Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.07.2018 16:23
  • Мая кватэра Mikromusic.mp3
Сцэнічную творчасьць гурту Mikromusic цяжка аднесьці да адной з музычных катэгорый.
www.pixabay.com

Музыку гэтага калектыву цяжка аднесьці да адной з музычных катэгорый. Гэта і не поп, і не рок, і хутчэй не джаз. Самі музыканты называюць сябе проста mikromusic, а некаторыя журналісты называюць іх песьні авант поп або арт поп. Месца дзейнасьці музыкантаў – горад Вроцлаў.

Гурт так і называецца – Mikromusic. Восьсю групы зьяўляецца вакалістка Натальля Гросяк (Natalia Grosiak), якая ня толькі сьпявае ў калектыве, але таксама сама піша тэксты і музыку. А вакол яе некалькі мужычын, між іншым Давід Карбачыньскі і Робэрт Шыдлa (Dawid Korbaczyński i Robert Szydło). Яны выдалі ўжо тры канцэртныя кружэлкі, гралі на самых важных польскіх музычных фэстывалях, між іншым на Фэстывалі песьні ў Аполі, Open’er фэстывалі, выступалі з канцэртамі ў самых розных краінах сьвету, былі таксама ў Беларусі, акрамя таго, у Японіі, Нямеччыне, Эстоніі, Партугаліі, Гішпаніі, Італіі ці Румыніі. Гурт два разы быў намінаваны на самую прэстыжную музычную ўзнагароду ў Польшчы – прэмію Фрыдэрык у катэгорыі «Альтэрнатыўная кружэлка году».

Для музыкантаў важным аспэктам творчасьці зьяўляецца таксама падрыхтоўка відэаролікаў да твораў. Іх ролікі шмат разоў атрымлівалі ўзнагароды на такіх фэстывалях, як Yach Film Festival, Camerimage, Berlin Music Video Awards. У інтэрнэце ролікі гурту глядзяць мільёны чалавек. Апошняя кружэлка Mikromusic пад назваю «Так мне ня хочацца» дасягнула вялікага посьпеху, білеты на канцэрты гурту хутка разыходзяцца.

А я прапаную вам старэйшую кампазыцыю калектыву Mikromusic, якая называецца «Мая кватэра» («Moje mieszkanie»).

Moje mieszkanie- ciche jest, milczące,

Trochę muzyki wisi w nim.

Moje mieszkanie- zasypia nad ranem,

Zaś wieczorami budzi się.

Na mnie czekają- karaluchy pod poduchą.

Na mnie czekają- kot i pies.

W rytmie muzyki, za oknem tętni życie,

Gdy leżę w łóżku, próbując spać.

Trochę tu pusto, gdy milczę sama do siebie.

Trochę tu smutno, bo nie ma Cię.

Merda ogonem pies,

Kot zwinął się w kłębek.

Noc znów przychodzi za szybko,

Za szybko.

W nogach śpi mój pies,

Na poduszce kot,

Ściany budzą się,

Skrzypią stare drzwi.

W oknie usiadł gość,

Jeszcze senny ktoś

Fajkę zapalił sobie znów.

Znów cały w czerni

Nucę swoją pieśń, by nie myśleć, nie.

Głaszczę miękką sierść

I może zasnę.

Jutro zbudzę się,

Zmyję z powiek sen

I umówię się z Tobą na kawę.

Мая кватэра – ціхая, маўклівая. Крыху музыкі вісіць у ёй. Мая кватэра засынае раніцай, а вечарам прачынаецца. Мяне чакаюць тараканы пад падушкай, мяне чакаюць кот і сабака. У рытме музыкі. За акном бурліць жыцьцё, калі я, лежачы ў ложку, спрабую спаць.

Крыху тут пуста, калі я маўчу сама да сябе. Віляе хвастом сабака, кот скруціўся клубком, ноч зноў прыходзіць надта хутка, занадта хутка.

У нагах сьпіць мой сабака, на падушцы кот. Сьцены прачынаюцца, скрыпяць старыя дзьверы, у акне сеў госьць, яшчэ сонны хтосьці. Люльку закурыў зноў. Зноў цэлы ў чорным. Я напяваю сваю песьню, каб ня думаць, не. Гладжу мяккую шэрсьць. І можа засну, заўтра прачнуся. Змыю з павекаў сон. І дамоўлюся з табой на каву.

Moje mieszkanie – мая кватэра. Mieszkanie – гэта канешне ж, кватэра ў сэнсе памяшканьня, дзе хтосьці пражывае. Напрыклад:

Moje mieszkanie ma 30 metrów kwadratowych – У мяне кватэра 30 кв. мэтраў.

Zasypiam nad ranem – засынаю раніцай. Nad ranem азначае вельмі рана раніцай, калі яшчэ амаль ноч. Цяжка назваць канкрэтныя гадзіны, якія ахоплівае гэтае словазлучэньне. Nad ranem – адноснае паняцьце. Для аднаго гэта будзе 3 гадзіна ночы, а для іншага – 7 гадзіна раніцы.

Na mnie czekają karaluchy pod poduchą – мяне чакаюць тараканы пад падушкай. Гэты сказ зусім не азначае, што сапраўды пад падушкай аўтаркі тэксту водзяцца гэтыя «мілыя» насякомыя. Karaluchy pod poduchy – так па-польску жартаўліва кажуць, жадаючы камусьці спакойна ночы.

Milczę sama do siebie – я маўчу сама да сябе. Канешне, тут хутчэй павінна быць «mówię sama do siebie», і на гэтае менавіта словазлучэньне я хачу зьвярнуць увагу, паколькі беларус бы не сказаў «я гавару да сябе або да цябе», а толькі я гавару сабе, табе, або «я зьвяртаюся да цябе, сябе». Невялікае адрозьненьне ў гэтым сэнсе паміж беларускай ды польскай мовамі.

Merda ogonem pies – сабака віляе хвастом. Хвастом можа віляць як сабака, так і кожная іншая жывёла, якая мае хвост і ўмее ім віляць. Агулам слова merdać мае больш шырокае значэньне – merdać можа ня толькі хвост сабакі ці ката, але таксама нейкі прадмет, які рухаецца падобным чынам.

Znów cały w czerni – зноў увесь у чорным. Хтосьці можа апранацца ня толькі ў czerń (чорныя колеры), але таксама ў czerwień (чырвоны), biel (белы колер), pomarańcz (аранжавы) ды іншыя колеры, у залежнасьці ад густу.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт