Logo Polskiego Radia
Print

21.07.52 - сьмяротны прысуд афіцэрам Марскога флоту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.07.2018 11:01
  • 21.07.1952.mp3
Гэта быў адзін са "сталінскіх працэсаў" у Польшчы.
Збігнеў Пшыбышэўскі, адзін з прысуджаных да сьмяротнага пакараньня ў працэсе афіцэраў польскага ваенна-марскога флоту.Збігнеў Пшыбышэўскі, адзін з прысуджаных да сьмяротнага пакараньня ў працэсе афіцэраў польскага ваенна-марскога флоту.https://commons.wikimedia.org

Гэты працэс быў адным з элемэнтаў усталяваньня сталінскай сыстэмы кіраваньня і вынішчэньня магчымых асяродкаў супраціву ў польскіх ваенных сілах.

Ён распачаўся ў 1950 годзе, калі былі арыштаваныя 7 найвышэйшых афіцэраў Ваенна-марскога флоту Польшчы. Сярод іх кіраўнік штабу флота контрадмірал Марыян Войцешык, кіраўнік флоту контрадмірал Станіслаў Мешкоўскі.

Гэта былі вайсковыя афіцэры, якія ўдзельнічалі ў баях у верасьні 1939 году супраць гітлераўскай Нямеччыны, а потым утрымліваліся ў нямецкіх лягерах для афіцэраў.

У 1945 годзе яны вярнуліся на службу ў польскае войска і дасягнулі высокіх пасадаў. Але ў 1950 годзе былі арыштаваныя Галоўным упраўленьнем інфармацыі (вайсковая контр-выведка), каторая была ўтворана і кантралявалася савецкім «СМЕРШАМ».

ГУІ абвінаваціла арыштаваных афіцэраў у шпіёнскай і дывэрсійнай дзейнасьці.

Пад час допытаў арыштаваных паддавалі катаваньням і частка прызнала сваю "віну". Але, пасьля таго, як распачалося судовая паседжаньне, яны адмовіліся ад сваіх «паказаньняў».

21 ліпеня 1952 году Найвышэйшы ваенны суд пад кіраўніцтвам палкоўніка Пётра Пажэнецкага вынес прыгавор «за падрыхтоўку загавару ў войску» сьмяротнае пакараньне для пяці афіцэраў, і пажыцьцёвае зьняволеньне яшчэ для двух.

Тым ня менш, у лістападзе 1952 году прэзыдэнт Польскай Народнай Рэспублікі Балеслаў Берут памілаваў двух афіцэраў. Усе астатнія былі расстраляныя ў вязьніцы на Макотаве (раён Варшавы) у сьнежні 1952 году: С. Мешкоўскі, З.Пшыбышэўскі, Е. Станевіч. Месца іх пахаваньня доўгі час было невядомым, толькі ў 2012 распачалася эксгумацыя і ідэнтыфікацыя парэшткаў, якая часткова скончылася пасьпяхова ў 2014 годзе.

Пасьля сьмерці Сталіна й асуджэньня культу асобы ў 1956 годзе ўсе афіцэры былі рэабілітаваныя.

Адначасова спэцыяльная камісія, якая аналізавала адказнасьць афіцэраў вайсковай пракуратуры, ГУІ і НВС вынесла рашэньне, у адпаведнась з якім, усе хто браў удзел у «працэсе камандораў» былі звольненыя са службы і пазбаўленыя вайсковых рэгаліяў у 1957 годзе.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт