівэрсытэту Лодзі распрацавалі інавацыйную сыстэму, якая дазваляе «глядзець» малюнкі з дапамогай гуку. Праект распрацаваны для сьляпых і часткова відушчых, гэты мэтад ня спраўдзіцца ў выпадку людзей з прыроджанай сьлепатой.

«Гэта першае такое вырашэньне, якое дазваляе людзям з пашкоджаньнем зроку «паслухаць карціну», таму што тоны адлюстроўваюць колер. Такім чынам, падчас прагляду малюнка можна яго паслухаць», – патлумачыў доктар Радаслаў Бэднарскі.

Як гэта дзейнічае?

Распрацаванае прыкладаньне перапрацоўвае кампанэнты кожнага колеру й выпускае адпаведны гук.

Як сыстэма працуе на практыцы?

Стоячы перад карцінай, карыстальнік паказвае на ёй рукою нейкі пункт. Указанае месца пазначаецца чырвонай кропкай на лічбавым адлюстраваньні карціны на маніторы. Ведаючы, які колер адпавядае гуку, карыстальнік мае магчымасьць «паслухаць карціну».

Праект выкарыстоўвае той факт, што людзі са слабым зрокам становяцца больш адчувальнымі да гукаў. Такім чынам, яны могуць пачуць тое, чаго ня бачаць.

Сыстэма была выпрабаваная ў Лодзі Польскай асацыяцыяй сьляпых.

Ужо пададзеная заяўка на патэнт вынаходніцтва. Першая прылада неўзабаве будзе даступная ў музэі горада Лодзь.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт