Logo Polskiego Radia
Print

Прыродна-лясны музэй у Белавежы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2018 14:31
  • Музэй у Белавежы.mp3
Музэйная ўстанова прыцягвае турыстаў сучасным спосабам прэзэнтацыі экспазыцыяў.
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZМузэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Прыродна-лясны музэй у Белавежы (ФОТА)
Музэйная ўстанова прыцягвае турыстаў сучасным спосабам прэзэнтацыі экспазыцыяў.
Сёньня запрашаю ў Прыродна-лясны музэй у Белавежы. Разьмешчаная на ўскраіне Белавескай пушчы ўстанова - гэта найстарэйшы паркавы музэй у Польшчы й адзін з найстарэйшых музэяў на Падляшшы. Адначасова спосаб прэзэнтацыі выставы мае вельмі сучасны характар.
Гісторыя музэя ў Белавежы сягае міжваеннага пэрыяду. Аднак ён лічыцца ўнікальным таксама таму, што ў ім паказваюцца вельмі рэдкія й каштоўныя навуковыя калекцыі.
Як мы ўжо згадалі, адной зь перавагаў белавескага музэя зьяўляецца сучасны спосаб прэзэнтацыі экспанатаў. Ён заснаваны на сучасных тэхналёгіях і зусім не падобны да традыцыйных музэяў, у якіх экспанаты паказваюцца ў шафах за шклом. Тут можна пабачыць экспазыцыі бытавога, батанічнага й зоалягічнага характару.
У тым ліку мы можам палюбавацца фрагмэнтамі экасыстэм пушчы, напрыклад, можам пабачыць ліса або лася ў іх натуральным асяродзьдзі. Можам пабачыць таксама сцэны з жыцьця лясных зьвяроў, у тым ліку, паляваньне ваўкоў.
Толькі тут мы можам пабачыць этапы біяхімічнага ператварэньня драўніны й іншыя цікавыя экалягічныя працэсы ці багацьце відаў грыбоў.
Стваральнікі экспазыцыі паклапаціліся пра прафэсійнае гукавое й сьветлавое суправаджэньне выставы. Таму падчас наведваньня мы пачуем голас жывёл, сьпевы птушак і іншыя гукі старадаўняга лесу. Акрамя таго, паасобныя экспазыцыі папоўненыя шматфарматнымі, буйнамаштабнымі фотаздымкамі. Гук, сьвятло, фатаграфіі - усё гэта робіць на наведвальніках уражаньне, што яны знаходзяцца ў пушчы.
Апрача выставаў прыроднага характару ў музэі паказваюцца таксама бытавыя экспазыцыі. Яны расказваюць пра тое, якім чынам цягам стагодзьдзяў людзі, у тым ліку мясцовыя жыхары, выкарыстоўвалі багацьце й рэсурсы пушчы. Гаворка ідзе ў тым ліку пра разьвіцьцё пчалярства, чыгункі, перапрацоўку драўніны на тэрпэнтынавы алей і вугаль і г.д.
Прыродна-лясны музэй у Белавежы можна наведваць зь гідам, які расказвае пра экспазыцыі. Інавацыйны характар установы дазваляе атрымаць дадатковую інфармацыю аб дзікай прыродзе пушчы таксама пры дапамозе сэнсорных экранаў, зьмешчаных побач з экспазыцыямі.
Аўтарам пастаяннай экспазыцыі зьяўляецца Таварыства майстроў дызайну „Kreator” зь Белавежы - кампанія, вядомая ў Польшчы авангарднымі музэйнымі выставамі.
Можна таксама наведваць музэй з аўдыё-гідам. Гэткі спосаб карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод маладых турыстаў. Старэйшыя аддаюць перавагу „жывому чалавеку”, якому ў неабходнасьці можна задаваць розныя дадатковыя пытаньні.
Адначасова ў выставачную залю можа ўвайсьці група з больш за 10 чалавек.
Музэй у Белавежы даступны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі - будынак ня мае архітэктурных бар'ераў, спрыяе руху інвалідных калясак; існуе магчымасьць дакранацца да некаторых экспанатаў.
На заканчэньне экскурсіі па музэі наведвальнікам прапануецца падняцца на ліфце на назіральную вежу, зь якой можна палюбавацца краявідам Белавескай пушчы й Палацавага парку.
Цэны білетаў вагаюцца ў залежнасьці ад спосабу наведваньня музэя, напрыклад, індывідуальна ці групай, зь гідам ці аўдё-гідам і г.д. Яны складаюць у сярэднім каля 20 злотых за асобу. Час наведваньня працягваецца каля гадзіны.
На тых, хто хоча правесьці ў Белавескім нацыянальным парку больш часу, побач з музэем чакае сучасны гатэль й рэстаран.
Прыродна-лясны музэй у Белавежы разьмешчаны на тэрыторыі Палацавага парку. Турыстам рэкамэндуем пакінуць аўтамабіль на зручнай стаянцы ля ўваходу ў парк. Дарогу ад стаянкі да музэя трэба пераадолець пяшком, у тым ліку па драўляным мосьце на чароўнай сажалцы, а пазьней паркавымі сьцежкамі. Па дарозе можна палюбавацца Губэрнатарскім палацам – адным з найстарэйшых помнікаў драўлянай архітэктуры на Падляшшы. Дарога ў музэй зойме нам ледзь некалькі хвілінаў.
аз

Сёньня запрашаю ў Прыродна-лясны музэй у Белавежы. Разьмешчаная на ўскраіне Белавескай пушчы ўстанова - гэта найстарэйшы паркавы музэй у Польшчы й адзін з найстарэйшых музэяў на Падляшшы. Адначасова спосаб прэзэнтацыі выставы мае вельмі сучасны характар.

Гісторыя музэя ў Белавежы сягае міжваеннага пэрыяду. Аднак ён лічыцца ўнікальным таксама таму, што ў ім паказваюцца вельмі рэдкія й каштоўныя навуковыя калекцыі.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Як мы ўжо згадалі, адной зь перавагаў белавескага музэя зьяўляецца сучасны спосаб прэзэнтацыі экспанатаў. Ён заснаваны на сучасных тэхналёгіях і зусім не падобны да традыцыйных музэяў, у якіх экспанаты паказваюцца ў шафах за шклом.

Тут можна пабачыць экспазыцыі бытавога, батанічнага й зоалягічнага характару.
У тым ліку мы можам палюбавацца фрагмэнтамі экасыстэм пушчы, напрыклад, можам пабачыць ліса або лася ў іх натуральным асяродзьдзі. Можам пабачыць таксама сцэны з жыцьця лясных зьвяроў, у тым ліку, паляваньне ваўкоў.
Толькі тут мы можам пабачыць этапы біяхімічнага ператварэньня драўніны й іншыя цікавыя экалягічныя працэсы ці багацьце відаў грыбоў.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Стваральнікі экспазыцыі паклапаціліся пра прафэсійнае гукавое й сьветлавое суправаджэньне выставы. Таму падчас наведваньня мы пачуем голас жывёл, сьпевы птушак і іншыя гукі старадаўняга лесу. Акрамя таго, паасобныя экспазыцыі папоўненыя шматфарматнымі, буйнамаштабнымі фотаздымкамі. Гук, сьвятло, фатаграфіі - усё гэта робіць на наведвальніках уражаньне, што яны знаходзяцца ў пушчы.

Апрача выставаў прыроднага характару ў музэі паказваюцца таксама бытавыя экспазыцыі. Яны расказваюць пра тое, якім чынам цягам стагодзьдзяў людзі, у тым ліку мясцовыя жыхары, выкарыстоўвалі багацьце й рэсурсы пушчы. Гаворка ідзе ў тым ліку пра разьвіцьцё пчалярства, чыгункі, перапрацоўку драўніны на тэрпэнтынавы алей і вугаль і г.д.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Прыродна-лясны музэй у Белавежы можна наведваць зь гідам, які расказвае пра экспазыцыі. Інавацыйны характар установы дазваляе атрымаць дадатковую інфармацыю аб дзікай прыродзе пушчы таксама пры дапамозе сэнсорных экранаў, зьмешчаных побач з экспазыцыямі.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Аўтарам пастаяннай экспазыцыі зьяўляецца Таварыства майстроў дызайну „Kreator” зь Белавежы - кампанія, вядомая ў Польшчы авангарднымі музэйнымі выставамі.
Можна таксама наведваць музэй з аўдыё-гідам. Гэткі спосаб карыстаецца асаблівай папулярнасьцю сярод маладых турыстаў. Старэйшыя аддаюць перавагу „жывому чалавеку”, якому ў неабходнасьці можна задаваць розныя дадатковыя пытаньні.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Адначасова ў выставачную залю можа ўвайсьці група з больш за 10 чалавек.
Музэй у Белавежы даступны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі - будынак ня мае архітэктурных бар'ераў, спрыяе руху інвалідных калясак; існуе магчымасьць дакранацца да некаторых экспанатаў.

На заканчэньне экскурсіі па музэі наведвальнікам прапануецца падняцца на ліфце на назіральную вежу, зь якой можна палюбавацца краявідам Белавескай пушчы й Палацавага парку.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Цэны білетаў вагаюцца ў залежнасьці ад спосабу наведваньня музэя, напрыклад, індывідуальна ці групай, зь гідам ці аўдё-гідам і г.д. Яны складаюць у сярэднім каля 20 злотых за асобу. Час наведваньня працягваецца каля гадзіны.
На тых, хто хоча правесьці ў Белавескім нацыянальным парку больш часу, побач з музэем чакае сучасны гатэль й рэстаран.

Музэй
Музэй у Белавежы.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Прыродна-лясны музэй у Белавежы разьмешчаны на тэрыторыі Палацавага парку. Турыстам рэкамэндуем пакінуць аўтамабіль на зручнай стаянцы ля ўваходу ў парк. Дарогу ад стаянкі да музэя трэба пераадолець пяшком, у тым ліку па драўляным мосьце на чароўнай сажалцы, а пазьней паркавымі сьцежкамі.

Губэрнатарскі
Губэрнатарскі палац у Белавежы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Па дарозе можна палюбавацца Губэрнатарскім палацам – адным з найстарэйшых помнікаў драўлянай архітэктуры на Падляшшы. Дарога ў музэй зойме нам ледзь некалькі хвілінаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт