Logo Polskiego Radia
Print

Шчаўніца – сталіца горналыжнага спорту ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2018 15:44
  • Шчаўніца.mp3
Шчаўніца добра вядомая ў Польшчы таксама крыніцамі лячэбных і мінэральных вод.
By Happa - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20457419

Шчаўніца – сталіца горналыжнага спорту ў Польшчы (ФОТА)
Шчаўніца добра вядомая ў Польшчы таксама крыніцамі лячэбных і мінэральных вод.
Сёньня я запрашаю ў Шчаўніцу (Szczawnica) - прыгожы й папулярны курорт у гарах Пеніны. Гарадок разьмешчаны ў Малапольшчы на рацэ Дунаец (Dunajec) у 40 кілямэтрах ад гораду Новы Тарг (Novy Targ).
*************************
Шчаўніца добра вядомая ў Польшчы ня толькі дзякуючы свайму маляўнічаму разьмешчаньню ў даліне горнай рачулкі Грайцарэк (Grajcarek), але перш за ўсё крыніцамі лячэбных і мінэральных вод, ад якіх і ўзялася назва гарадка. Турысты таксама цэняць мясцовы мяккі й цёплы клімат.
Дарэчы, апрача мэдыцынскай і санаторнай базы ў Шчаўніцы добра разьвітая й турыстычная інфраструктура. Напрыклад, у зімовым сэзоне Шчаўніца лічыцца адным з найбольш папулярных цэнтраў горналыжнага спорту ў краіне.
*************************
Варта дадаць, што цягам апошніх гадоў гарадок прайшоў маштабную рэканструкцыю. Турысты захапляюцца архітэктурай санаторнага курорту, то бок будынкамі з XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. На кожным зь іх знаходзіцца эмблема, намаляваная стваральнікам курорту Юзафам Шаляем (Józef Szalay).
Каб акунуцца ў атмасфэру канца XIX і пачатку XX стагодзьдзяў варта прайсьціся па вуліцы Здраёвай (Zdrojowa). Абавязкова трэба зазірнуць у Верхні парк (Park Górny) з прыгожым Гасьцінным палацыкам і ўнікальнай Плошчай Дытля (Dietla).
Пры нагодзе нельга забываць таксама пра касьцёл сьвятога Войцеха -біскупа й мучаніка. Храм разьмешчаны на той жа самай вуліцы Здраёвай. Яна была пабудаваная ў XIX стагодзьдзі, хоць тамтэйшая парафія існуе з XIV стагодзьдзя.
************************************
Тым, каго больш чым гісторыя й архітэктура цікавіць актыўны адпачынак, прапануем шпацыр па прыгожа адрэстаўраванай набярэжнай працягласьцю амаль у 2 кілямэтры (1800 мэтраў).
Уздоўж патоку Грайцарэк стаяць лаўкі, альтанкі, невялікія рэстараны й кавярні. Адтуль можа ўбачыць таксама пад’ёмнік на вяршыню, якая называецца Паленіца (Palenica).
Тым, каму хочацца больш экстрэмальных адчуваньня, прапануем турыстычны рэйс па рацэ Дунаец на плытах. Маршрут мае працягласьць каля 18 кілямэтраў і доўжыцца крыху больш за 2 гадзіны. Праплыць можна штодня ад красавіка па кастрычнік.
Найбольшыя сьмельчакі могуць паспрабаваць пераадолець гэтую трасу на байдарках. Такі рэйс пад наглядам інструктара й зь адпаведным абсталяваньнем гарантуе вялікую дозу адрэналіну!
У Шчаўніцы на турыстаў чакаюць таксама многія роварныя дарожкі.
***********************************
Госьці, якія любяць пешы турызм, павінны абавязкова наведаць Яр Гамоле (Wąwóz Homole). Гэты маляўнічы размыў, утвораны ў вапняковых горных пародах, разьмешчаны ў населеным пункце Яворкі (Jaworki) непадалёк ад Шчаўніцы.
Яр мае вельмі разнастайную форму, а па яго дне цячэ горны ручай Камёнка (Kamionka). Яр Гамоле лічыцца адным з самых прыгожых у Польшчы. Па яры праходзіць гэтак званая зялёная турыстычная траса, якая вядзе на самую высокую вяршыню Пенінаў - Высокую (Wysoka), вышыня якой складае 1050 м н. у.м.
Другая вядомая мясцовая вяршыня - гэта згаданая ўжо Паленіца (1000 м н. у.м), на якую можна падняцца на некалькіх пад’ёмніках. У зімовы сэзон там дзейнічаюць папулярныя горналыжныя трасы працягласьцю ў 1000 і 1800 мэтраў, а таксама адмысловая траса для аматараў снаўборда.
У сваю чаргу Горналыжны цэнтар „Jaworki Homole” запрашае лыжнікаў карыстацца некалькімі пад'ёмнікамі й трасамі агульнай працягласьцю ў 4400 мэтраў. Тут дзейнічае таксама лыжная школа й лыжны пад'ёмнік для дзяцей і пачаткоўцаў. Трасы - рознай ступені складанасьці.
аз

Сёньня я запрашаю ў Шчаўніцу (Szczawnica) - прыгожы й папулярны курорт у гарах Пяніны. Гарадок разьмешчаны ў Малапольшчы ў 40 кілямэтрах ад гораду Новы Тарг (Nowy Targ).

Шчаўніца добра вядомая ў Польшчы ня толькі дзякуючы свайму маляўнічаму разьмешчаньню ў даліне горнай рачулкі Грайцарэк (Grajcarek), але перш за ўсё крыніцамі лячэбных і мінэральных вод, ад якіх і ўзялася назва гарадка. Турысты таксама цэняць мясцовы мяккі й цёплы клімат.

Дарэчы, апрача мэдыцынскай і санаторнай базы ў Шчаўніцы добра разьвітая й турыстычная інфраструктура. Напрыклад, у зімовым сэзоне Шчаўніца лічыцца адным з найбольш папулярных цэнтраў горналыжнага спорту ў краіне.

Варта дадаць, што цягам апошніх гадоў гарадок прайшоў маштабную рэканструкцыю. Турысты захапляюцца архітэктурай санаторнага курорту, то бок будынкамі з XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. На кожным зь іх знаходзіцца эмблема, намаляваная стваральнікам курорту Юзафам Шаляем (Józef Szalay).

Каб акунуцца ў атмасфэру канца XIX і пачатку XX стагодзьдзяў варта прайсьціся па вуліцы Здраёвай (Zdrojowa). Абавязкова трэба зазірнуць у Верхні парк (Park Górny) з прыгожым Гасьцінным палацыкам і ўнікальнай

Плошча
Плошча Дытля.By Happa - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=20471374

(Dietla).

Пры нагодзе нельга забываць таксама пра касьцёл сьвятога Войцеха -біскупа й мучаніка. Храм разьмешчаны на той жа самай вуліцы Здраёвай. Ён быў пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, хоць тамтэйшая парафія існуе з XIV стагодзьдзя.

Тым, каго больш чым гісторыя й архітэктура цікавіць актыўны адпачынак, прапануем шпацыр па прыгожа адрэстаўраванай набярэжнай працягласьцю амаль у 2 кілямэтры (1800 мэтраў).

Уздоўж патоку Грайцарэк стаяць лаўкі, альтанкі, невялікія рэстараны й кавярні. Адтуль можа ўбачыць таксама пад’ёмнік на вяршыню, якая называецца Паляніца (Palenica).

Тым, каму хочацца больш экстрэмальных адчуваньняў, прапануем турыстычны рэйс па рацэ Дунаец (Dunajec) на плытах. Маршрут мае працягласьць каля 18 кілямэтраў і доўжыцца крыху больш за 2 гадзіны. Праплыць можна штодня ад красавіка па кастрычнік.

Найбольшыя сьмельчакі могуць паспрабаваць пераадолець гэтую трасу на байдарках. Такі рэйс пад наглядам інструктара й зь адпаведным абсталяваньнем гарантуе вялікую дозу адрэналіну!

У Шчаўніцы на турыстаў чакаюць таксама многія роварныя дарожкі.

Госьці, якія любяць пешы турызм, павінны абавязкова наведаць Яр Гамоле (Wąwóz Homole). Гэты маляўнічы размыў, утвораны ў вапняковых горных пародах, разьмешчаны ў населеным пункце Яворкі (Jaworki) непадалёк ад Шчаўніцы.

Яр мае вельмі разнастайную форму, а па яго дне цячэ горны паток Камёнка (Kamionka). Яр Гамоле лічыцца адным з самых прыгожых у Польшчы. Па яры праходзіць гэтак званая зялёная турыстычная траса, якая вядзе на самую высокую вяршыню Пянінаў - Высокую (Wysoka), вышыня якой складае 1050 м н. у.м.

Другая вядомая мясцовая вяршыня - гэта згаданая ўжо Паляніца (1000 м н. у.м), на якую можна падняцца на некалькіх пад’ёмніках. У зімовы сэзон там дзейнічаюць папулярныя горналыжныя трасы працягласьцю ў 1000 і 1800 мэтраў, а таксама адмысловая траса для аматараў снаўборда.

Паляніца.
Паляніца. By Rafał M. Socha (Azymut) - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=63211918

У сваю чаргу Горналыжны цэнтар „Jaworki Homole” запрашае лыжнікаў карыстацца некалькімі пад'ёмнікамі й трасамі агульнай працягласьцю ў 4400 мэтраў. Тут дзейнічае таксама лыжная школа й лыжны пад'ёмнік для дзяцей і пачаткоўцаў. Трасы - рознай ступені складанасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт