Logo Polskiego Radia
Print

Польскія студэнты прымаюць удзел у Shell Eco Marathon

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.07.2018 16:59
Гэта конкурс для маладых канструктараў эканомных транспартных сродкаў.
Здымак з падобнага мерапрыемства Shell Make Future Sonoma 2018Здымак з падобнага мерапрыемства Shell Make Future Sonoma 2018flicr.com

Сем польскіх камандаў пачалі сёньня спаборніцтва ў конкурсе Shell Eco Marathon у Лёндане. Гэты прэстыжны конкурс для маладых канструктараў праходзіць ужо 34-ы раз. Спаборніцтва заключаецца ў тым, што каманды з нуля будуюць аўтамабіль, на якім у рамках конкурсу яны павінны праехаць як найбольшую адлегласьць на адным літры паліва.

Польшчу прадстаўляюць ажно сем камандаў: з Варшаўскага, Лодзінскага, Гданьскага, Сылескага, Люблінскага ўнівэрсытэтаў і з г. Кросна.

Агулам у конкурсе прымае ўдзел 175 камандаў з 24 краінаў сьвету.

Адна з катэгорый называецца «Pototype». «Транспартныя сродкі ў гэтай катэгорыі выглядаюць вельмі футурыстычна. У іх ёсьць тры колы, кіроўца ляжыць за рулём. Гэтыя транспартныя сродкі павінны быць аэрадынамічныя. Сваёй формай яны нагадваюць кроплю вады, каб як мага зьменшыць супраціў», – патлумачыў адзін з удзельнікаў Міхал Домэк.

Каманда з Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту зьяўляецца фаварытам у конкурсе «Urban Concept». Студэнты два гады рыхтавалі свой балід. Працавалі пры гэтым 40 чалавек. «Можна сказаць, што ўсё мы зрабілі самастойна», – расказаў Януш Паплаўскі.

Рэкорд Эўропы ў гэтым конкурсе належыць камандзе з Францыі, аўтамабіль якой на адным літры паліва праехаў амаль 3 тысячы кілямэтраў.

Конкурс на Shell Eco Marathon працягнецца 4 дні.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт