Logo Polskiego Radia
Print

Сьмярдзючы фрукт заваёўвае сьвет

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.07.2018 17:31
Дурыян становіцца эксклюзіўным фруктам.
Плады дурыянаПлады дурыянаhttps://commons.wikimedia.org/Yun Huang Yong from Harbord, Australia - Durians on a tree, CC BY-SA 2.0,

Чыпсы й пюрэ з дурыяна, сушаны дурыян у кавалках і спрасаваны ў выглядзе цукеркаў, піца з дурыянам, марожаная кава з дурыянавым мусам і нават дурыянавая растваральная кава – гэта толькі некаторая выкарыстаньне экзатычнага фрукта.

Зялёнакарычневы, падобны на гарбуз й пакрыты цьвёрнымі іголкамі фрукт сёлета стаў героем найбуйнейшай у Азіі ярмаркі прадуктаў Taifex у Бангкоку.

Гадамі аматары арэхава-сьметанковага смаку дурыяна маглі яго каштаваць толькі на рынку. У Тайляндзе, якія зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам дурыяна ў сьвеце, гэтыя фрукты не ўжываюцца ў рэстаранах, нельга яго браць з сабой у гатэль і ў гарадзкі транспарт. Прычына – яго востры пах, які нагадвае сумесь часнаку, тухлай рыбы й каналізацыі.

Аматары дурыян параўноўваюць яго пах з пахам сьметанковых францускіх сыроў з дадаткам часнаку. Для скептыкаў - гэта смурод старых нямытых шкарпэтак і гнілога мяса.

Сярод аматараў гэтага фрукта ёсьць суматранскія тыгры, якіх пах сасьпелага дурыяна настолькі прыцягвае, што яны наносяць шкоду плянтацыям. Да тыграў «далучыліся» апошнім часам кітайцы, якія так бы мовіць ашалелі на пункце садавіны з Тайлянда. Дарэчы, не вядома, ці прываблівае іх смак, ці ўласьцівасьці дурыяна. У кітайскай мэдыцыне гэты фрукт лічыцца моцна разагравальным. Акрамя таго, ў Азіі, і асабліва ў Інданэзіі, кажуць, што гэта вельмі эфэктыўны афрадызіяк.

У апошнія гады новыя тэхналёгіі замарожваньня і вакуўмнай упакоўкі дазволілі пашырыць экспарт сьмярдзючай садавіны. Разам з папулярнасьцю дурыяна расьце й яго кошт: адзін вялікі фрукт каштуе нават 30 даляраў.

Дурыян стаў настолькі прывабным, што ў тайляндзкіх СМІ зьявіліся паведамленьні пра крадзяжы з прылаўкаў. Паліцыя зафіксавала нават выпадак, калі наркадылер пры разьліку за свой тавар прымаў сьпелыя плады дурыяна.

У Тайляндзе некаторыя фэрмэры, спрабуючы задаволіць вялікі попыт, пачалі прадаваць нясасьпелы дурыян. Урад краіны стварыў групу адмысловых інспэктараў, якія правяраюць, ці фэрмэры прадаюць сьпелыя фрукты.

Тым, хто парушае стандарты якасьці, пагражае ня толькі вялікі штраф (больш за 1800 даляраў), але нават турэмнае зьняволеньне.

Акрамя Тайлянда найбольшымі вытворцамі дурыяна зьяўляюцца Інданэзія, Малайзія й Камбоджа.

Rzeczpospolita/Anita Błaszczak

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт