Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы павялічваецца попыт на экзатычныя мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.05.2018 14:49
Валоданьне рэдкай мовай часам нават важнейшае, чым высокая кваліфікацыя працаўніка.
pixabay.com

«Dziennik Gazeta Prawna» інфармуе, што ўсё часьцей польскія школьнікі, а нават дзеці ў дзіцячых садках вывучаюць экзатычныя мовы. Канешне, яны не зьяўляюцца канкурэнцыяй для ангельскай мовы, якую вывучае каля 4,5 млн. вучняў. На другім месцы – нямецкая (1,5 млн. вучняў). Пазьней ідуць расейская, гішпанская, француская ды італьянская мовы. Тым ня менш, з кожным годам паяўляецца ўсё больш школаў, якія прапануюць нетыповыя мовы, напрыклад, арабскую. Некаторыя ўстановы такім чынам хочуць прыцягнуць увагу, чымсьці адрозьнівацца ад канкурэнцыі. Яны разумеюць таксама, што на рынку будуць патрэбныя спэцыялісты з валоданьнем ня толькі ангельскай мовай, але таксама другой або і трэцяй. Тавараабмен з Кітаем ці Турцыяй дынамічна расьце, усё больш прадпрыемстваў з гэтых краін адкрывае свае прадстаўніцтвы ў Польшчы, ім патрэбныя спэцыялісты, якія ведаюць мову і культуру дадзенай дзяржавы.

Экзатычныя мовы часьцей ёсьць у школах у вялікіх гарадах. Па практычных уяўленьнях дзеці вывучаюць кітайскую і японскую.

На думку экспэртаў, валоданьне рэдкай мовай часам нават важнейшае, чым высокая кваліфікацыя працаўніка. Адна пятая кампаній адзначае, што ім пазарэз патрэбныя людзі, якія ведаюць мовы. Наймальнікі часьцей за ўсё патрабуюць ад кандыдатаў веданьня, акрамя ангельскай мовы, нямецкай ды францускай, але таксама здараюцца прапановы для кандыдатаў з валоданьнем гішпанскай, партугальскай, італьянскай, скандынаўскіх і ўсходнеэўрапейскіх моваў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт