Logo Polskiego Radia
Print

Інтэрнэт у лінзах заменіць смартфон

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.05.2018 18:40
Сучасная навука: што нас чакае ў недалёкай будучыні.
flikr.com/Giuseppe Costantino

«Тэхналёгія пашыранай рэчаіснасьці - гэта наша будучыня. Ужо неўзабаве на галаве будзем насіць акуляры з пашыранай рэчаіснасьцю, якія нам заменяць традыцыйныя смартфоны. Буйныя канцэрны, такія як як Facebook, Google, Aple інвэстуюць у гэтую тэхналёгію, зьяўляецца ўсё больш запатэнтаваных вырашэньняў. Гэта прывядзе да зьяўленьня такіх акуляраў, і гэтая тэхналёгія заменіць тое, што цяпер мы трымаем у руках», – кажа Дам'ян Карчэўскі з фірмы Ingnibit.

«Палягае гэта на тым, што мы надзяваем на нос нешта, што выглядае як акуляры, з маленькім дысплеем. Нашая зрэнка адначасова глядзіць на гэты дысплей і бачыць, што на ім, і адначасова бачыць навакольную рэчаіснасьць. Такім чынам можна будзе ўбачыць актуальны прагноз надвор’я адначасова з краявідам, дзе якраз знаходзімся, або можна праглядаць дакумэнтацыю аўтамабіля ў той час, калі, напрыклад, рамантуем рухавік», – расказвае Лукаш Яховіч, экспэрт па сучасных тэхналёгіях.

«З аднаго боку можна будзе павялічыць спэктар бачаньня: бачыць сьвет у іншых колерах, бо можна будзе бачыць іншыя даўжыні электрамагнітнага выпраменьваньня, бачыць у інфрачырвоным дыяпазоне або ва ўльтрафіялетавым. Гэта будзе дапамагаць у некаторых прафэсіях, бо часам лепей штосьці ўбачыць, чым гэта дасьледаваць і абмяркоўваць. У выпадку кіроўцаў больш пашыраны спэктар інфрачырвонага дыяпазону дасьць лепшы кантраст, вадзіцель лепей будзе бачыць дарогу. Ужо цяпер імплянтуюцца штучныя лінзы, а калі туды паставяць электроніку - гэта ўсяго толькі пытаньне мініятурызацыі й празрыстасьці ды элястычнасьці элемэнтаў», – мяркуе доктар Матэуш Павэлчук з Цэнтру навукі «Капэрнік».

Новыя тэхналёгіі пашыранай рэчаіснасьці нясуць шмат добрага, але нясуць таксама шмат пагрозаў. Спэцыялісты зьвяртаюць увагу, напрыклад, на небясьпеку поўнай дэканцэнтрацыі, на ўзламаньне хакерамі сыстэмы ў нашай галаве. Навінкі таксама могуць прывесьці да яшчэ большай ізаляванасьці людзей на вуліцах.

Яшчэ не вядома, як мозг чалавека ўспрыме гэтага роду новыя тэхналёгіі, але існуюць шанцы, што звыкнецца зь імі, так як звыкся, напрыклад, з буйнымі відэарэклямамі на вуліцах, і ўжо іх проста не заўважае.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт