Logo Polskiego Radia
Print

У Памэраніі знайшлі першабытную грабніцу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 17:01
Выяўленая на Куявах першабытная магільня можа быць самым буйным гэткім аб’ектам у Памэраніі.
By I, Kkic, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2530495

У Памэраніі знайшлі першабытную грабніцу
Выяўленая на Куявах першабытная магільня можа быць самым буйным гэткім аб’ектам у Памэраніі.
На тэрыторыі населенага пункту Лабунь Малы (Łabuń Mały) у Заходнепаморскім ваяводзтве Польшчы была выяўленая першабытная грабніца. Даўжыня магільні, якой каля 5,5 тысяч гадоў, складае больш за 120 мэтраў.
На думку археолягаў, гэта найбуйнейшы такога тыпу аб’ект у гэтай частцы Польшчы.
„Структура аб’екта захаваная ў добрым стане. Выразна бачная яго пярэдняя частка”, - сказала Агнешка Матушэўска з Катэдры археалёгіі Шчэцінскага ўнівэрсытэта.
Паводле яе слоў, хутчэй за ўсё гэта магільня куяўскага тыпу. Назва ўзялася ад рэгіёну Куявы, дзе было выяўлена найбольш гэткага тыпу аб’ектаў.
Куяўскія грабніцы ўзводзіліся ад V да III тысячагодзьдзя да нашай эры. Іх будавалі ў кшталце выцягнутага трохкутніка, які навокал акружалі велізарныя каменныя блёкі. Шырыня іх падставы складала ад 6 да 15 мэтраў, а даўжыня – да 150 мэтраў. У сваю чаргу вышыня канструкцыі часта дасягала 3 мэтраў. Пад гэткімі курганамі, як правіла, знаходзіліся адзінкавыя пахаваньні.
Даўжыня выяўленай у Памэраніі першабытнай магільні ацэньваецца ў каля 130 мэтраў. Калі падрабязныя дасьледаваньні пацьвердзяць гэтую інфармацыю, гэта будзе самая вялікая грабніца ў рэгіёне Куявы.
аз

На тэрыторыі населенага пункту Лабунь Малы (Łabuń Mały) у Заходнепаморскім ваяводзтве Польшчы была выяўленая першабытная грабніца. Даўжыня магільні, якой каля 5,5 тысяч гадоў, складае больш за 120 мэтраў.

На думку археолягаў, гэта найбуйнейшы такога тыпу аб’ект у гэтай частцы Польшчы.

„Структура аб’екта захаваная ў добрым стане. Выразна бачная яго пярэдняя частка”, - сказала Агнешка Матушэўска з Катэдры археалёгіі Шчэцінскага ўнівэрсытэта.

Паводле яе слоў, хутчэй за ўсё гэта магільня куяўскага тыпу. Назва ўзялася ад рэгіёну Куявы, дзе было выяўлена найбольш гэткага тыпу аб’ектаў.

Куяўскія грабніцы ўзводзіліся ад V да III тысячагодзьдзя да нашай эры. Іх будавалі ў кшталце выцягнутага трохкутніка, які навокал акружалі велізарныя каменныя блёкі. Шырыня іх падставы складала ад 6 да 15 мэтраў, а даўжыня – да 150 мэтраў.

У сваю чаргу вышыня канструкцыі часта дасягала 3 мэтраў. Пад гэткімі курганамі, як правіла, знаходзіліся адзінкавыя пахаваньні.

Даўжыня выяўленай у Памэраніі першабытнай магільні ацэньваецца ў каля 130 мэтраў. Калі падрабязныя дасьледаваньні пацьвердзяць гэтую інфармацыю, гэта будзе самая вялікая грабніца ў рэгіёне Куявы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт