Logo Polskiego Radia
Print

12.05.1983 г.міліцыя зьбіла 19-гадовага Г.Пшэмыка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.05.2018 11:13
  • 12.05.1983_картка.mp3
Гэтая справа прывяла да першага стыхійнага пратэсту за пэрыяд ваеннага становішча.
commons.wikimedia.org/Public Domain

12 траўня 1983 году ў Варшаве міліцыяй быў затрыманы і зьбіты да сьмерці 19-гадовы Гжэгаш Пшэмык.

Гэтая падзея адбылася ў пэрыяд найбольш жорсткіх рэпрэсіяў у Польшчы.

12 траўня на Замкавай Плошчы быў затрыманы 19 гадовы Гжэгаш Пшэмак, які з сябрамі адзначаў заканчэньне выпускных іспытаў у школе. У яго не было з сабой дакумэнтаў і міліцыянты забралі яго ў пастарунак, нібыта для высьвятленьня асобы. Аднак гэта не было выпадковае затрыманьне

Пшэмык быў сынам паэткі і апазыцыйнай актывісткі Барбары Садоўскай, якая на працягу 1983 – 1984 гадоў затрымлівалася некалькі разоў. Міліцыянты пагражалі ёй, што «разбяруцца» з яе сынам.

Міліцыянты адвезьлі Гжэгаша ў пастарунак, дзе ён быў жорстка зьбіты. Праз два дні ён памёр у шпіталі ў выніку моцнага пашкоджаньня бруха. Гэтая справа выклікала моцнае абурэньне ў грамадзтве. 19 траўня ксёндз Папялушка, які праз год таксама загінуў ад рук камуністычных спэцслужбаў, адправіў за Гжэгаша імшу.

Пад час пахаваньня на могілках Павонзкі ў Варшаве сабраўся вялікі натоўп людзей.

Гэта была першая стыхійная дэманстрацыя пратэсту супраць камуністычных уладаў за пэрыяд вайсковага становішча.

Улады паспрабавалі суцішыць абурэньне грамадзтва, але пакаралі не вінаватых у забойстве міліцыянтаў, а санітараў, якія нібыта недагледзелі Гжэгаша Пшэмыка і па гэтай прычыне ён памёр. Знайсьці адпаведных казлоў ахвярных загадаў тагачасны міністар унутраных справаў Чэслаў Кішчак.

У гэтай справе была асуджана мэдсястра Барбара Макоўска-Віткоўская. Яна адсядзела ў вязьніцы 13 месяцаў, і санітар Міхал Высоцкі.

З міліцыянтаў, якія прычыніліся да сьмерці Гжэгаша, падазрэньні былі зьнятыя. У 1984 годзе сьледчыя, якія «паказалі грамадзянам сапраўдную праўду» былі ўзнагароджаны.

Толькі пасьля ўпадку камуністычнага рэжыму ў Польшчы распачалося сапраўднае сьледзтва ў справе Пшэмыка.

У 1997 годзе быў арыштаваны Дэнкевіч, дзяжурны камісарыяту, дзе трымалі Пшэмыка, за тое, што спрабаваў зьнішчыць дакумэнты па гэтай справе.

А таксама судзілі былых міліцыянтаў Касьцюка і Атлоўскага. Судовая справа цягнулася даволі доўга, толькі ў 2008 годзе Касьцюк быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўленьня волі за сьмяротнае зьбіцьцё Гжэгаша Пшэмыка. Але ў 2009 годзе апэляцыйны суд абвясьціў, што справы Пшэмыка пратэрмінавалася і Касьцюк быў адпушчаны

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт