Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.08.2018 15:28
  • Na ryby Kabaret Starszych Panów.mp3
Старэйшыя паны разважаюць, ці паехаць на рыбу, па грыбы, ці на паляваньне.
www.pixabay.com

Сёньня мы вяртаемся ў далёкія 60-ыя гады мінулага стагодзьдзя, калі ў Польшчы вельмі папулярная была сатырычная група, якая сьпявала песьні забаўляльнага характару. Называўся калектыў «Kabaret Starszych Panów», ён быў заснаваны ў кастрычніку 1958 году. Сцэнары і тэксты песьняў пісаў Ерэмі Пшыбора (Jeremi Przybora), музыку Ежы Васоўскі (Jerzy Wasowski). Яны самі былі рэжысёрамі сваіх выступленьняў па тэлебачаньні, і яны ж былі тымі старэйшымі панамі, якія выступалі зь вясёлымі кампазыцыямі.

Праграмы групы паказвалі па тэлебачаньні ў прамым эфіры, але песьні гучалі пад фанаграму, запісаную раней. Творы калектыву былі прысутныя таксама ў эфіры Польскага радыё.

Ерэмі Пшыбора і Ежы Васоўскі стварылі адну з самых геніяльных і цікавых забаўляльных праграм. У іх тэкстах прысутныя іронія, намёк, мэтафары, тонкі гумар. Дзякуючы ўсім гэтым рысам праграма пазытыўна выглядала на фоне іншых забаўляльных праграм, многія з якіх былі даволі слабай якасьці. Праўда, былі таксама крытыкі калектыву, якія меркавалі, што ў сцэнары надта мала рэалізму, які вельмі цаніўся ў часы сацыялізму, што намёкі могуць быць незразумелыя для звычайных гледачоў. Ну што ж, тое, што мудрае і разумнае, часам бывае незразумелым. Але, можа дзеля таго існуюць інтэлектуалы, каб набліжаць свой інтэлект масам. З іншага боку, на маю думку, у песьнях старэйшых паноў усё зразумела, хаця ёсьць у тэкстах сапраўды даволі мудрагелістыя словы.

Старэйшыя паны сьпявалі свае песьні ўжо амаль 60 гадоў таму, але да нашых часоў у Польшчы ёсьць нямала прыхільнікаў тонкага гумару Васоўскага і Пшыборы. А я прапаную вам песьню ў іх выкананьні, якая называецца «Na ryby».

Na ryby - w każdziuteńki wolny dzień
Na ryby - nad leniwą rzeczkę w cień
zabieramy sprzęt i starkę
a na drzwiach wieszamy kartkę
Nie wracamy aż we czwartek
zapuszczamy się pod Warkę
Na ryby - by zielony wdychać chłód
Na ryby - by odbiciem tykać wód
Jedną twarzą łyknąć z flaszy
Drugą z toni w niebo patrzyć
Na ryby...

A można i na grzyby
Na grzyby - w aromatów pełen las
Na grzyby - przed wyjazdem słuchaj sprawdźmy gaz
Weźmy czegoś parę kropel
A na drzwiach wywieśmy o tem
Że ruszyliśmy w sobotę
bo powzięlismy ochotę
Na grzyby - tu borowik a tam dzik
dzik, wściekły na mnie... ech... pociągnijmy sobie łyk
nie musimy dużo łykać, by się przestać lękać dzika
bo gdyby, gdyby łyk większy
to na lwy'by, a dlaczego nie na lwyby

na lwy'by - na gorący czarny ląd
na lwy'by - gdyby, gdyby nieco bliżej stąd
właśnie, wziąłby człowiek amunicję
eksportową śliwowicję
drzwi opatrzyłby w inskrypcję:
"przedsięwzięto ekspedycję"
na lwy'by - patrzysz samiec, wiec go trrrach
a tu lwica - tonie w łzach
robi nam się strasznie głupio
bo ten lew już ukatrupion
więc czyby nie lepiej już na ryby
lub na grzyby
albo na ryby
w każdym razie nie na lwy'by
a może na ryby w grzybach, duszone

На рыбу – у кожны свабодны дзянёк, на рыбу – на лянівую рэчку ў цянёк. Бярэм вудачкі і старку, а на дзьвярах вешаем картку – не вяртаемся, а ў чацьвер падарожнічаем да Варкі.

На рыбу – каб зялёным дыхаць холадам, на рыбу – каб жыць адлюстраваньнем вады. Адным тварам глытнуць з пляшкі, другім з бяздоньня ў неба глядзець. На рыбу...

А можа ў грыбы. У грыбы – у поўны водараў лес, у грыбы – перад выездам, слухай, праверым газ. Возьмем чагосьці пару кропель і на дзьвярах вывесім аб тым, што паехалі ў суботу, бо прыйшла нам ахвота. У грыбы – там баравік, а там – дзік. Раззлаваны дзік на мяне... Эх, давай возьмем глыток. Ня трэба шмат глытаць, каб перастаць баяцца дзіка. Бо калі б глыток большы, то на львоў бы, а чаму ж не на львоў?

На львоў бы – на гарачы чорны кантынэнт, на львоў бы – калі б толькі крыху бліжэй адсюль. Так, узяў бы чалавек амуніцыю, экспартную сьлівавіцу, на дзьверы – надпіс «Адправіліся ў экспэдыцыю». На львоў бы – глядзіш – самец, то яго трах! А тут львіца – тоне ў сьлязах. А нам страшна няёмка. Бо гэты леў ужо ўкакошаны. І таму ці ня лепш усё ж такі на рыбу, або па грыбы... У кожным выпадку не на львоў бы. А можа на рыбу ў грыбах, тушаную?

Na ryby – на рыбу (у значэньні «адправіцца на рыбную лоўлю, лавіць рыбу»). Трэба зьвярнуць увагу, што ў беларускай мове хутчэй не карыстаюцца множным лікам слова рыба, а на польскай мове рыбы – гэта абсалютна нармальная форма, таксама, як грыбы, тавары і г.д.

Starka, śliwowica – гэта назовы розных алькагольных напояў. Старка – старапольская гарэлка з жытнёвага сьпірту, а сьлівавіца – моцны алькагольны напой, зроблены з перакіслага сьлівавага соку.

Łyknąć z flaszy – глытнуць з пляшкі.

Na grzyby – беларус бы сказаў «у грыбы» або «па грыбы».

Powzięliśmy ochotę – гэтае словазлучэньне гучыць крыху дзіўна на польскай мове, надта фармальна. Аднак для тэкстаў старэйшых паноў характэрная такая гульня словам, аўтару здараецца парушаць цьвёрдыя прынцыпы мовы, дзякуючы чаму тэкст гучыць цікава і забаўна. Powziąć можна хутчэй decyzję, uchwałę, zamiar – рашэньне, ухвалу, намер, а вось тут аўтары займелі ахвоту (жаданьне).

Na lwyby – на львоў бы. Варта прыгадаць, што ў беларускай мове, у адрозьненьні ад польскай, усе выразы, якія называюць жывых істот, скланяюцца аднолькава, а ў польскай мове толькі мужчыны маюць права скланяцца інакш, чым жанчыны, зьверы або прадметы. І таму мы гаворым па-беларуску «на львоў бы», а па-польску – на львы бы.

Ukatrupion – выраз, які створаны на патрэбы песьні, прынамсі на маю думку, паколькі нідзе ў іншым месцы я не знайшла такой кароткай формы дзеепрыметніка ад слова ukatrupić, што азначае «укакошыць, забіць».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт