Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты расьсьледуюць злачынствы ў віртуальным сьвеце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.05.2018 16:23
Кампутарная сымуляцыя «Віртуальная заля злачынства» выкарыстоўваецца Вроцлаўсім ўнівэрсытэтам.
screen відэароліка PAP

Кампутарная сымуляцыя «Віртуальная заля злачынства» зьяўляецца адным з новых вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца на занятках са студэнтамі права і крыміналёгіі Юрыдычнага факультэта, кіраваньня і эканомікі Вроцлаўскага ўнівэрсытэта.

На думку прадстаўнікоў ВНУ, віртуальная рэальнасьць дае шырокія магчымасьці студэнтам атрымаць практычны вопыт, а ня толькі тэарэтычныя лекцыі і практыкаваньні.

З акулярамі VR Goggles і з двума ручнымі аналягамі ў віртуальнай рэальнасьці, студэнты могуць «ўвайсьці» у кватэру і зьбіраць доказы, каб адказаць на пытаньне, ці жанчына была забітая, ці гэта быў суіцыд.

«Звычайна студэнт ня мае магчымасьці браць удзел у працах паліцыі. Віртуальная сцэна злачынства дапамагае на практыцы пазнаёміцца з судова-мэдыцынскімі аспэктамі сьледзтва», – падкрэсьлівае выкладчык Вроцлаўскага ўнівэрсытэта Дамян Мрачынскі.

Д.Мрачыньскі: Студэнт уваходзіць у памяшканьне, дзе ён знаходзіць мёртвую жанчыну і павінен правесьці судова-мэдыцынскія дзеяньні. Ён павінен быць належным чынам падрыхтаваны, каб зрабіць візуальны агляд, то бок, надзець пальчаткі, падрыхтаваць свой чамадан, у якім ёсьць адпаведныя прылады і матэрыялы для збору доказаў. Затым вывучыць увесь пакой, у якім знайшоў мёртвую жанчыну, а таксама зайсьці ў ванны пакой, дзе мабыць, знаходзяцца некаторыя доказы. Студэнт адчувае сябе як у сапраўдным сьвеце, хаця ён знаходзіцца ў віртуальнай рэальнасьці, – сказаў Мрачыньскі.

Студэнты ў віртуальным пакоі забясьпечваюць плямы крыві, дакумэнты, зброю, шалі…. Яны могуць "падняць" кожны доказ, паглядзець на яго з блізка, прааналізаваць.

«Віртуальная заля злачыннасьці» зьяўляецца першым віртуальным дапаможнікам для студэнтаў. Вроцлаўскі ўнівэрсытэт будзе хадайнічаць за сродкі з ЭЗ на стварэньне наступных інтэрактыўных сымуляцый, напрыклад, віртуальнае ўскрыцьцё трупа ці агляд аўтамабільнай аварыі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт