Logo Polskiego Radia
Print

Летнія закаткі: агуркі-«кракадзільчыкі» (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.06.2018 09:11
  • кухня.mp3
Агуркі-«кракадзільчыкі» – вельмі смачная й арыгінальная закуска.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ужо пакрысе пачынае зьяўляцца першая гародніна й садавіна. А неўзабаве пачнецца збор сапраўднага летняга ўраджаю з гародаў і садоў, у тым ліку й агуркоў. Да першых агуркоў з адкрытых градаў яшчэ крыху ёсьць часу, але мы ўжо загадзя прапануем рэцэпт вельмі смачных агурковых закатак. Сёньня – пра агуркі-«кракадзільчыкі». Чаму «кракадзільчыкі»? Таму што яны крыху вастраватыя.
Агуркі-«кракадзільчыкі» – вельмі смачная й арыгінальная закуска. Іх можна есьці як у якасьці гарніру, так і хрумсьцець асобна. І робяцца яны нескладана. Для таго, каб зрабіць агуркі-«кракадзільчыкі» (зразумела, што найлепшыя сэзонныя, сабраныя непасрэдна на градзе альбо купленыя на рынку), нам спатрэбіцца.
3 кг агуркоў
3 сталовыя лыжкі солі
2 галоўкі часнаку
6 лыжак алею (рапсавы, сланечнікавы, рысавы альбо іншы – не рэкамэндуем аліўкавы алей)
1 шклянка цукру
2 шклянкі воцату
3 чайныя лыжачкі молатай вострай папрыкі (перцу)
І так, агуркі дакладна мыем і кожны дзелім, рэжучы на чатыры часткі. Пасьля таго, як парэзалі кіляграм, кладзем у каструлю й пасыпаем лыжкай солі. Пасьля гэтага – чарговы кіляграм і лыжкай солі, а пазьней – наступны з сольлю. Такім чынам падрыхтаваныя агуркі пакідаем на 6 гадзінаў, каб пусьцілі сок.
Калі пройдзе 6 гадзін, выліваем вадкасьць, што пусьцілі агуркі, а ў самі агуркі дадаём дробна парэзаны часнок і папрыку. Вымешваем.
У асобную каструлю ўліваем воцат, дадаем цукар і алей. Даводзім да кіпеньня, выключаем газ і пакідаем, каб вадкасьць астыла. Згаданым марынадам заліваем агуркі й пакідаем на цэлую ноч.
На наступны дзень агуркі цесна ўпакоўваем у ашпараныя кіпенем слоікі, даліваем да крышкі марынад і закручваем. Пасьля гэтага стэрылізуем 7 хвілін з таго моманту, калі закіпіць вада ў каструлі, у якой адбываецца пастэрызацыя.
Агуркі атрымліваюцца цьвёрдзенькія, крыху вастраватыя, з салодка-кіславатым прысмакам, пахучыя й непаўторныя. Адным словам, сапраўды варта зрабіць! Я асабіста гэты рэцэпт раблю каторы год запар, і сёлетняе лета ня будзе выключэньнем.
Смачна есьці!
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт