Logo Polskiego Radia
Print

1957 - узьнікае Таварыства разьвіцьця Заходніх земляў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.05.2018 11:26
  • Таварыства разьвіцьця Заходніх земляў.mp3
Таварыства павінна было абгрунтаваць гістарычную прыналежнасьць гэтых зямель да Польшчы.
https://commons.wikimedia.org/By radek.s - Praca własna, CC BY-SA 3.0,

Таварыства разьвіцьця Заходніх земляў Польшчы ўзьнікла ў выніку працэсу, зьвязанага з далучэньнем да Польшчы пасьля Другой Сусьветнай вайны заходніх тэрыторыяў, якія належалі Нямеччыне, і засяленьнем гэтых тэрыторыяў польскімі пасяленцамі.

У 1946 годзе пачалася масавая дэпартацыя з гэтых земляў нямецкага насельніцтва. З заходніх земляў у Нямеччыну выехала 2,5 мільёны чалавек. На гэтыя тэрыторыі былі пераселеныя жыхары ўсходніх земляў Польшы, сёньняшняй Беларусі й Украіны, якія былі захоплены СССР у 1939 годзе. Да канца 1946 году ў Польшчу было перамешчана 1,1 мільён чалавек, але не ўсе яны засялялі Заходнія тэрыторыі.

Таварыства разьвіцьця Заходніх земляў Польшчы займалася навуковым дасьледаваньнем, якое павінна было ідэалягічна абгрунтаваць гістарычную прыналежнасьць гэтых зямель да Польшчы, і інтэграцыяй гэтай тэрыторыі з усёй краінай.

Заходнія тэрыторыі атрымалі назву «Вернутых зямель». За некалькі гадоў арганізацыя дасягнула колькасьці ў 130 тыс. чалавек. Акрамя ідэалягічна-прапагандысцкай працы, арганізацыя займалася падтрымкай працэсу перамяшчэньня на гэтыя землі польскага насельніцтва.

Вернутымі землямі былі тэрыторыі з такімі гарадамі як Ольштын, Гданьск, Шчэцін і Вроцлаў.

Трэба сказаць, што Таварыства працягвала традыцыі і палітыку так званага Польскага Заходняга Саюзу, які ўзьнік яшчэ ў 1934 годзе і Саюзу абароны Заходніх Крэсаў.

У 1949 годзе ў Польшчы нават паўстала Міністэрства вернутых земляў.

Дзейнасьць таварыства была хутчэй прапагандысцкіай, і скончыла яна свае існаваньне ў 1970 годзе, калі паміж Польшчай і ФРГ была падпісана дамоўленасьць пра прызнаньне заходніх межаў Польшчы.

Павал Усаў

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт