Logo Polskiego Radia
Print

Два гады таму пачаўся "брэксіт"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.06.2018 10:15
  • 23.06.2016_рэфэрэндум ВБ.mp3
У гісторыі эўрапейскай інтэграцыі гэта ня першы выхад краіны з супольнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

23 чэрвеня 2016 году адбыўся рэфэрэндум у справе выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.

Да сёньняшняга дня працягвацца перамовы пра фармат выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу, эканамічныя й палітычныя наступствы чаго будуць вельмі сур’ёзныя для Англіі.

Агульна, у гісторыі эўрапейскай інтэграцыі гэта не першы выхад краіны з супольнасьці.

У 1962 годзе, калі Алжыр атрымаў незалежнасьць ад Францыі, краіна аўтаматычна выйшла з ЭЗ. У 1985 годзе эўрапейскую супольнасьць пакінула Грэнляндыя, якая ўваходзіла ў яе склад як калёнія Даніі. У 1982 годзе 52% грамадзянаў Грэнляндыі выказаліся на рэфэрэндуме за выхад з ЭЗ.

Адносіны Вялікабрытаніі й ЭЗ былі даволі складанымі. Краіна, нягледзячы на шэраг спробаў, далучылася да ЭЗ толькі ў 1973 годзе. Але ўжо ў 1975 годзе, калі да ўлады прыйшла кансэрватыўная партыя, быў праведзены рэфэрэндум па пытаньню "Ці павінна Вялікабрытанія заставацца ў Эўрапейскай Супольнасьці й адзіным рынку". Але ў той час, больш за 60% выказалася за сяброўства ў ЭЗ.

У 2000 г кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі зрабіла пытаньне выхаду з ЭЗ ключавым у сваіх палітычных гульнях.

Гэтаму таксама спрыялі спэкуляцыі, зьвязаныя з міграцыйным крызысам, які разгарэўся ў 2015 годзе.

23 чэрвеня 2016 адбыўся рэфэрэндум, на якім 51,9% грамадзянаў Вялікабрытаніі выказаліся за выхад з ЭЗ.

Прыхільнікі лічылі, што выхад з ЭЗ дасьць краіне новыя магчымасьці ў разьвіцьці, хаця шмат спэцыялістаў прадказвалі сур’ёзныя праблемы для гаспадаркі Вялікабрытаніі. Ужо, пасьля вынікаў рэфэрэндуму брытанская валюта страціла пазыцыі да эўра і даляра. Распачаўся адток інвэстыцый. У 2014 годзе на краіны ЭЗ прыходзілася 43% брытанскага экспарту й 53% імпарту.

Брэксіт нарадзіў і ўнутраныя праблемы ў самой Вялікабрытаніі, бо насельніцтва Шатляндыі, Паўночнай Ірляндыі ў бальшыні выказаліся за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў ЭЗ. Выхад яе з ЭЗ можа прысьпешыць працэс утварэньня незалежнай Шатляндыі і ўзросту сэпаратысцкіх настрояў у Паўночнай Ірляндыі, а таксама Ўэльсе.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт